wd wp Пошук:

Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Белару́ская асацыя́цыя журналі́стаў» — грамадскае аб’яднанне журналістаў Беларусі. Аб’ядноўвае людзей, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. Дзейнічае з восені 1995 года. У 1999 і 2006 гадах асацыяцыя прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. Асноўныя мэты дзейнасці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі.

Дзейнасць

На 19 мая 2009 года налічвала 1157 членаў[1]. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску мае 6 рэгіянальных філіялаў. З 1997 — асацыяваны член Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Арганізацыі-партнёры: «Рэпарцёры без межаў», «Артыкул 19(макед.) бел.», «Камітэт абароны журналістаў», Еўрапейскі цэнтр журналістыкі, Літоўскі саюз журналістаў, Швецкі інстытут, Дацкі саюз журналістаў, Нарвежскі саюз журналістаў, фонд Фрыдрыха Эберта і іншыя.

Пераслед

Падчас пратэстаў 2020—2021 гадоў на Беларусі БАЖ разам з «Рэпарцёрамі без межаў» збірала звесткі, якія паказалі, што Беларусь была самай небяспечнай краінай Еўропы для журналістаў у 2020 годзе.[2] Асацыяцыя таксама аказвала юрыдычную падтрымку журналістам, якіх пераследуюць, хаця сама неаднаразова станавілася суб’ектам рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел..[3] 16 лютага 2021 года міліцыя затрымала старшыню асацыяцыі Андрэя Бастунца, яшчэ некалькіх чальцоў і журналістаў-фрылансераў падчас ператрусаў іх дамоў і офіса БАЖ. Міліцыя таксама канфіскавала смартфоны, кампутары, грошы і файлы з асабістай інфармацыяй пра сябраў БАЖ. Камітэт абароны журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў(укр.) бел. асудзілі арышты.[4][5] Праз тры дні ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 43 беларускіх чыноўнікаў за падрыў дэмакратыі ў краіне, у тым ліку і за рэйд на БАЖ.[6]

21 ліпеня 2021 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падаў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пазоў аб ліквідацыі арганізацыі «у сувязі з непрыняццем мер па ліквідацыі парушэнняў з боку БАЖ і паўторным (пасля вынесенага пісьмовага папярэджання) парушэннем заканадаўства». 27 жніўня Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў»[7]. Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды ліквідацыі БАЖ, назваўшы рашэнне беларускіх уладаў «пародыяй на справядлівасць»[8].

Старшыні

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Каравянкова, Таццяна «Аддаваць» медыясферу ўлады не маюць намеру(нявызн.) (недаступная спасылка). БелаПАН (25 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 18 красавіка 2017.
  2. Belarus was Europe’s most dangerous country for journalists in 2020, data shows Access to the comments(англ.) . Euronews (29 снежня 2020).
  3. Journalism in Belarus: ‘Like walking through a minefield’(англ.) . Deutsche Welle (26 лістапада 2020).
  4. Belarusian authorities raid Belarusian Association of Journalists headquarters, journalists’ homes(англ.) . Камітэт абароны журналістаў (16 лютага 2021).
  5. Belarus: Belarusian Association of Journalists under attack(англ.) . Міжнародная федэрацыя журналістаў(укр.) бел. (16 лютага 2021).
  6. U.S. Imposes Visa Restrictions On 43 Belarusians For ‘Undermining Democracy’(англ.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (19 лютага 2021).
  7. Суд ликвидировал Белорусскую ассоциацию журналистов(руск.) . Інтэрфакс (27 жніўня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
  8. Европейская и Международная федерации журналистов раскритиковали ликвидацию БАЖ(руск.) . Политринг (29 жніўня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
  9. На старшыню БАЖ абраны Андрэй Бастунец, Радыё Свабода, 25.04.2015
  10. Weissrussischer Journalistenverband ausgezeichnet.(ням.) . Neue Zürcher Zeitung(укр.) бел. (13 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 13 сакавіка 2021.
  11. Freedom Awards(нявызн.). Атлантычны савет(укр.) бел..
  12. United Kingdom and Canada announce recipient of first Media Freedom Award(англ.) . gov.uk(англ.) бел.. Праверана 16 лістапада 2020.
  13. Кепински, Ольга Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам(руск.) . euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Лаўрэаты прэміі імя Сахарава
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
З’явіліся ў 1995 годзе
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Арганізацыі паводле алфавіта
Журналісцкія арганізацыі
Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро свабоды»
Члены Міжнароднай федэрацыі журналістаў
Арганізацыі Беларусі, ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі (2021)