wd wp Пошук:

Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярашэвіч. Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч (28 жніўня 1940, в. Любкаўшчына Стаўбцоўскага раёна, Мінская вобласць — 28 кастрычніка 2016, Мінск) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (2003).

Біяграфія

Скончыў БДУ (1962). З 1965 у Інстытуце ядзернай энергетыкі, у 1979—2003 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. З 2004 у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Даследуе мастацтва эпохі барока (скульптуру, іканапіс, алтарнае малярства, іканаграфію) і гісторыю рэлігіі на Беларусі (беларускія манастыры).[3]

Адзін з аўтараў двухтомнага даведніка «Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі» (Варшава, 1996, 2000), аўтар кніг «„Маці Божая Снежная“ ў Беларусі» («Про Хрысто, 2003»), «Абраз Маці Божай Будслаўскай» («Про Хрысто, 2004»), укладальнік і адзін з аўтараў альбома «Музей старажытнабеларускай культуры» (Мн., 2004).

Памёр 28 кастрычніка 2016 года[4].

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 6 красавіка 2021.
  2. Czech National Authority Database Праверана 22 лютага 2022.
  3. ЭнцВКЛ, 2005
  4. Ушел из жизни Александр Адамович Ярошевич Архівавана 1 лістапада 2016..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Супрацоўнікі АІЭЯД «Сосны»
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