wd wp Пошук:

Польскае Радыё

Польскае Радыё (польск.: Polskie Radio) — дзяржаўная кампанія Рэспублікі Польшча з цэнтральным офісам у Варшаве. Выпускае ў эфір агульнанацыянальныя і рэгіянальныя радыёперадачы.

Гісторыя

Заснавана 18 жніўня 1925 года. У 1936 годзе Польскае Радыё выпусціла ў эфір першыя перадачы на кароткіх хвалях, прызначаныя для слухачоў за мяжой. 15 снежня 1991 года пачалося вяшчанне на беларускай мове.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Радыёстанцыі Польшчы
Кампаніі, заснаваныя ў 1925 годзе
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
Кампаніі паводле алфавіта