Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New – двухдыскавы альбом-складанка беларускіх рок-гуртоў[1]. На кампіляцыю трапілі як запрошаныя музыкі, так і пераможцы адбору[2][3]. Кампакт-дыскі выдадзены грамадскай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з Еўрапейскім радыё для Беларусі ў лістападзе 2009 года[4], і праз некалькі месяцаў іх атрымалі ўсе FM-радыёстанцыі, абласныя і раённыя Дамы культуры Беларусі[5]. Складальнік і інжэнер мастэрынга – Слава Корань, лідар гурта «ULIS»[4].
Budzma The Best Rock | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Словы | Музыка | Кірылічны правапіс | Працягласць | ||||
1. | «Biełaja Ptuška» (Impedance) | Белая птушка | 3:41 | ||||||
2. | «Słuchaj Mianie» (Крама) | Слухай мяне | 3:21 | ||||||
3. | «Serca» (Partyzone) | Сэрца | 4:06 | ||||||
4. | «Guzik» (Neuro Dubel) | Аляксандр Кулінковіч, Neuro Dubel | Аляксандр Кулінковіч, Neuro Dubel | Гузік | 3:59 | ||||
5. | «Vyjście» (IQ48) | Выйсьце | 3:52 | ||||||
6. | «Padarožža» (ULIS) | Падарожжа | 3:21 | ||||||
7. | «Jak Viecier» (WZ-Orkiestra, Зміцер Вайцюшкевіч) | Як вецер | 4:55 | ||||||
8. | «Try Soncy» (Indiga) | Тры сонцы | 2:37 | ||||||
9. | «Katuj-Ratuj» (N.R.M.) | Катуй-ратуй | 5:12 | ||||||
10. | «Stary Sabaka» (Крама) | Зміцер Лукашук | Ігар Варашкевіч | Стары сабака | 5:12 | ||||
11. | «1-2-3» (Zet) | 1-2-3 | 3:03 | ||||||
12. | «Vitalnaja» (Pomidor/off) | Вітальная | 3:27 | ||||||
13. | «Ja Tanču» (ULIS) | Я танчу | 4:08 | ||||||
14. | «Svaboda» (Neuro Dubel–[upper-alpha 1]) | Міхал Анемпадыстаў | Аляксандр Кулінковіч, Neuro Dubel | Свабода | 3:01 | ||||
15. | «Čufut Kale» (ZERO-85) | Чуфут Кале | 5:51 | ||||||
16. | «Tvoj Son» (žygimont VAZA) | Твой сон | 4:19 | ||||||
17. | «Svabody Hłytok» (N.R.M.) | Свабоды глыток | 3:01 | ||||||
18. | «Jak Pišču Strału» (Znich) | Як пушчу стралу | 4:38 |
Budzma The Best Rock/New | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Словы | Музыка | Кірылічны правапіс | Працягласць | ||||
1. | «Bałada» (Litvintroll) | Балада | 4:14 | ||||||
2. | «Chroniki Smutnaha Časy» (Imprudence(польск.) бел.) | Хронікі смутнага часу | 4:55 | ||||||
3. | «Brudnaja Dziaŭčyna» (Re1ikt) | Брудная дзяўчына | 4:35 | ||||||
4. | «Da Sinih Skałaŭ» (Esprit) | Да сініх скалаў | 2:46 | ||||||
5. | «Nienavidžu» (Holaja Manaška) | Ненавіджу | 2:56 | ||||||
6. | «Śpi, Moj Kraj» (Глюкі) | Спі, мой край | 3:43 | ||||||
7. | «Pieśnia Choć Treśni» (Wanted) | Песня хоць трэсні | 3:10 | ||||||
8. | «224022» (VS[RIP]) | 224022 | 2:40 | ||||||
9. | «Małpy» (Бан-Жвірба) | Малпы | 3:36 | ||||||
10. | «Ciańki» (Hair Peace Salon–[upper-alpha 2]) | Віталь Воранаў | Hair Peace Salon | Цянькі | 3:44 | ||||
11. | «Pustoje Śviatło» (Glofira[8]) | Віка Трэнас | Сяргей Сочнеў | Пустое святло | 3:50 | ||||
12. | «Nie Pakidaj Mianie Tut (Ad Imia Trahična Zahinułaj Alony Ja.)» (Holaja Manaška) | Не пакідай мяне тут (Ад імя трагічна загінулай Алены Я.) | 3:55 | ||||||
13. | «Niečakana» (Tarpach) | Нечакана | 4:45 | ||||||
14. | «Pachnie Čabor» (Litvintroll) | Пахне чабор | 2:53 | ||||||
15. | «Pij Da Dna» (In Search For(руск.) бел.) | Пей да дна | 4:07 | ||||||
16. | «Cukierka» (Cukierka) | Цукерка | 4:07 | ||||||
17. | «Nažy» (Re1ikt) | Нажы | 1:48 | ||||||
18. | «Znajdzi Mianie» (Esprit) | Знайдзі мяне | 3:03 |
Алег Міхалевіч, кіраўнік радыё «Сталіца», у лісце да Будзьма беларусамі! адзначыў «якасныя айчынныя беларускамоўныя кампазіцыі»[9]! Галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч таксама падзякаваў за дыск, матэрыялы з якога, «безумоўна, выклікаюць цікавасць»[9]. Дырэктар радыёканала «Культура» Кацярына Агеева паведаміла, што складанка беларускага року ёй асабліва спадабалася, у той час як музычныя рэдактары яе радыё адзначылі выдатную якасць гуказапісаў і з задавальненнем прапануюць кампазіцыі слухачам[9].
У гіт-парады Тузін Гітоў трапілі некалькі песень са складанкі: «Jak Viecier» (WZ-Orkiestra, Зміцер Вайцюшкевіч) («Мегатур-2008»[10]), «Znajdzi Mianie» (Esprit) («Мегатур-2009»[11]), «Da Sinih Skałaŭ» (Esprit), «Ciańki» (Hair Peace Salon) (усе «Мегатур-2010»[12]).
У «100 найвялікшых беларускіх песень» па версіі Тузін Гітоў у 2015 годзе была адабрана «Vyjście» (IQ48)[13].