wd wp Пошук:

Стывен Лі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лі. Сты́вен Лі (англ.: Stephen Lee; нар. 12 кастрычніка 1974, Троўбрыдж, графства Уілтшыр, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Ён стаў прафесіяналам ў 1992 годзе і ўваходзіў у топ-16 з сезона 1997/1998 да сезона 2007/2008, дасягнуўшы найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — пятай. Ён выйграў чатыры рэйтынгавыя турніры ў перыяд паміж 1998 і 2006 гадамі, дасягнуў паўфіналу на чэмпіянаце свету 2003 года і фіналу Masters 2008 года. Пасля гэтага ён рэзка страціў форму і ў выніку ён выбыў з топ-16 пасля адзінаццаці сезонаў запар. Гэта значыла, што ён больш не мог аўтаматычна кваліфікавацца на турніры. Лі набраў форму ў сезоне 2011/2012, што дало яму магчымасць дасягнуць фіналаў двух рэйтынгавых турніраў запар і выйграць свой пяты тытул, а таксама зноў патраціць у топ-16. За кар’еру выканаў 184 соценныя серыі[2] і яго гладкая гульня кіем разглядаецца некаторымі экспертамі як самая натуральная гульня, якую яны калі-небудзь бачылі.

Гульнявая кар’ера Лі датэрмінова завяршылася, калі ён быў адхілены ад спаборніцтваў WSA 12 кастрычніка 2012 года з-за дагаворных матчаў. Незалежным судом у верасні 2013 года ён быў прызнаны вінаватым ва ўплыве на вынікі сямі матчаў у 2008 і 2009 гадах і атрымаў дванаццацігадовую забарону на ўдзел у турнірах, якая будзе дзейнічаць да 12 кастрычніка 2024 года.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 8 (5 перамог, 3 паразы)

Легенда
Чэмпіянат свету (0–0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0–0)
Іншыя (5–3)
Вынік Год Турнір Сапернік у фінале Лік
Перамога 1 1998 Grand Prix Марка Фу 9–2
Параза 1 2000 Welsh Open Джон Хігінс 8–9
Перамога 2 2001 LG Cup Пітэр Эбдан 9–4
Параза 2 2002 Thailand Masters(англ.) бел. Марк Уільямс 4–9
Перамога 3 2002 Scottish Open Дэвід Грэй 9–2
Перамога 4 2006 Welsh Open Шон Мёрфі 9–4
Параза 3 2012 World Open Марк Ален 1–10
Перамога 5 2012 Players Tour Championship Finals Ніл Робертсан 4–0

Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (2 перамогі, 1 параза)

Вынік Год Турнір Сапернік у фінале Лік
Перамога 1 2010 MIUS Cup Стывен Магуайр 4–2
Параза 1 2012 Asian Players Tour Championship – Этап 1 Сцюарт Бінэм 3–4
Перамога 2 2012 Asian Players Tour Championship – Этап 2 Дзін Цзюньхуэй 4–0

Нярэйтынгавыя турніры: (2 перамогі)

Выступы за нацыянальную зборную

Прафесійна-аматарскія турніры

Заўвагі

  1. http://asia.eurosport.com/snooker/stephen-lee_prs28949/person.shtml
  2. Stephen Lee – Season 2013/2014. CueTracker – Snooker Database. Праверана 17 верасня 2013.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Троўбрыджы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уілтшыры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Снукерысты Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе