wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па снукеры 2018

Чэмпіяна́т све́ту 2018 (англ.: World Snooker Championship 2018, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2018 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 21 красавіка па 7 мая 2018 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2017/2018. Турнір стаў 84-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 42-м сусветным першынствам, якое праходзіла у тэатры Крусібл. Кампанія Betfred у восьмы раз і ў чацвёрты раз запар стала спонсарам чэмпіянат свету.

Турнір

Англійскі інстытут спорта — месца праведзення кваліфікацыі чэмпіянату.

Чэмпіянат свету 2018 года стаў 84-м чэмпіянатам свету па снукеры, які праходзіць штогод з 1927 года з перапынкамі з 1941 па 1945 гады і з 1958 па 1963 гады. Турнір з’яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і Мастэрс), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з усіх снукерных спаборніцтваў. З самога заснавання чэмпіянат свету праходзіў у розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975). З 1977 года сусветнае першынства праходзіць на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе.

Чэмпіянат свету 2018 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся 20-м і апошнім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2017/2018.

Матчы асноўнай стадыі турніру (31 паядынак) гуляліся на двух сталах арэны тэатру Крусібл, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла ў Англійскім інстытуце спорта у Шэфілдзе, Англія і скончылася за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету.

Прызавыя грошы

Кампанія Betfred у восьмы раз і ў чацвёрты раз запар спансіравала чэмпіянат свету па снукеры. Прызавы фонд турніру ўзрос у параўнанні з мінулым годам на £218,000 і склаў £1,968,000 (найвышэйшы прызавы фонд снукернага турніру ў гісторыі снукера). Таксама на £50,000 больш у параўнанні з чэмпіянатам свету 2017 атрымаў пераможца турніру — £425,000, якія сталі новым рэкордным першым прызам асобнага турніру ў гісторыі снукера. Такім чынам, галоўны снукерны прыз упершыню перасягнуў адзнаку ў 400 тысяч фунтаў.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £425000
Фіналіст £180000
Паўфіналісты £85000
Чвэрцьфіналісты £42500
1/8 фіналу £27500
1/16 фіналу £18000[пг 1]
1/24 фіналу £13500
1/40 фіналу £9000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі £1000
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі £10000
Агульны прызавы фонд£1968000
Максімальны брэйк£40000[пг 2]
Максімальны брэйк у кваліфікацыі£10000[пг 3]
  1. Снукерысты з топ-16 сеяных, якія пачалі турнір з 1/16 фіналу без кваліфікацыі, не атрымлівалі рэйтынгавых ачкоў у выпадку паразы ў першым жа матчы.
  2. Паводле правілаў прызоў за максімальныя брэйкі на рэйтынгавых турнірах аўтар максімаьнага брэйка ў асноўнай стадыі мусіў атрымліваць £5000, аднак арганізатары павялічылі прыз да £40000. Пераходны прыз за максімум, які павялічваецца з кожным наступным турнірам, застаўся на тым жа ўзроўні.
  3. Паводле правілаў прызоў за максімальныя брэйкі на рэйтынгавых турнірах аўтар максімаьнага брэйка ў асноўнай стадыі мусіў атрымліваць £5000, аднак арганізатары павялічылі прыз да £10000. Пераходны прыз за максімум, які павялічваецца з кожным наступным турнірам, застаўся на тым жа ўзроўні.

Фармат турніру

Тэатр Крусібл у Шэфілдзе.

На чэмпіянаце свету 2018 прынялі ўдзел 144 гульцы, з якіх 128 — удзельнікі мэйн-тура і 16 — аматары. 128 удзельнікаў — гульцы з нумарамі пасеву з 17 па 144 пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў за 10 дзён да асноўнай стадыі. Пасля гэтага пераможцы гулялі паміж сабой у другім раўндзе (32 гульні) і ў заключным трэцім (16 гульняў). Пры гэтым пасеў чэмпіянату прадвызначаў немагчымасць сустрэчы гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 80 раней за другі кваліфікацыйны раўнд, гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 48 раней за трэці раўнд, а снукерысты з нумарамі пасеву з 17 па 32 увогуле не маглі патрапіць адзін на аднаго ў кваліфікацыі. Кваліфікацыя чэмпіянату свету ўпершыню з 2013 года праходзіла ў Англійскім інстытуце спорта ў Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 гульцоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16.

16 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнда і 16 гульцоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе члены дзвюх гэтых груп гулялі паміж сабой. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату свету. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу семнаццаці дзён на самай вядомай снукернай арэне ў свеце ў тэатры Крусібл у Шэфілдзе, Англія.

СтадыяТэрміныКФНДП
Першы кваліфікацыйны раўнд11 — 14 красавіка1910
Другі кваліфікацыйны раўнд15 — 16 красавіка1910
Трэці кваліфікацыйны раўнд17 — 18 красавіка1910
1/16 фіналу21 — 26 красавіка1910
1/8 фіналу26 — 30 красавіка2513
1/4 фіналу1 — 2 мая2513
1/2 фіналу3 — 5 мая3317
Фінал6 — 7 мая3518

Удзельнікі

У асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 прымалі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, а таксама 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда.

42-гадовы Роні О’Саліван прымаў удзел у 26-й асноўнай стадыі чэмпіянату свету запар, не прапусціўшы ніводнага турніру са свайго дэбютнага розыгрышу 1993 года. Такім чынам, ён скараціў адставанне ад рэкордных паказчыкаў Стывена Хендры (27 удзелаў у асноўнай стадыі запар) і Стыва Дэвіса (30 удзелаў у Крусібле ў кар’еры). У 24-ы раз запар у Крусібле гуляў 42-гадовы Джон Хігінс, які дэбютаваў у 1995 годзе.

У 2018 годзе ў Крусібл патрапілі 4 дэбютанты: Крыс Уэйклін (55), Цепчая Ун-Ну (58), Ліам Хайфілд (64) і Лю Хаацянь (68).

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (5 тытулаў: 2001, 2004, 2008, 2012, 2013) і ў выпадку чарговай перамогі мог зраўняцца са Стывам Дэвісам, які выйграў 6 чэмпіянатаў свету. Апроч О’Салівана чэмпіёнамі свету станавіліся яшчэ сем удзельнікаў турніру: Джон Хігінс (4 тытулы: 1998, 2007, 2009, 2011), Марк Сэлбі (3 тытулы: 2014, 2016, 2017), Марк Уільямс (2 тытулы: 2000, 2003), Сцюарт Бінэм (2015), Ніл Робертсан (2010), Грэм Дот (2006) і Шон Мёрфі (2005).

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года стаў 43-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу падчас турніру таксама было 43 гады, а Джону Хігінсу, Роні О’Салівану і Роберту Мілкінсу — па 42. Самым маладым гульцом, які патрапіў на сусветнае спаборніцтва, стаў 20-гадовы Лю Хаацянь. Луку Брэсэлю падчас спаборніцтва было 23 гады, а Крысу Уэйкліну, Кайрэну Уілсану і Джэку Лісоўскі — па 26.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх чэмпіянатах свету.

