wd wp Пошук:

Некамерцыйная арганізацыя

Некамерцыйная арганізацыя (НКА)арганізацыя, якая не мае ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці выманне прыбытку і не размяркоўвае атрыманы прыбытак між удзельнікамі. Некамерцыйныя арганізацыі могуць стварацца для дасягнення сацыяльных, дабрачынных, культурных, адукацыйных, навуковых і кіраўніцкіх мэт, у сферах аховы здароўя грамадзян, развіцця фізічнай культуры і спорту, задавальнення духоўных і іншых нематэрыяльных патрэб грамадзян, аховы правоў, законных інтарэсаў людзей і арганізацый, вырашэння спрэчак і канфліктаў, аказання юрыдычнай дапамогі, а таксама ў іншых мэтах. Некамерцыйныя арганізацыі маюць права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, толькі калі гэтая дзейнасць накіравана на дасягненне мэтаў арганізацыі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Некамерцыйныя арганізацыі
Катэгорыя·Тыпы арганізацый