Раствор — гамагенная сістэма з двух і больш кампанентаў.
Складаецца з растваральніку, растворанага рэчыва і прадуктаў іхняга ўзаемадзеяння. Адрозніваюць вадкія растворы (напрыклад, марская вада), цвёрдыя (напрыклад, сплавы медзі з золатам), газавыя (напрыклад, паветра). Па наяўнасці электралітычнай дысацыяцыі адрозніваюць два класы раствораў: электраліты і неэлектраліты. Састаў раствораў апісваецца канцэнтрацыямі кампанентаў.
Растваральнасць рэчыва ў растваральніку можа быць абмежаванай, у гэтым выпадку ўтвараецца насычаны раствор і лішак рэчыва аддзяляецца ў сваю фазу. Аднак некаторыя рэчывы раствараюцца ў любых суадносінах. У гэтым выпадку найбольш распаўсюджаны кампанент раствора звычайна называюць растваральнікам, а іншыя рэчывы — растворанымі рэчывамі[1].