wd wp Пошук:

Крацінга

Крацінга́[2] (літ.: Kretinga, да 1915 года афіцыйная назва Кротынген, ням.: Crottingen, таксама Krottingen, Krettingen)) — горад у заходняй Літве. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Крацінгскага раёна Клайпедскага павета. Колькасць насельніцтва каля 21,5 тыс. чалавек.

Крацінга адносіцца да этнаграфічнай вобласці Жамойць. З’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў рэгіёна, першы ўспамін адносіцца да 1253 года, як успамін аб касцёле «Крэцін» Курляндскага біскупства.

Музей у палацы Тышкевічаў

Ян Караль Хадкевіч, калі валодаў вёскай Крацінга, пабудаваў побач з вёскай горад у 1609 годзе і назваў яго ў свой гонар — «Каральштат», які пазней атрымае назву «Крацінга»[3].

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  3. Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego… С. 62.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хадкевічы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Крацінгскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Тышкевічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зубавы
Катэгорыя·Крацінга
Катэгорыя·Сапегі