wd wp Пошук:

Meduza

«Meduza» — зарэгістраваны ў Латвіі збольшага рускамоўны інтэрнэт-СМІ, створаны былым галоўным рэдактарам «Lenta.ru(укр.) бел.» Галінай Цімчанка(укр.) бел., якую звольнілі з пасады з-за пазіцыі выдання, якое не падтрымала анексію Крыма Расіяй. Сайт «Meduza», ядро рэдакцыі якога сфармавалі экс-супрацоўнікі «Lenta.ru(укр.) бел.», аднадумцы Цімчанка, пачаў працу 20 кастрычніка 2014 года. Асновай СМІ сталі бясплатныя мабільныя дадаткі для «iOS» і «Android»[1]. Назву сайту прыдумаў былы прадзюсар аддзела новых медыя «Lenta.ru(укр.) бел.» Ігар Белкін.

Канцэпцыя

«Meduza» з’яўляецца агрэгатарам навін і тэкстаў на рускай мове, якія адбіраюць у ручным рэжыме, у адрозненне ад аўтаматычнага ранжыравання «Яндэкс.Навін(укр.) бел.». Таксама інтэрнэт-выданне выпускае і ўласныя матэрыялы. Суадносіны паміж агрэгаванымі ды ўласнымі матэрыяламі Галіна Цімчанка(укр.) бел. тлумачыла наступным чынам: «Мы будзем дзейнічаць гнутка. Чым больш якасных крыніц, тым больш агрэгуем. Калі раптам складзецца так, што іншыя СМІ будуць менш пісаць, а стоп-лісты стануць яшчэ даўжэй, мы будзем пашырацца ў бок уласнага кантэнту».

Магчымасць каментавання артыкулаў на сайце «Meduza» і ў мабільных дадатках не прадугледжаная.

Супрацоўнікі

Спецыяльныя карэспандэнты

Ціск

23 красавіка 2021 года Міністэрства юстыцыі Расійскай Федерацыі(польск.) бел. ўнесла «Meduza» ў спіс замежных агентаў(ням.) бел., што выклікала рэзкі адток рэкламадаўцаў з сайта, 3/4 месячнай аўдыторыі ў 13 мільёнаў наведвальнікаў якога прыходзілася на Расію. З-за гэтага рэдакцыя была вымушана скараціць заробкі штатным журналістам на 50 %, закрыць сядзібы ў Рызе і Маскве, адказацца ад паслуг фрылансераў(бел. (тар.)) бел. і звярнуцца да чытачоў за фінансавай падтрымкай. «Рэпарцёры без межаў» ацанілі ціск на выданне спробай абмежаваць свабоду слова ў Расіі напярэдадні выбараў у Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі ў верасні 2021 года[2].

Зноскі

  1. Галоўрэд партала Meduza Галіна Цімчанка ў праграме «Гаварыце» з Юліяй Таратутай(нявызн.). Тэлеканал Дождж (10 кастрычніка 2014).
  2. Russische Online-Zeitung kämpft ums Überleben(ням.) . Рэпарцёры без межаў. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 6 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Інтэрнэт-СМІ
Катэгорыя·Руская мова ў інтэрнэце