Рыкі Уолдэн (англ.: Ricky Walden; нар. 11 лістапада 1982, Чэстэр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца трох рэйтынгавых турніраў і паўфіналіст чэмпіянату свету 2013 года. Былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу (2014/2015), з 2009 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2012 да 2016 уваходзіў у топ-16. У 2011 годзе выканаў свой першы і па сённяшні дзень адзіны максімальны брэйк.
Увайшоў у мэйн-тур у 2001 годзе ва ўзросце 18 гадоў, а ў 2005 дайшоў да чвэрцьфіналу адкрытага чэмпіянату Кітая, што стала першым сур’ёзным дасягненнем у яго прафесійнай кар’еры. У сезоне 2008/2009 сенсацыйна атрымаў перамогу на Шанхай Мастэрс і атрымаў уайлдкард на Мастэрс, упершыню прыняўшы ўдзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, а таксама дэбютаваў у Крусібле, знаходзячыся за межамі топ-32 сусветнага рэйтынгу. У 2011 годзе дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, пасля чаго ў 2012 дэбютаваў у топ-16 лепшых снукерыстаў і выйграў другі рэйтынгавы тытул — Усі Класік. У 2013 годзе дасягнуў свайго найлепшага выніку на чэмпіянаце свету, дайшоўшы да паўфіналу, і ўпершыню ўвайшоў у топ-8 рэйтынгу, а ў сезоне 2014/2015 атрымаў трэцюю перамогу рэйтынгавага ўзроўню на International Championship і дайшоў да фіналу на адкрытым чэмпіянаце Індыі, пасля чаго падняўся на найвышэйшую для сябе пазіцыю ў рэйтынгу — шостую.
Займаў шостае месца ў сусветным рэйтынгу на працягу двух тыдняў. Апроч трох рэйтынгавых турніраў выйграў адно нізкарэйтынгавае спаборніцтва, а таксама дэманструе выдатную гульню ў снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, тры разы дайшоўшы да фіналаў чэмпіянату свету ў гэтым відзе (2008, 2010, 2014), з якіх атрымаў адну перамогу ў 2008 годзе. За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-35 снукерыстаў па гэтым паказчыку.
Легенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (3:3) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2008 | Шанхай Мастэрс | ОСалйван Ронй Роні О'Саліван | 10:8 |
2 | Перамога | 2012 | Усі Класік | Бйнэм Сцюарт Сцюарт Бінэм | 10:4 |
3 | Перамога | 2014 | International Championship | Ален Марк Марк Ален | 10:7 |
4 | Параза | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Індыі | Уайт Майкл Майкл Уайт | 0:5 |
5 | Параза | 2016 | Гранд-фінал PTC | Ален Марк Марк Ален | 6:10 |
6 | Параза | 2016 | Адкрыты чэмпіянат Кітая | Трамп Джад Джад Трамп | 4:10 |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2011 | Варшава Класік | Робертсан Нйл Ніл Робертсан | 1:4 |
2 | Перамога | 2013 | Bluebell Wood Open | Фу Марка Марка Фу | 4:3 |
3 | Параза | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Хайніна | Дзйн Цзюньхуэй Дзін Цзюньхуэй | 3:4 |
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (3:3) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:2) |
Нярэйтынгавыя турніры (0:0) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 5 кастрычніка 2008 | Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай | ОСалйван Ронй Роні О'Саліван | 10:8 |
Параза | 1 | 2 кастрычніка 2011 | Варшава Класік, Варшава, Польшча | Робертсан Нйл Ніл Робертсан | 1:4 |
Перамога | 2 | 1 ліпеня 2012 | Усі Класік, Усі, Кітай | Бйнэм Сцюарт Сцюарт Бінэм | 10:4 |
Перамога | 3 | 17 жніўня 2013 | Bluebell Wood Open, Данкастэр, Англія | Фу Марка Марка Фу | 4:3 |
Перамога | 4 | 2 лістапада 2014 | International Championship, Чэнду, Кітай | Ален Марк Марк Ален | 10:7 |
Параза | 2 | 14 сакавіка 2015 | Адкрыты чэмпіянат Індыі, Мумбаі, Індыя | Уайт Майкл Майкл Уайт | 0:5 |
Параза | 3 | 23 кастрычніка 2015 | Адкрыты чэмпіянат Хайніна, Хайнін, Кітай | Дзйн Цзюньхуэй Дзін Цзюньхуэй | 3:4 |
Параза | 4 | 27 сакавіка 2016 | Гранд-фінал PTC, Манчэстэр, Англія | Ален Марк Марк Ален | 6:10 |
Параза | 5 | 3 красавіка 2016 | Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай | Трамп Джад Джад Трамп | 4:10 |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 13 ліпеня 2008 | Міжнародны чэмпіянат па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд | Бйнэм Сцюарт Сцюарт Бінэм | 8:3 |
Параза | 1 | 24 ліпеня 2010 | Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд | Сэлбй Марк Марк Сэлбі | 6:8 |
Параза | 2 | 6 верасня 2014 | Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд | Магуайр Стывен Стывен Магуайр | 7:8 |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 17 ліпеня 2009 | General Cup International, Ганконг | Лян Вэньбо Лян Вэньбо | 6:2 |
Параза | 1 | 7 жніўня 2011 | General Cup International, Ганконг | Лй Стывен Стывен Лі | 6:7 |
Параза | 2 | 14 верасня 2012 | General Cup, Ганконг | Робертсан Нйл Ніл Робертсан | 6:7 |
Легенда | |
140 | Брэйк стаў найвышэйшым на турніры |
140 | Брэйк з'яўляецца рэкордным для снукерыста |
Рыкі Уолдэн на Вікісховішчы |