wd wp Пошук:

Дзін Цзюньхуэй

Дзін Цзюньхуэй ( кіт. спр. 丁俊晖 , піньінь: Dīng Jùnhuī, нар. 1 красавіка 1987, Ісін, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 2016 года і былы лідар сусветнага рэйтынгу (2014/2015). З’яўляецца адным з чатырнаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі (2005, 2009) і Мастэрс (2011) — два з трох турніраў трайной снукернай кароны (акрамя чэмпіянату свету). Адзін з двух кітайскіх снукерыстаў (разам з Лянам Вэньбо), які перамагаў на рэйтынгавых турнірах, і адзіны азіяцкі снукерыст, які даходзіў да фіналу чэмпіянату свету. Пераможца трынаццаці рэйтынгавых турніраў (восьмае месца ў гісторыі). З сезона 2006/2007 нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а з 2007 года да красавіка 2016 года і зноў з мая 2016 года — у топ 16.

Патрапіў у мэйн-тур у сезоне 2003/2004 ва ўзросце 16 гадоў і ўжо ў 2005 годзе выйграў свой першы рэйтынгавы тытул, адкрыты чэмпіянат Кітая, стаўшы другім самым маладым гульцом-пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва пасля Роні О’Салівана, а ў канцы 2005 года перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, першым з турніраў трайной кароны. У сезоне 2006/2007 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а ўзяўшы трафей Паўночнай Ірландыі 2006, стаў другім маладым снукерыстам (да 20 гадоў) пасля Джона Хігінса, які выйграў тры рэйтынгавыя турніры. У тым жа сезоне дайшоў да фіналу Мастэрс і дэбютаваў на чэмпіянаце свету ў Крусібле, а ў сезоне 2007/2008 увайшоў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу. У 2009 годзе стаў двухразовым пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 2011 годзе выйграў другі турнір трайной кароны, Мастэрс, і ўпершыню дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету. У сезоне 2013/2014 паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, выйграўшы пяць рэйтынгавых турніраў у адным сезоне, і ўпершыню падняўся на другі радок сусветнага рэйтынгу, а ў канцы 2014 года стаў адзінаццатым лідарам рэйтынгу ў гісторыі снукера. У канцы сезона 2015/2016, у выніку працяглага спаду формы, упершыню за дзевяць гадоў вылецеў з топ-16 і гуляў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету, аднак выйграў сем матчаў запар (3 у кваліфікацыі і 4 у асноўнай стадыі) і ўпершыню выйшаў у фінал сусветнага першынства, стаўшы трэцім снукерыстам у гісторыі Крусібла (з 1977 года), які дайшоў да фіналу найбуйнейшага снукернага спаборніцтва з кваліфікацыі.

У агульнай колькасці займаў першае месца ў сусветным рэйтынгу тры тыдні. Апроч трынаццаці рэйтынгавых тытулаў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя спаборніцтвы, 3 запрашальныя прафесійныя турніры і чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2016 года, а ў 2011 і 2017 гадах у камандзе з Лянам Вэньбо станавіўся пераможцам кубку свету за зборную Кітая. Таксама за нацыянальную зборную кітайскі спартовец выйграў 5 залатых медалёў азіяцкіх гульняў (2002, 2006, 2010), уключаючы 2 медалі ў адзіночным разрадзе, і 1 залаты медаль (у камандным разрадзе) азіяцкіх гульняў у памяшканнях (2013). За сваю кар’еру выканаў больш за 450 соценных серый, стаўшы лідарам сезона 2005/2006 па колькасці сэнчуры, і ўваходзіць у топ-10 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 3 мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці. За кар’еру выканаў шэсць максімальных брэйкаў (чацвёртае месца ў гісторыі пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры і Джона Хігінса).

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 19 (13 перамог, 6 паразаў)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:1)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (2:0)
Іншыя (11:5)
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2005 Адкрыты чэмпіянат Кітая Стывен Хендры 9:5
2 Перамога 2005 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Стыў Дэвіс 10:6
3 Перамога 2006 Трафей Паўночнай Ірландыі Роні О'Саліван 9:6
4 Параза 2009 Гран-пры Ніл Робертсан 4:9
5 Перамога 2009 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Джон Хігінс 10:8
6 Параза 2010 Адкрыты чэмпіянат Кітая Марк Уільямс 6:10
7 Перамога 2012 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Марк Сэлбі 9:6
8 Перамога 2013 Гранд-фінал PTC Ніл Робертсан 4:3
9 Перамога 2013 Шанхай Мастэрс Сяа Гадун 10:6
10 Перамога 2013 Адкрыты чэмпіянат Індыі Адыт'я Мехта 5:0
11 Перамога 2013 International Championship Марка Фу 10:9
12 Перамога 2014 German Masters Джад Трамп 9:5
13 Параза 2014 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Роні О'Саліван 3:9
14 Перамога 2014 Адкрыты чэмпіянат Кітая Ніл Робертсан 10:5
15 Параза 2016 Чэмпіянат свету Марк Сэлбі 14:18
16 Перамога 2016 Шанхай Мастэрс Марк Сэлбі 10:6
17 Параза 2016 International Championship Марк Сэлбі 1:10
18 Перамога 2017 World Open Кайрэн Уілсан 10:3
19 Параза 2018 Сусветнае Гран-пры Роні О'Саліван 3:10

Нізкарэйтынгавыя турніры: 7 (4 перамогі, 3 паразы)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2010 Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 5 Джэймі Джонс 4:1
2 Параза 2011 Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 2 Джад Трамп 0:4
3 Параза 2012 Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 – Этап 2 Стывен Лі 0:4
4 Перамога 2012 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі Энтані Мак-Гіл 4:2
5 Параза 2013 Адкрыты чэмпіянат Рура Марк Ален 1:4
6 Перамога 2014 Адкрыты чэмпіянат Ісіна Майкл Холт 4:2
7 Перамога 2015 Адкрыты чэмпіянат Хайніна Рыкі Уолдэн 4:3

Мастэрс: 2 (1 перамога, 1 параза)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2007 Мастэрс Роні О'Саліван 3:10
2 Перамога 2011 Мастэрс Марка Фу 10:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 34 (20 перамог, 14 паразаў)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (13:6)
Нізкарэйтынгавыя турніры (4:3)
Нярэйтынгавыя турніры (3:4)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 3 красавіка 2005 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Стывен Хендры 9:5
Перамога 2 18 снежня 2005 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія Стыў Дэвіс 10:6
Перамога 3 20 жніўня 2006 Трафей Паўночнай Ірландыі, Белфаст, Паўночная Ірландыя Роні О'Саліван 9:6
Параза 1 21 студзеня 2007 Мастэрс, Лондан, Англія Роні О'Саліван 3:10
Перамога 4 8 чэрвеня 2008 Цзянсу Класік, Правінцыя Цзянсу, Кітай Марк Сэлбі 6:5
Параза 2 7 чэрвеня 2009 Цзянсу Класік, Усі, Кітай Марк Ален 0:6
Параза 3 11 кастрычніка 2009 Гран-пры, Глазга, Шатландыя Ніл Робертсан 4:9
Перамога 5 13 снежня 2009 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Тэлфард, Англія Джон Хігінс 10:8
Параза 4 4 красавіка 2010 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Марк Уільямс 6:10
Параза 5 6 чэрвеня 2010 Усі Класік, Усі, Кітай Шон Мёрфі 8:9
Перамога 6 10 кастрычніка 2010 Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 5, Шэфілд, Англія Джэймі Джонс 4:1
Параза 6 30 кастрычніка 2010 Power Snooker, Лондан, Англія Роні О'Саліван 258:572 (ачкі)
Перамога 7 16 студзеня 2011 Мастэрс, Лондан, Англія Марка Фу 10:4
Параза 7 10 жніўня 2011 Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 2, Глостэр, Англія Джад Трамп 0:4
Параза 8 27 лістапада 2011 Прэм'ер-ліга, Вялікабрытанія Роні О'Саліван 1:7
Перамога 8 19 лютага 2012 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс Марк Сэлбі 9:6
Перамога 9 22 сакавіка 2012 Championship League, Сток, Англія Джад Трамп 3:1
Параза 9 27 верасня 2012 Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 – Этап 2, Ісін, Кітай Стывен Лі 0:4
Перамога 10 16 снежня 2012 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Рэйвэнскрэйг, Шатландыя Энтані Мак-Гіл 4:2
Перамога 11 17 сакавіка 2013 Гранд-фінал PTC, Голуэй, Ірландыя Ніл Робертсан 4:3
Перамога 12 22 верасня 2013 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай Сяа Гадун 10:6
Параза 10 6 кастрычніка 2013 Адкрыты чэмпіянат Рура, Мюльгайм, Германія Марк Ален 1:4
Перамога 13 18 кастрычніка 2013 Адкрыты чэмпіянат Індыі, Нью-Дэлі, Індыя Адыт'я Мехта 5:0
Перамога 14 3 лістапада 2013 International Championship, Чэнду, Кітай Марка Фу 10:9
Перамога 15 2 лютага 2014 German Masters, Берлін, Германія Джад Трамп 9:5
Параза 11 2 сакавіка 2014 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс Роні О'Саліван 3:9
Перамога 16 6 красавіка 2014 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Ніл Робертсан 10:5
Перамога 17 21 чэрвеня 2014 Адкрыты чэмпіянат Ісіна, Ісін, Кітай Майкл Холт 4:2
Перамога 18 23 кастрычніка 2015 Адкрыты чэмпіянат Хайніна, Хайнін, Кітай Рыкі Уолдэн 4:3
Параза 12 2 мая 2016 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Марк Сэлбі 14:18
Перамога 19 25 верасня 2016 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай Марк Сэлбі 10:6
Параза 13 30 кастрычніка 2016 International Championship, Дацын, Кітай Марк Сэлбі 1:10
Перамога 20 24 верасня 2016 World Open, Юйшань, Кітай Кайрэн Уілсан 10:3
Параза 21 26 лютага 2018 Сусветнае Гран-пры, Прэстан, Англія Роні О'Саліван 3:10

Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 1 (1 перамога)

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 10 верасня 2016 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд Сцюарт Бінэм 8:7

Выступы за нацыянальную зборную

Кубак свету (15 перамог, 7 паразаў)

Кубак свету па снукеры 2011; 11—17 ліпеня 2011; Centara Grand and Bangkok Convention Centre, Бангкок, Тайланд
Склад зборнай Кітая: 1. Дзін Цзюньхуэй 2. Лян Вэньбо
Вынік ПДВ ПМ Тып матча (партнёр) Апанент(ы) Лік
Групавы этап: Кітай Мальта 3:2 (11 ліпеня)
Параза 1 I Адзіночны Тоні Дрэга 61:64
Перамога 1 III Парны (Лян Вэньбо) Тоні Дрэга / Алекс Борг 88:26
Перамога 2 V Адзіночны Алекс Борг 120:8
Групавы этап: Кітай Аб'яднаныя Арабскія Эміраты 3:2 (13 ліпеня)
Параза 2 I Адзіночны Махамед Шэхаб 15:63
Параза 3 III Парны (Лян Вэньбо) Махамед Шэхаб / Махамед Эль Джоўкер 49:78
Перамога 3 IV Адзіночны Махамед Эль Джоўкер 100:1
Групавы этап: Кітай Аўстралія 3:2 (14 ліпеня)
Параза 4 I Адзіночны Ніл Робертсан 55:64
Перамога 4 III Парны (Лян Вэньбо) Ніл Робертсан / Стыў Міфсуд 75:21
Перамога 5 IV Адзіночны Стыў Міфсуд 75:18
Групавы этап: Кітай Тайланд 1 4:1 (15 ліпеня)
Перамога 6 I Адзіночны Джэймс Уатана 62:27
Параза 5 III Парны (Лян Вэньбо) Джэймс Уатана / Дэчават Пумджаенг 21:77
Перамога 7 V Адзіночны Дэчават Пумджаенг 95:0
Чвэрцьфінал: Кітай Ірландыя 4:1 (16 ліпеня)
Перамога 8 I Адзіночны Кен Доэрці 81:40
Параза 6 III Парны (Лян Вэньбо) Кен Доэрці / Фергал О'Браен 8:76
Перамога 9 IV Адзіночны Фергал О'Браен 76:17
Паўфінал: Кітай Уэльс 4:1 (17 ліпеня)
Перамога 10 I Адзіночны Марк Уільямс 85:78
Перамога 11 III Парны (Лян Вэньбо) Марк Уільямс / Мэцью Стывенс 100:6
Перамога 12 V Адзіночны Мэцью Стывенс 77:21
Фінал: Кітай Паўночная Ірландыя 4:2 (17 ліпеня)
Перамога 13 I Адзіночны Марк Ален 121:1
Перамога 14 III Парны (Лян Вэньбо) Марк Ален / Джэрард Грын 77:36
Параза 7 IV Адзіночны Джэрард Грын 18:109
Перамога 15 VI Парны (Лян Вэньбо) Марк Ален / Джэрард Грын 89:0

Крыніцы

  1. http://www.worldsnooker.com/players/ding-junhui/ Праверана 4 ліпеня 2017.
  2. http://www.bbc.com/sport/snooker/25137468 — 2013. Праверана 4 ліпеня 2017.
  3. The SunNews Corp, 2017. — ed. size: 2806746 — ISSN 0307-2681 Праверана 4 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Пераможцы Шанхай Мастэрс (снукер)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пераможцы German Masters (снукер)
Катэгорыя·Пераможцы чэмпіянату Вялікабрытаніі па снукеры
Катэгорыя·Лідары сусветнага снукернага рэйтынгу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Пераможцы адкрытага чэмпіянату Індыі па снукеры
Катэгорыя·Снукерысты Кітая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цзянсу
Катэгорыя·Пераможцы адкрытага чэмпіянату Уэльса па снукеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пераможцы гранд-фіналу PTC
Катэгорыя·Пераможцы трафея Паўночнай Ірландыі (снукер)
Катэгорыя·Пераможцы адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры
Катэгорыя·Пераможцы Мастэрс (снукер)
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ісіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пераможцы International Championship (снукер)