wd wp Пошук:

Кветкавыя

Кве́ткавыя (Magnoliophyta), або Пакрытанасе́нныя[1] (Angiospermae) — аддзел раслін, найбольш дасканалая і самая шматлікая група сучаснага расліннага свету.

Асаблівасці біялогіі

Марфалагічная разнастайнасць кветкавых вельмі вялікая. Будова вегетатыўных і генератыўных органаў у іх дасягае вялікай складанасці, тканкі характарызуюцца высокай ступенню спецыялізацыі.

У параўнанні з іншымі вышэйшымі раслінамі пакрытанасенныя маюць больш дасканалую анатамічную будову: у ксілеме — сапраўдныя сасуды-трахеі, у флаэме (лубё) — клеткі-спадарожніцы. Семязародкі (семязавязі) размешчаны ў поласці завязі. Гаметафіты спрошчаныя і развіваюцца хутчэй за голанасенныя. Характэрная асаблівасць пакрытанасенных — двайное апладненне (адзін з 2 сперміяў зліваецца з яйцаклеткай, а другі — з 2 палярнымі ядрамі зародкавага мяшка). Пасля апладнення развіваецца зародак, заключаны ў семя, якое знаходзіцца ў плодзе (адсюль назва).

Пашырэнне

Кветкавыя — адзіная група раслін, здольная да ўтварэння складаных шмат’ярусных супольнасцяў.

Аддзел пакрытанасенных падзяляецца на два класы — двухдольныя і аднадольныя. Налічваецца больш за 450 сямействаў. Прадстаўлены дрэвамі, кустамі, травамі, наземнымі, воднымі, эпіфітамі, сапратрофамі, паразітамі, насякомаеднымі раслінамі.

Паходжанне і эвалюцыя

3-за адсутнасці пераканаўчых выкапнёвых продкавых форм пакрытанасенных няма агульнапрынятай гіпотэзы аб іх паходжанні і эвалюцыі. Першаснымі пакрытанасеннымі былі, верагодна, дрэвавыя расліны з вечназялёным лісцем і двухполымі кветкамі. Эвалюцыя ішла шляхам шырокай адаптыўнай радыяцыі вельмі хуткімі тэмпамі. Самыя старажытныя выкапнёвыя рэшткі адносяць да раннемелавога перыяду, але дзякуючы высокай эвалюцыйная пластычнасці ў сярэдзіне мелавога перыяду пакрытанасенныя займаюць дамінуючае становішча. Вялікую ролю ў іх эвалюцыі адыгралі насякомыя-апыляльнікі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 144. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Расліны паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Кветкавыя