У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вужачкі. У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ужачкі. Каса́ч жоўты[3][4][5], Вужачкі (Iris pseudacorus) — шматгадовая кветкавая прыбярэжная травяністая расліна роду Касач (Iris) сямейства Касачовыя (Iridaceae).
Касач жоўты, касач[6], косіца[7][8], касатнік[9], касарыкі[8][3], вужачкі[8], касачы, кошыц, шаторак[3][10][11], гуркі свіныя, ужачкі[12][13], касач вадзяны[8].
Буйная шматгадовая травяністая расліна вышынёй 75—150 см, радзей да 180 см[5].
Карэнішча галінастае, тоўстае (да 2 см у дыяметры), паўзучае[5].
Сцябло шчыльнае, у верхняй частцы галінастае.
Лісце зялёнае, мечападобнае, шырокалінейнае (10—20 мм шырынёй) з ясна прыкметнай сярэдняй жылкай[5].
Буйныя кветкі сабраны пучкамі па 3—8 на разгалінаваным сцябле; кветканосы доўгія і тоўстыя[5]. Вонкавыя долі калякветніка адхіленыя дадолу, пласцінка іх яйкападобная, пры падставе адразу звужаная ў кароткі кіпцік, светла-жоўтая, пасярэдзіне з аранжавай плямай і пурпурнымі жылкамі; унутраныя долі калякветніка маленькія, лінейныя, карацей і вузей слупка; ніткі тычынак крэмавага колеру[5].
Плод — тупатрохграневая даўгавата-авальная каробачка з кароткім носікам (3—7 мм даўжынёй) на верхавіне[5]. Насенне сціснутае, бліскучае[5].
Цвіце ў чэрвені — жніўні. Плады спеюць у жніўні.
Асноўны арэал ўключае ў сябе Афрыку (Алжыр, Марока, Мадэйру і Канарскія астравы), усю Еўропу (акрамя паўночных раёнаў), Заходнюю Азію і Закаўказзе[14]. Распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі Расіі (за выключэннем паўночнатайговых і арктычных раёнаў[15]), Заходняй Сібіры, перадгор’ях Каўказа.
Да пачатку XXI стагоддзя натуралізаваўся амаль паўсюдна.
Расце па балотах, сырым берагах рэк і азёр, на абводненых багністых лугах, дзе часам ўтварае зараснікі[15].
У карэнішчах змяшчаецца касачовы алей(руск.) бел. (0,1—0,3 %)[16], самой каштоўнай часткай якога з’яўляецца кетон ірон, які надае алею пах фіялак[5]. Акрамя ірона, арамат эфірнаму алею надаюць сляды бензальдэгіду(руск.) бел., ліналаолу(руск.) бел., гераніолу(руск.) бел. і інш. У склад алею ўваходзяць таксама кіслоты: мірысцінавая(руск.) бел., бензойная(руск.) бел., ундэцылавая, трыдэцылавая, іх метылавыя эфіры, бензойны, м-дэцылавы(руск.) бел., нанілавы і воцатны альдэгіды, фурфурол, сляды фенолe, кетон з мятным пахам. Акрамя эфірнага алею, у карэнішчах знойдзены ізафлавонавы гліказід ірыдзін, крухмал (57 %), тлусты алей(руск.) бел. (9,6 %), дубільныя рэчывы, арганічныя кіслоты, слізь, смалістыя рэчывы. У лісці змяшчаецца аскарбінавая кіслата (0,23 %), амінакіслоты.
Найбольш багатыя эфірным алеем карэнішчы касача жоўтага, сабранага вясной. У гэты перыяд ўтрыманне ірону ў іх дасягае 42 %.
Карэнішчы збіраюць восенню ці ранняй вясной, іх выкопваюць рыдлёўкай, прамываюць у халоднай вадзе, абразаюць рэшткі надземных частак і карані. Сушаць на гарышчы або пад падстрэшкам.
Свежавыкапаныя карэнішчы маюць травяністы пах, і толькі пры павольнай сушцы з’яўляецца прыемны фіялкавы водар, таму яго называюць «фіялкавым коранем» (які прымяняюць у кандытарскай вытворчасці, а таксама ў якасці араматычнай сыравіны для лікёраў, вінаў і іншых напояў).
Эфірны алей касача жоўтага шырока выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Касач жоўты валодае адхарквальным дзеяннем, паляпшае смак лекаў. Спіртова-водны экстракт карэнішча ў развядзенні 1:300 тармозіць развіццё сухотнай палачкі. Карэнішчы ўваходзяць у склад груднога збору, які выкарыстоўваецца ўнутр у выглядзе адвару, вонкава — у выглядзе прысыпак; уваходзяць у склад зубных парашкоў, прысыпак, пудраў, пластыраў[5].
Прэпараты касача жоўтага ўжываюцца як адхарквальны сродак пры бранхітах, болях у кішачніку, спазме, як сімптаматычны (у складзе збору М. М. Здрэнкі) пры лячэнні папіламатозу(англ.) бел. мачавога пузыра і анацыдных гастрытаў[5].
У народнай медыцыне касач жоўты выкарыстоўвалі рэдка[5] пры пнеўманіі, ангінах, ацёках, а таксама для лячэння інфіцыраваных ран, язваў, свіршчаў і для выдалення вяснушак. Водны адвар яго п’юць пры катары страўніка, сполаху[5].
Увага: маюцца падазрэнні на ядавітасць карэнішчаў і кветак у свежым выглядзе[15].
Касач жоўты здаўна шырока выкарыстоўваецца ў пасадках, аблямоўваюць вадаёмы; ва ўмовах культуры можа расці і ў месцах з вельмі умераным увільгатненнем[15]. Расліна вельмі дэкаратыўная дзякуючы вялікім прыгожым кветкам.
Злева направа. Кветка. Саспяваючыя каробачкі. Спелы плод і насенне.Насенне |
Від Касач жоўты ўваходзіць род Касач (Iris) сямейства Касачовыя (Iridaceae) парадку Спаржакветныя (Asparagales).
яшчэ 24 сямействы (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 400 відаў | ||||||||||||
парадак Спаржакветныя |
род Касач |
||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя |
сямейства Касачовыя |
від Касач жоўты | |||||||||||
яшчэ 44 парадку кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 70 радоў (згодна Сістэме APG II) |
||||||||||||