Леташні пераможца
Дэбютант турніру
ПРГулецДНДэбютНайлепшы вынікАСМВПФВФПФ50+[у 1]100+[у 1]НБ[у 1]Ф/50+[у 1]Ф/100+[у 1]ПГ (£)[у 2]
11 Марк Сэлбі19.06.19832005Перамога (2014, 2016, 2017)1339291074.36%84747037755.49%281681433.0112.461331180
22 Роні О'Саліван05.12.19751993Перамога (2001, 2004,
2008, 2012, 2013)
2582622075.61%168699169558.78%7061621472.3910.411984200
33 Дзін Цзюньхуэй01.04.19872007Фінал (2016)1128171160.71%58130327852.15%237551392.4510.56411270
44 Джад Трамп20.08.19892007Фінал (2011)82214863.64%47425721754.22%166331422.8614.36350400
55 Джон Хігінс18.05.19751995Перамога (1998, 2007, 2009, 2011)2369501972.46%144280963356.1%5351271432.711.351699800
66 Бары Хокінс23.04.19792006Фінал (2013)1229171258.62%60530729850.74%183281413.3121.61466820
77 Марк Уільямс21.03.19751997Перамога (2000, 2003)1949321765.31%98454543955.39%309391473.1825.23787050
88 Шон Мёрфі10.08.19822002Перамога (2005)1541271465.85%84945939054.06%298621382.8513.69751370
99 Кайрэн Уілсан23.12.19912014Чвэрцьфінал (2016, 2017)374357.14%137677048.91%3751433.727.487100
1010 Ніл Робертсан11.02.19822005Перамога (2010)1332201262.5%64636228456.04%225541452.8711.96543820
1111 Марка Фу08.01.19781999Паўфінал (2006, 2016)1731141745.16%57828029848.44%186391383.1114.82380700
1212 Сцюарт Бінэм21.05.19762000Перамога (2015)1121111052.38%41620920750.24%135221453.0818.91519570
1313 Лука Брэсэль08.03.199520121/16 фіналу (2012, 2017)22020%34142041.18%1221162.831745600
1414 Энтані Мак-Гіл05.02.19912015Чвэрцьфінал (2015)363350%114526245.61%385137322.882200
1515 Алістэр Картэр25.07.19792003Фінал (2008, 2012)1535201557.14%71036434651.27%209341473.420.88513125
1616 Марк Ален22.02.19862007Паўфінал (2009)1123121152.17%45123022151%159361462.8412.53238100
1717 Раян Дэй23.03.19802004Чвэрцьфінал (2008, 2009, 2012)122081240%35316618747.03%100171343.5320.76225005
1818 Стывен Магуайр13.03.19812004Паўфінал (2007, 2012)1428141450%52228523754.6%167311433.1316.84322980
2121 Грэм Дот12.05.19771997Перамога (2006)1838211755.26%77037939149.22%215211463.5836.67715400
2222 Джо Пэры13.08.19741999Паўфінал (2008)1425111444%48123824349.48%138171453.4928.29319100
2525 Сяа Гадун10.02.198920141/8 фіналу (2017)231233.33%51242747.06%1411313.645165100
2727 Рыкі Уолдэн11.11.19822009Паўфінал (2013)6115645.45%21710910850.23%72131403.0116.69176195
3030 Джэк Лісоўскі25.06.199120131/16 фіналу (2013)11010%1331023.08%211006.51346100
3434 Джымі Робертсан03.05.198620111/16 фіналу (2011, 2015, 2017)33030%45153033.33%15087364250
3737 Роберт Мілкінс06.03.197620021/8 фіналу (2002, 2013)792722.22%148569237.84%2921065.174163800
5151 Джэймі Джонс14.02.19882012Чвэрцьфінал (2012)132166.67%65343133.33%187138370350
5252 Мэцью Стывенс11.09.19771998Фінал (2000, 2005)1544291565.91%90450440055.75%317561452.8516.14750480
5555 Крыс Уэйклін06.03.19922018000000020600
5656 Сцюарт Кэрынгтан14.05.199020151/16 фіналу (2015, 2017)22020%33132039.39%11312431143100
5858 Цепчая Ун-Ну18.04.19852018000000025500
6464 Ліам Хайфілд01.12.19902018000000033100
6868 Лю Хаацянь29.11.1997201800000000
  1. 1 2 3 4 5 Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.

Катыроўкі букмекераў

21 красавіка, у дзень пачатку чэмпіянату свету афіцыйны спонсар турніру кампанія Betfred выставіла наступныя каэфіцыэнты на перамогу ўдзельнікаў ва ўсім чэмпіянаце.

ГулецКаэфіцыэнтГулецКаэфіцыэнт
Роні О'Саліван (2)5/2 Стывен Магуайр (18)100/1
Марк Сэлбі (1)9/2 Лука Брэсэль (13)100/1
Джад Трамп (4)15/2 Сяа Гадун (25)125/1
Джон Хігінс (5)11/1 Энтані Мак-Гіл (14)125/1
Дзін Цзюньхуэй (3)14/1 Джо Пэры (22)150/1
Ніл Робертсан (10)16/1 Рыкі Уолдэн (27)150/1
Марк Уільямс (7)20/1 Грэм Дот (21)200/1
Бары Хокінс (6)22/1 Мэцью Стывенс (52)300/1
Шон Мёрфі (8)25/1 Джэймі Джонс (51)300/1
Кайрэн Уілсан (9)33/1 Лю Хаацянь (68)300/1
Марк Ален (16)33/1 Крыс Уэйклін (55)500/1
Сцюарт Бінэм (12)40/1 Сцюарт Кэрынгтан (56)500/1
Раян Дэй (17)40/1 Джымі Робертсан (34)500/1
Марка Фу (11)100/1 Цепчая Ун-Ну (58)500/1
Джэк Лісоўскі (30)100/1 Ліам Хайфілд (64)500/1
Алістэр Картэр (15)100/1 Роберт Мілкінс (37)500/1

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 10 перамог
Другі раўнд
да 13 перамог
Чвэрцьфіналы
да 13 перамог
Паўфіналы
да 17 перамог
Фінал
да 18 перамог
                                               
1   Марк Сэлбі 4  
22   Джо Пэры 10  
  22   Джо Пэры 8  
  16   Марк Ален 13  
16   Марк Ален 10
64   Ліам Хайфілд 5  
  16   Марк Ален 6  
  9   Кайрэн Уілсан 13  
9   Кайрэн Уілсан 10  
52   Мэцью Стывенс 3  
  9   Кайрэн Уілсан 13
  51   Джэймі Джонс 5  
8   Шон Мёрфі 9
51   Джэймі Джонс 10  
  9   Кайрэн Уілсан 13  
  5   Джон Хігінс 17  
5   Джон Хігінс 10  
58   Цепчая Ун-Ну 7  
  5   Джон Хігінс 13
  30   Джэк Лісоўскі 1  
12   Сцюарт Бінэм 7
30   Джэк Лісоўскі 10  
  5   Джон Хігінс 13
  4   Джад Трамп 12  
13   Лука Брэсэль 6  
27   Рыкі Уолдэн 10  
  27   Рыкі Уолдэн 9
  4   Джад Трамп 13  
4   Джад Трамп 10
55   Крыс Уэйклін 9  
5   Джон Хігінс 16
7   Марк Уільямс 18
3   Дзін Цзюньхуэй 10  
25   Сяа Гадун 3  
  3   Дзін Цзюньхуэй 13  
  14   Энтані Мак-Гіл 4  
14   Энтані Мак-Гіл 10
17   Раян Дэй 8  
  3   Дзін Цзюньхуэй 5  
  6   Бары Хокінс 13  
11   Марка Фу 5  
68   Лю Хаацянь 10  
  68   Лю Хаацянь 10
  6   Бары Хокінс 13  
6   Бары Хокінс 10
56   Сцюарт Кэрынгтан 7  
  6   Бары Хокінс 15
  7   Марк Уільямс 17  
7   Марк Уільямс 10  
34   Джымі Робертсан 5  
  7   Марк Уільямс 13
  37   Роберт Мілкінс 7  
10   Ніл Робертсан 5
37   Роберт Мілкінс 10  
  7   Марк Уільямс 13
  15   Алістэр Картэр 8  
15   Алістэр Картэр 10  
21   Грэм Дот 8  
  15   Алістэр Картэр 13
  2   Роні О'Саліван 9  
2   Роні О'Саліван 10
18   Стывен Магуайр 7  

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У 31 матчы чэмпіянату свету 2018 года снукерысты аформілі 84 соценныя брэйкі, што на 10 сэнчуры больш, чым у 2017 годзе. Колькасць серый, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 417 брэйкаў, што ў сярэднім азначае больш за 13 паўсоценных серый у матчы.

