У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пэры.
Джо Пэры (англ.: Joe Perry; нар. 13 жніўня 1974, Уізбэч, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца рэйтынгавага гранд-фіналу PTC 2015 года, паўфіналіст чэмпіянату свету 2008 года і фіналіст Мастэрс 2017 года. З 2000 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1991 годзе, а ў 1994 упершыню патрапіў на рэйтынгавы турнір — чэмпіянат Вялікабрытаніі. У 1999 годзе дэбютаваў у Крусібле, а ў 2001 упершыню дайшоў да фіналу рэйтынгавага турніру, адкрытага чэмпіянату Еўропы, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 2:9. У сезоне 2002/2003 упершыню ўвайшоў у топ-16 і дэбютаваў на турніры Мастэрс, а ў 2004 і 2005 гадах даходзіў да паўфіналаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі, што з’яўляецца яго лепшым дасягненнем на гэтым спаборніцтве. У 2008 годзе выйграў свой першы прафесійны турнір, Championship League, і здолеў дайсці да 1/2 фіналу на чэмпіянаце свету, дзе саступіў Алі Картэру з лікам 15:17. У сезоне 2013/2014 ва ўзросце 39 гадоў два разы дайшоў да паўфіналаў і чатыры — да чвэрцьфіналаў на рэйтынгавых турнірах, а таксама атрымаў першую нізкарэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Ісіна, а ў наступным сезоне ў другі раз (праз дванаццаць з паловай гадоў пасля першага) дайшоў да фіналу рэйтынгавага першынства на Усі Класік, а таксама ўпершыню выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю турніру Мастэрс, пасля чаго выйграў другі тытул нізкарэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Сючжоу і ў сакавіку 2015 года ўпершыню ў сваёй кар’еры перамог на рэйтынгавым турніры — гранд-фінале PTC, што дазволіла яму падняцца на найвышэйшую для сябе дзявятую пазіцыю ў рэйтынгу. У жніўні 2016 года дайшоў да свайго чацвёртага рэйтынгавага фіналу на турніры World Open, а ў пачатку 2017 года ўпершыню дайшоў да фіналу турніру Трайной кароны на Мастэрс.
У агульнай колькасці займаў дзявяты радок у сусветным рэйтынгу каля 7 месяцаў. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Легенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (1:2) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2001 | Адкрыты чэмпіянат Еўропы | Хендры Стывен Стывен Хендры | 2:9 |
2 | Параза | 2014 | Усі Класік | Робертсан Нйл Ніл Робертсан | 9:10 |
3 | Перамога | 2015 | Гранд-фінал PTC | Уйльямс Марк Марк Уільямс | 4:3 |
4 | Параза | 2016 | World Open | Картэр Алйстэр Алістэр Картэр | 8:10 |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2011 | Players Tour Championship — Этап 1 | ОСалйван Ронй Роні О'Саліван | 0:4 |
2 | Параза | 2012 | Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука | Магуайр Стывен Стывен Магуайр | 2:4 |
3 | Перамога | 2013 | Адкрыты чэмпіянат Ісіна | Сэлбй Марк Марк Сэлбі | 4:1 |
4 | Перамога | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Сючжоу | УнНу Цепчая Цепчая Ун-Ну | 4:1 |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2017 | Мастэрс | ОСалйван Ронй Роні О'Саліван | 7:10 |
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (1:3) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (2:2) |
Нярэйтынгавыя турніры (1:1) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 1 ліпеня 2013 | Pink Ribbon, Глостэр, Англія | Хокйнс Бары Бары Хокінс | 4:3 |
Джо Пэры на Вікісховішчы |