wd wp Пошук:

Падкастынг

Падкастынг (англ.: podcasting) — новая тэхналогія вяшчання ў Інтэрнэце. Гэта тэхналогія тыпу аўдыа-блога або радыё-блога, якая з дапамогай фармату RSS дазваляе аўтаматызаваць працэс падпіскі і пампавання аўдыа (звычайна mp3) на партатыўныя mp3-плэеры або на персанальны камп’ютар. Як правіла, падкасты маюць вызначаную тэматыку і перыядычнасць выдання. Для зручнага праслухоўвання падкастаў створана мноства праграмных прадуктаў, такіх як Zune Software, iTunes, Rhythmbox, gPodder, AmaroK або Banshee, якія сачаць за абнаўленнем падкаст-стужак і іх аўтаматычнай загрузкай.

Тэрмін быў упершыню ўведзены ва ўжытак ві-джэем Адамам Керы (VJ Adam Curry) з музычнага каналу MTV, і з’яўляецца складаным словам з дзьвух частак: ад назвы iPod (вядомага mp3-плэера кампаніі Apple) і англійскага слова broadcasting (радыёвяшчанне). З дапамогай гэтай тэхналогіі кожны карыстальнік вэб, фактычна, можа адчыніць сваю радыёстанцыю ў Інтэрнэце.

Тэхналогія

Лагатып RSS

Тэхналагічная база падкастынга — фармат RSS ці Atom са спецыфічным элементам enclosure («укладанне»), які апісвае медыяаб’ект, што падключаецца (карцінку, відэаролік, выява гуказапісу і інш.).[1]

Элемент мае атрыбуты:

Зноскі

  1. RSS 2.0 Specification (RSS 2.0 at Harvard Law)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Блогі
Катэгорыя·Радыёвяшчанне
Катэгорыя·Сеткавыя супольнасці
Катэгорыя·Тэхналогіі кіно і відэа
Катэгорыя·Інтэрнэт-тэлебачанне
Катэгорыя·Журналістыка
Катэгорыя·Інтэрнэт