wd wp Пошук:

Сцюарт Бінэм

Сцю́арт Бі́нэм (англ.: Stuart Bingham; нар. 21 мая 1976, Базілдан, графства Эсэкс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2015 года і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможца чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2011 года нязменна ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Стаў прафесіяналам у 1995 годзе, а дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1999 года, дзе здолеў дайсці да 1/4 фіналу. У 2000 годзе ўпершыню патрапіў на чэмпіянат свету, дайшоўшы да 1/8 фіналу, а ў сезоне 2005/2006 дайшоў да чвэрцьфіналаў на Гран-пры і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а таксама перамог на кваліфікацыйным турніры да Мастэрс, што дазволіла яму дэбютаваць на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, пасля чаго ўпершыню ўвайшоў у топ-32 і абараніў тытул кваліфікацыі да Мастэрс у наступным сезоне. У пачатку сезона 2011/2012, толькі ва ўзросце 35 гадоў, атрымаў першую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і пазней увайшоў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу. У сезоне 2012/2013 дайшоў да фіналаў Усі Класік і адкрытага чэмпіянату Уэльса, атрымаў перамогу ў апошнім розыгрышы прэм’ер-лігі і ў канцы сезона дэбютаваў у топ-8 рэйтынгу. У сезоне 2014/2015 выйграў другі рэйтынгавы тытул — Шанхай Мастэрс, а таксама сенсацыйна перамог на чэмпіянаце свету, адолеўшы фаварытаў Роні О’Салівана, Джада Трампа і Шона Мёрфі ў фінале і стаўшы самым узроставым чэмпіёнам свету з 1978 года. Пасля перамогі на першынстве свету падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў сусветным рэйтынгу, а ў 2017 годзе здабыў чацвёрты рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Уэльса.

Займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу амаль два гады. Апроч чатырох рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя турніры серыі PTC і 5 іншых прафесійных турніраў, у тым ліку Прэм’ер-лігу 2012 года. У 2015 годзе разам з Маркам Сэлбі прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету. За сваю кар’еру аформіў больш за 350 соценных серый і ўваходзіць у топ-15 самых серыйных гульцоў у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі, уваходзячы ў топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю максімумаў.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 8 (4 перамогі, 4 паразы)

Легенда
Чэмпіянат свету (1:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (3:4)
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2011 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Марк Уільямс 9:8
2 Параза 2012 Усі Класік Рыкі Уолдэн 4:10
3 Параза 2013 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Стывен Магуайр 8:9
4 Перамога 2014 Шанхай Мастэрс Марк Ален 10:3
5 Перамога 2015 Чэмпіянат свету Шон Мёрфі 18:15
6 Параза 2016 Сусветнае гран-пры Шон Мёрфі 9:10
7 Перамога 2017 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Джад Трамп 9:8
8 Параза 2017 Еўрапейскі Мастэрс Джад Трамп 7:9

Нізкарэйтынгавыя турніры: 4 (4 перамогі)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2012 Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 1 Стывен Лі 4:3
2 Перамога 2012 Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 – Этап 3 Лі Хан 4:3
3 Перамога 2014 Адкрыты чэмпіянат Дунгуаня Лян Вэньбо 4:1
4 Перамога 2014 Адкрыты чэмпіянат Хайніна Олівер Лайнс 4:0

Прафесійныя снукерныя турніры: 22 (13 перамог, 9 паразаў)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (4:4)
Нізкарэйтынгавыя турніры (4:0)
Нярэйтынгавыя турніры (5:4)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 16 лістапада 2000 Benson and Hedges Championship, Мэлвэрн, Англія Шон Мёрфі 7:9
Перамога 1 2002 Адкрыты тур 2001/2002 — Этап 6 Мэцью Сэлт 5:4
Перамога 2 23 лістапада 2005 Кваліфікацыя да Мастэрс, Прэстацін, Уэльс Алістэр Картэр 6:3
Перамога 3 9 лістапада 2006 Кваліфікацыя да Мастэрс, Шэфілд, Англія Марк Сэлбі 6:2
Перамога 4 24 ліпеня 2011 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры, Бендыга, Аўстралія Марк Уільямс 9:8
Перамога 5 22 чэрвеня 2012 Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 1, Чжанцзяган, Кітай Стывен Лі 4:3
Параза 2 1 ліпеня 2012 Усі Класік, Усі, Кітай Рыкі Уолдэн 4:10
Перамога 6 9 лістапада 2012 Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 3, Чжэнчжоў, Кітай Лі Хан 4:3
Перамога 7 25 лістапада 2012 Прэм’ер-ліга, Англія Джад Трамп 7:2
Параза 3 17 лютага 2013 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс Стывен Магуайр 8:9
Параза 4 24 лістапада 2013 Champion of Champions, Ковентры, Англія Роні О'Саліван 8:10
Параза 5 26 студзеня 2014 Shoot-Out, Блэкпул, Англія Дамінік Дэйл 19:77[пст 1]
Перамога 8 8 сакавіка 2014 Адкрыты чэмпіянат Дунгуаня, Дунгуань, Кітай Лян Вэньбо 4:1
Перамога 9 14 верасня 2014 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай Марк Ален 10:3
Перамога 10 24 кастрычніка 2014 Адкрыты чэмпіянат Хайніна, Хайнін, Кітай Олівер Лайнс 4:0
Перамога 11 12 лютага 2015 Championship League, Сток, Англія Марк Дэвіс 3:2
Перамога 12 4 мая 2015 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Шон Мёрфі 18:15
Параза 6 13 сакавіка 2016 Сусветнае гран-пры, Ландудна, Уэльс Шон Мёрфі 9:10
Параза 7 5 лістапада 2016 Чэмпіянат Кітая, Гуанчжоу, Кітай Джон Хігінс 7:10
Перамога 13 19 лютага 2017 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс Джад Трамп 9:8
Параза 8 8 кастрычніка 2017 Еўрапейскі Мастэрс, Ломел, Бельгія Джад Трамп 7:9
Параза 9 18 сакавіка 2018 Румынскі Мастэрс, Бухарэст, Румынія Раян Дэй 8:10
  1. Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.

Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 2 (2 паразы)

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 13 ліпеня 2008 Міжнародны чэмпіянат па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд Рыкі Уолдэн 3:8
Параза 2 10 верасня 2016 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд Дзін Цзюньхуэй 7:8

Кваліфікацыйныя туры: 1 (1 перамога)

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 24 лютага 1999 Тур Вялікабрытаніі 1998/1999 — Этап 3, Суіндан, Англія Мэцью Коўч 6:1

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 2 (2 перамогі)

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 1999/2000 Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія Сцюарт Пэтман 5:1
Перамога 2 10 чэрвеня 2012 Пінк Рыбан, Глостэр, Англія Пітэр Лайнс 4:0

Выступы за нацыянальную зборную

Кубак свету (9 перамог, 6 паразаў)

Кубак свету па снукеры 2015; 15—21 чэрвеня 2015; Wuxi Sportspark Stadium, Усі, Кітай
Склад зборнай Англіі: 1. Марк Сэлбі 2. Сцюарт Бінэм
Вынік ПДВ ПМ Тып матча (партнёр) Апанент(ы) Лік
Групавы этап: Англія — Тайланд 1:4 (15 чэрвеня)
Перамога 1 I Адзіночны Цепчая Ун-Ну 104:20
Параза 1 III Парны (Марк Сэлбі) Дэчават Пумджаенг / Цепчая Ун-Ну 41:96
Параза 2 IV Адзіночны Дэчават Пумджаенг 21:95
Групавы этап: Англія — Кітай 2 3:2 (16 чэрвеня)
Параза 3 I Адзіночны Чжоу Юэлун 55:74
Перамога 2 III Парны (Марк Сэлбі) Чжоу Юэлун / Янь Бінтаа 62:53
Параза 4 IV Адзіночны Янь Бінтаа 7:62
Групавы этап: Англія — Германія 4:1 (17 чэрвеня)
Параза 5 II Адзіночны Лукаш Клекерс 25:76
Перамога 3 III Парны (Марк Сэлбі) Лукаш Клекерс / Фелікс Фрэдэ 82:0
Перамога 4 IV Адзіночны Фелікс Фрэдэ 79:14
Групавы этап: Англія — ААЭ 5:0 (18 чэрвеня)
Перамога 5 II Адзіночны Халід Алкамалі 77:16
Перамога 6 III Парны (Марк Сэлбі) Халід Алкамалі / Махамед Шэхаб 59:0
Перамога 7 IV Адзіночны Махамед Шэхаб 109:0
Групавы этап: Англія — Ірландыя 3:2 (19 чэрвеня)
Перамога 8 II Адзіночны Кен Доэрці 87:16
Параза 6 III Парны (Марк Сэлбі) Кен Доэрці / Фергал О'Браен 38:69
Перамога 9 IV Адзіночны Фергал О'Браен 69:24

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Снукерысты Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па снукеры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пераможцы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Базілдане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эсэксе
Катэгорыя·Пераможцы Шанхай Мастэрс (снукер)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў