У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трамп.
Інфармацыя ў гэтым артыкуле ці некаторых яго раздзелах састарэла Вы можаце дапамагчы праекту, калі абнавіце яе і прыбярэце пасля гэтага дадзены шаблон. |
Джад Трамп (англ.: Judd Trump; нар. 20 жніўня 1989, Уітчарч, Брысталь, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2019. Фіналіст чэмпіянату свету 2011 года і былы лідар сусветнага рэйтынгу. Пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011, аднаго са спаборніцтваў трайной кароны, і яшчэ сямі рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па колькасці рэйтынгавых перамог). З сезона 2011/2012 ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам ў 2005 годзе ва ўзросце 16 гадоў і ў тым жа сезоне дэбютаваў на рэйтынгавым узроўні, прайшоўшы кваліфікацыю да адкрытага чэмпіянату Уэльса. У 2007 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету, а ў 2008 — стаў пераможцам кваліфікацыі да Мастэрс, стаўшы ўдзельнікам самага прэстыжнага нярэйтынгавага спаборніцтва. Праз год перамог на турніры Championship League, а ў сезоне 2009/2010 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу. Здзейсніў прарыў у канцы сезона 2010/2011, атрымаўшы першую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Кітая і дайшоўшы да фіналу чэмпіянату свету, пасля чаго ўвайшоў у топ-16 сусветнага рэйтынгу. У канцы 2011 года перамог на першым турніры трайной кароны, чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2011, а праз год выйграў трэці рэйтынгавы тытул, International Championship 2012, і ненадоўга стаў лідарам рэйтынгу. У пачатку сезона 2014/2015 выйграў яшчэ адно рэйтынгавае спаборніцтва — адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а пазней у трэці раз выйшаў у фінал турніру трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2014. У 2016 годзе ў другі раз перамог на адкрытым чэмпіянаце Кітая і стаў пераможцам Еўрапейскага Мастэрс, а ў 2017 годзе выйграў Players Championship і абараніў тытул Еўрапейскага Мастэрс, які стаў яго восьмай рэйтынгавай перамогай.
У агульнай колькасці займаў найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу пяць тыдняў і з’яўляецца адным з двух снукерыстаў (разам з Дзінам Цзюньхуэем), якія займалі першы радок афіцыйнай табелі аб рангах, але ніколі не выйгравалі тытул чэмпіёна свету. Апроч сямі рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя турніры, а таксама 5 іншых прафесійных турніраў, уключаючы Сусветнае Гран-пры 2015 года і рэкордныя тры тытулы турніру Championship League. За сваю кар’еру выканаў больш за 450 соценных брэйкаў, стаўшы лідарам сезонаў 2012/2013, 2014/2015 і 2016/2017 па колькасці сэнчуры і ўваходзячы ў топ-10 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два з паловай мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-15 лідараў усіх часоў па колькасці прызавых. За сваю кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі, уваходзячы ў топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю максімумаў.
Легенда |
Чэмпіянат свету (0:1) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (1:1) |
Іншыя (7:7) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2010 | Пол Хантэр Класік | Хэмйлтан Энтанй Энтані Хэмілтан | 4:3 |
2 | Перамога | 2011 | Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 2 | Дзйн Цзюньхуэй Дзін Цзюньхуэй | 4:0 |
3 | Параза | 2011 | Міжнародны трафей Алекса Хігінса | Робертсан Нйл Ніл Робертсан | 1:4 |
4 | Перамога | 2011 | Адкрыты чэмпіянат Антверпена | ОСалйван Ронй Роні О'Саліван | 4:3 |
5 | Параза | 2012 | Трафей памяці Кей Сюзан | Хйгйнс Джон Джон Хігінс | 2:4 |
6 | Перамога | 2012 | Адкрыты чэмпіянат Балгарыі | Хйгйнс Джон Джон Хігінс | 4:0 |
7 | Параза | 2013 | Кубак памяці Кей Сюзан | Ален Марк Марк Ален | 1:4 |
8 | Параза | 2014 | Пол Хантэр Класік | Ален Марк Марк Ален | 2:4 |
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (8:9) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (4:4) |
Нярэйтынгавыя турніры (5:3) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Джад Трамп на Вікісховішчы |