wd wp Пошук:

Каробачка

Каробачкі мака

Каробачка, Пушачка[1] — сухі шматнасенны плод раслін, утвораны некалькімі пладалісцікамі і здольны да раскрыцця.

Уласціва многім відам (напрыклад, прадстаўнікам родаў мак, трыпутнік, цюльпан, бавоўнік і інш.). Бывае двух- ці шматгнездавая (паслёнавыя, залознікавыя, лілейныя), аднагнездавая з пасценнымі (фіялкавыя (Violaceae), званочкавыя) ці з цэнтральнымі (гваздзіковыя) насенняносцамі.

Каробачкай называюць таксама частку спарагія імхоў, дзе знаходзяцца споры.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Анатомія раслін
Катэгорыя·Плод