wd wp Пошук:

Снежань

Снежань, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Снежань — апошні, дванаццаты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня. Галоўныя святы ў снежні: Перша Каляда і Новы год.

Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай December — дзясяты месяц.

Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — прасинець[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як просинецъ[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — грудзень, у 1908 — грудзень (дзекабр), у 1909 — снежань (дзекабр), у 19101912 — снежань; у далейшым — снежаньад снегу»).[3]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Месяцы
Снежань