Лідарамі па колькасці соценных брэйкаў сталі фіналісты Марк Уільямс і Джон Хігінс з 11 і 10 серыямі адпаведна. Паўфіналісты Бары Хокінс і Кайрэн Уілсан аформілі 9 і 7 сэнчуры адпаведна. Чатыры найлепшыя гульцы чэмпіянату сталі лідарамі і паводле колькасці брэйкаў «50+»: Хігінс выканаў 53 серыі, Уільямс — 47, а Хокінс і Уілсан — 40 і 33 адпаведна. Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў асноўнай стадыі турніру, роўны £10000, атрымаў Джон Хігінс, які аформіў серыю ў 146 балаў у матчы другога раўнда супраць Джэка Лісоўскі.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец50+100+50-100Усе брэйкі 50+
Джон Хігінс531142146, 136, 134, 131, 127, 119, 117, 104, 101, 100, 100; 98, 91, 82, 81, 80, 77, 77, 75, 75, 74, 73, 72, 72, 69, 68, 68, 67, 67, 65, 65, 65, 64, 62, 62, 62, 61, 59, 59, 57, 57, 56, 56, 56, 56, 55, 55, 54, 53, 52, 51, 51, 51
Раян Дэй523145, 141; 62, 52, 51
Крыс Уэйклін615141; 95, 69, 68, 52, 51
Марк Уільямс471235140, 135, 118, 114, 113, 113, 110, 103, 102, 101, 100, 100; 95, 88, 87, 84, 84, 83, 83, 80, 72, 72, 69, 69, 69, 68, 68, 65, 65, 64, 63, 63, 62, 61, 60, 58, 58, 56, 56, 55, 54, 54, 53, 52, 51, 51, 50
Кайрэн Уілсан33726140, 126, 125, 124, 121, 106, 105; 96, 94, 93, 92, 90, 90, 83, 83, 81, 79, 74, 74, 67, 65, 65, 64, 64, 63, 63, 61, 54, 54, 53, 53, 52, 52
Шон Мёрфі633137, 102, 101; 75, 59, 59
Бары Хокінс40931133, 132, 129, 129, 128, 124, 117, 113, 103; 91, 90, 83, 82, 82, 79, 79, 76, 76, 74, 73, 73, 71, 66, 65, 64, 64, 63, 63, 61, 60, 60, 60, 58, 57, 56, 55, 54, 53, 52, 50
Марк Ален22220133, 122; 99, 94, 89, 88, 80, 78, 78, 74, 73, 69, 67, 60, 56, 54, 53, 52, 51, 51, 50, 50
Джэк Лісоўскі826128, 105; 98, 81, 60, 60, 58, 54
Лю Хаацянь15411127, 125, 122, 100; 95, 91, 87, 79, 79, 73, 72, 61, 60, 51, 50
Дзін Цзюньхуэй21516126, 124, 113, 102, 102; 99, 98, 81, 78, 76, 75, 73, 72, 68, 67, 66, 64, 61, 57, 52, 51
Джэймі Джонс12210124, 114; 94, 86, 83, 80, 67, 58, 57, 56, 53, 53,
Сцюарт Бінэм817123; 88, 60, 57, 56, 56, 55, 51
Рыкі Уолдэн1028122, 105; 90, 90, 76, 74, 71, 68, 60, 52
Роні О'Саліван18414121, 118, 110, 105; 96, 86, 79, 77, 71, 66, 61, 59, 55, 55, 54, 54, 54, 53
Цепчая Ун-Ну422121, 112; 60, 50
Джо Пэры13310120, 109, 103; 90, 84, 76, 73, 63, 59, 59, 56, 52, 50
Марка Фу220120, 102
Алістэр Картэр22418126, 115, 108, 106; 85, 82, 72, 69, 68, 63, 63, 63, 62, 61, 56, 54, 52, 51, 51, 51, 51, 50
Джад Трамп29524103, 103, 101, 100, 100; 89, 77, 72, 71, 70, 68, 66, 66, 65, 64, 64, 63, 63, 61, 61, 58, 58, 57, 55, 52, 51, 51, 51, 50
Стывен Магуайр413101; 95, 84, 84
Ліам Хайфілд20299, 99
Энтані Мак-Гіл70797, 75, 74, 65, 60, 52, 51
Марк Сэлбі30392, 84, 74
Роберт Мілкінс1201291, 74, 73, 73, 72, 69, 68, 55, 55, 54, 54, 51
Лука Брэсэль20289, 56
Сяа Гадун20282, 54
Сцюарт Кэрынгтан30379, 78, 74
Мэцью Стывенс30377, 68, 60
Грэм Дот10175
Джымі Робертсан30359, 55, 51
Ніл Робертсан10152
Увогуле41784333Найвышэйшы брэйк: 146 (Джон Хігінс)

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·2018 год у Шэфілдзе
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па снукеры 2018
Катэгорыя·Май 2018 года
Катэгорыя·2018 год у снукеры
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Англіі
Катэгорыя·Снукерны сезон 2017/2018
Катэгорыя·Спорт у Англіі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Красавік 2018 года