wd wp Пошук:

Спаржакветныя

Спаржакветныя (лац.: Asparagales) — парадак аднадольных раслін. У сістэме класіфікацыі APG II уключаны ў групу манакоты.

Апісанне

Шматгадовыя, мікатрофныя, часам бесхларафільныя наземныя ці, часцей, эпіфітныя, часам ліянавыя травы. Наземныя віды з каранёвымі клубнямі ці карэнішчамі. Эпіфітныя віды маюць паветраныя клубнепадобныя органы (туберыдыі) для запасання вады і спажыўных рэчываў. Сцёблы сімпадыяльна ці, радзей, монападыяльна разгалінаваныя. Лісты чарговыя, часам двухрадныя, рэдка процілеглыя ці кальчакаватыя, простыя і цэльныя, з паралельным жылкаваннем, часта некалькі мясістыя, звычайна з похвавай асновай. У бесхларафільных відаў яны рэдукаваныя да лусак.

Прадстаўнікі парадку

Найбольш вядомыя харчовыя расліны з гэтага парадку — прадстаўнікі родаў цыбуля і спаржа.

Сярод спаржакветных шмат дэкаратыўных прыгожаквітнеючых раслін, напрыклад, ландыш, нарцыс, амарыліс, архідэі і іншыя.

Хатнія расліны, які ўваходзяць у гэты парадак: агава, альяс, юка.

Класіфікацыя

Сістэма APG II

Паводле Сістэме APG II (2003) парадак Спаржакветныя (Asparagales) уключае 25 сямействаў:

nom. cons. — лац.: nomen conservandum: кансерваваная назва, выкарыстанне якой афіцыйна дазволена, нягледзячы на тое, што яна супярэчыць аднаму ці некалькім палажэнням Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры (МКБН)[3]; [+…] — сямейства, якое можа быць аддзелена ад папярэдняга; § — сямейства, склад якога змяніўся ў параўнанні з Сістэмай APG.

Больш раннія сістэмы

У сістэме класіфікацыі Кронквіста (1981) парадак Asparagales адсутнічае. Большасць таксонаў, якія ўключаюцца ў гэты парадак у Сістэме APG II, у Сістэме Кронквіста ўваходзіць у парадак Liliales падкласа Liliidae класа Liliopsida.

У сістэме класіфікацыі Тахтаджана (1997) парадак Спаржакветныя (Asparagales) уваходзіць у склад надпарадку Lilianae падкласа Liliidae класа Liliopsida.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Джеффри, Чарлз. Биологическая номенклатура: Пер. с англ. — М.: Мир, 1980. — С. 113.

Літаратура

Полный текст: pdf(недаступная спасылка) • Полный текст: html Архівавана 5 снежня 2012. • Краткий обзор Архівавана 19 верасня 2012. Проверено 24 июля 2008 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спаржакветныя
Катэгорыя·Парадкі раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта