wd wp Пошук:

Бары Хокінс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хокінс.

Бары Хокінс (англ.: Barry Hawkins, нар. 23 красавіка 1979, в. Дзітан, графства Кент, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 2013 года і Мастэрс 2016 года і былы чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможца трох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2005 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2013 — у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Стаў прафесіяналам ў 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў, але атрымаў вядомасць толькі ў сезоне 2004/2005, калі ён выйшаў у 1/8 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Брытаніі і паўфінал адкрытага чэмпіянату Уэльса. У сезоне 2005/2006 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а таксама дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У сезоне 2006/2007 ужо дэбютаваў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу, але пратрымаўся там толькі адзін снукерны год. У 2012 годзе выйграў першы рэйтынгавы тытул, адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а ў другой палове сезона вярнуўся ў топ-16 і сенсацыйна дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, перамогшы лідара сусветнага рэйтынгу Марка Сэлбі (13:10) і лепшага кітайскага снукерыста Дзіна Цзюньхуэя (13:7) і саступіўшы ў фінале Роні О’Салівану (12:18). У наступным сезоне дайшоў да чвэрцьфіналу першага турніру Трайной кароны, чэмпіянату Вялікабрытаніі, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на гэтым спаборніцтве, і амаль увесь сезон пратрымаўся у топ-8 рэйтынгу, а вясною 2014 года падняўся на найвышэйшы радок у табелі аб рангах у кар’еры — чацвёрты — і здабыў другі рэйтынгавы тытул — гранд-фінал серыі PTC. Да 2016 года не выйграў ніводнага матча ў рамках найбуйнейшага запрашальнага турніру — Мастэрс — а ў 2016 дайшоў да фіналу, дзе саступіў Роні О’Салівану з лікам 1:10. У сезоне 2016/2017 дайшоў да фіналу адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі, а таксама выйграў свой трэці рэйтынгавы турнір — Сусветнае Гран-пры, а ў наступным сезоне яшчэ двойчы даходзіў да рэйтынгавых фіналаў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і адкрытым чэмпіянаце Кітая.

У агульнай колькасці займаў чацвёртае месца ў сусветным рэйтынгу больш за два месяцы. Апроч трох рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў нізкарэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Рыгі і тры іншыя прафесійныя турніры, уключаючы Shoot-Out 2012 года. У 2017 годзе разам з Джадам Трампам прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету. За прафесійную кар’еру аформіў больш за 250 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-25 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў два максімальныя брэйкі.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 7 (3 перамогі, 4 паразы)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:1)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (3:3)
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2012 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Пітэр Эбдан 9:3
2 Параза 2013 Чэмпіянат свету Роні О'Саліван 12:18
3 Перамога 2014 Гранд-фінал PTC Джэрард Грын 4:0
4 Параза 2016 Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі Марк Кінг 8:9
5 Перамога 2017 Сусветнае Гран-пры Раян Дэй 10:7
6 Параза 2018 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Джон Хігінс 7:9
7 Параза 2018 Адкрыты чэмпіянат Кітая Марк Сэлбі 3:11

Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 перамога)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2015 Адкрыты чэмпіянат Рыгі Том Форд 4:1

Мастэрс: 1 (1 параза)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2016 Мастэрс Роні О'Саліван 1:10

Прафесійныя снукерныя турніры: 13 (7 перамог, 6 паразаў)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (3:4)
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:0)
Нярэйтынгавыя турніры (2:2)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (1:0)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 11 сакавіка 2007 Айрыш Мастэрс, Кілкені, Ірландыя Роні О'Саліван 1:9
Перамога 1 12 верасня 2007 Кваліфікацыя да Мастэрс, Шэфілд, Англія Курт Мэфлін 6:4
Перамога 2 18 лютага 2010 Pro Challenge Series 2009/2010 — Этап 5, Ліверпул, Англія Майкл Холт 5:1
Перамога 3 29 студзеня 2012 Shoot-Out, Блэкпул, Англія Грэм Дот 61:23[пст 1]
Перамога 4 15 ліпеня 2012 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія Пітэр Эбдан 9:3
Параза 2 6 мая 2013 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Роні О'Саліван 12:18
Перамога 5 29 сакавіка 2014 Гранд-фінал PTC, Прэстан, Англія Джэрард Грын 4:0
Перамога 6 2 жніўня 2015 Адкрыты чэмпіянат Рыгі, Рыга, Латвія Том Форд 4:1
Параза 3 17 студзеня 2016 Мастэрс, Лондан, Англія Роні О'Саліван 1:10
Параза 4 20 лістапада 2016 Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі, Белфаст, Паўночная Ірландыя Марк Кінг 8:9
Перамога 7 12 лютага 2017 Сусветнае Гран-пры, Прэстан, Англія Раян Дэй 10:7
Параза 5 4 сакавіка 2018 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс Джон Хігінс 7:9
Параза 6 8 красавіка 2018 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Марк Сэлбі 3:11
  1. Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.

Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 1 (1 параза)

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 12 ліпеня 2009 Сусветнае гран-пры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд Джымі Уайт 6:8

Кваліфікацыйныя туры: 3 (1 перамога; 2 паразы)

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 10 кастрычніка 1999 Тур Вялікабрытаніі 1999/2000 — Этап 1, Олдхэм, Англія Мэт Уілсан 4:6
Параза 2 18 сакавіка 2000 Тур Вялікабрытаніі 1999/2000 — Этап 3, Стокпарт, Англія Сайман Бэдфард 5:6
Перамога 3 12 красавіка 2000 Тур Вялікабрытаніі 1999/2000 — Этап 4, Суіндан, Англія Крэйг Батлер 6:1

Зноскі

  1. http://www.cuetracker.net/Players/Barry-Hawkins
  2. http://asia.eurosport.com/snooker/barry-hawkins_prs32343/person.shtml
  3. http://www.kentonline.co.uk/maidstone/sport/hawkins-haunted-by-defeat-11452/
  4. http://www.worldsnooker.com/page/PlayersAlphabeticalArticle/0,,13165~2234498,00.html
  5. http://www.love-snooker.com/players/barry-hawkins

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Пераможцы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеры
Катэгорыя·Пераможцы Гранд-фінала PTC (снукер)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзітане
Катэгорыя·Снукерысты Англіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кенце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных