wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2006

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 (англ.: China Open 2006, таксама вядомы як Star Dragon Woods Villa Cup China Open 2006 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 20 па 26 сакавіка 2006 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў сёмым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £200,500, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Марк Уільямс з Уэльса, які перайграў на сваім шляху да тытула шатландцаў Дру Генры (5:2), Скота Мак-Кензі (5:0) і Стывена Хендры ў чвэрцьфінале (5:1), леташняга пераможцу Дзіна Цзюньхуэя з Кітая ў паўфінальным матчы (6:2) і яшчэ аднаго прадстаўніка Шатландыі Джона Хігінса ў напружаным фінальным паядынку з лікам 9:8. Такім чынам, 31-гадовы валіец выйграў свой 20-ы прафесійны і 16-ы рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама чацвёрты рэйтынгавы турнір у Азіі, другі адкрыты чэмпіянат Кітая і першае спаборніцтва за два з паловай гады (пасля перамогі на кубку LG у 2003 годзе).

Турнір

Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2006.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 стаў сёмым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а ў 2006 годзе ўпершыню праходзіў у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2005/2006.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам і склаў £200,500. Прызавыя пераможцы таксама засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £30,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£30,000
Фіналіст
£15,000
Паўфіналісты
£7,500
Чвэрцьфіналісты
£5,600
1/8 фіналу
£4,000
1/16 фіналу
£2,500
1/24 фіналу
£1,625
1/32 фіналу
£1,100
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Агульны прызавы фонд
£200,500
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі
£20,000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі
£1,000

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2006 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, які меў іншы фармат кваліфікацыі, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў асноўнай стадыі былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
5000
Фіналіст
4000
Паўфіналісты
3200
Чвэрцьфіналісты
2500
1/8 фіналу
1900
1/16 фіналу
1400
700
1/24 фіналу (квал.)
1150
575
1/32 фіналу (квал.)
900
450
1/40 фіналу (квал.)
650
325
1/48 фіналу (квал.)
400
200
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Уайлдкард раўнд

Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Ян Цынцянь, Юй Дэлу, Лю Чуан, Лі Інсы, Лі Хан, Цянь Пэнфэй, Цаа Кайшэн і Чжэн Пэн. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Дэйва Харальда, Эндру Нормана, Джо Свэйла, Дэвіда Ро, Скота Мак-Кензі, Джэймі Коўпа, Рыкі Уолдэна і Эдрыяна Ганэла.

Першы гулец Лік Другі гулец
Дэйв Харальд 2:5 Ян Цынцянь
Эндру Норман 1:5 Юй Дэлу
Джо Свэйл 5:2 Лю Чуан
Дэвід Ро 5:2 Лі Інсы
Скот Мак-Кензі 5:2 Лі Хан
Джэймі Коўп 5:2 Цянь Пэнфэй
Рыкі Уолдэн 5:1 Цаа Кайшэн
Эдрыян Ганэл 5:3 Чжэн Пэн

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 9 перамог
                                               
1   Дзін Цзюньхуэй 5  
  Ян Цынцянь 4  
  1   Дзін Цзюньхуэй 5  
  15   Грэм Дот 2  
15   Грэм Дот 5
  Юй Дэлу 1  
  1   Дзін Цзюньхуэй 5  
    Джо Свэйл 0  
10   Джымі Уайт 3  
  Джо Свэйл 5  
      Джо Свэйл 5
    Дэвід Ро 3  
7   Пол Хантэр 4
  Дэвід Ро 5  
  1   Дзін Цзюньхуэй 2  
  11   Марк Уільямс 6  
6   Мэцью Стывенс 4  
  Скот Мак-Кензі 5  
    Скот Мак-Кензі 0
  11   Марк Уільямс 5  
11   Марк Уільямс 5
  Дру Генры 2  
  11   Марк Уільямс 5
  4   Стывен Хендры 1  
14   Алан Мак-Манус 2  
  Джэймі Коўп 5  
    Джэймі Коўп 4
  4   Стывен Хендры 5  
4   Стывен Хендры 5
  Бары Хокінс 1  
11   Марк Уільямс 9
8   Джон Хігінс 8
3   Роні О'Саліван 0  
  Джэймс Уатана 5  
    Джэймс Уатана 4  
  12   Стывен Лі 5  
12   Стывен Лі 5
  Дэвід Грэй 2  
  12   Стывен Лі 2  
  13   Кен Доэрці 5  
13   Кен Доэрці 5  
  Ніл Робертсан 4  
  13   Кен Доэрці 5
    Рыкі Уолдэн 2  
5   Стывен Магуайр 3
  Рыкі Уолдэн 5  
  13   Кен Доэрці 2
  8   Джон Хігінс 6  
8   Джон Хігінс 5  
  Сцюарт Бінэм 4  
  8   Джон Хігінс 5
  9   Пітэр Эбдан 0  
9   Пітэр Эбдан 5
  Марк Сэлбі 4  
  8   Джон Хігінс 5
  16   Джо Пэры 2  
16   Джо Пэры 5  
  Эдрыян Ганэл 4  
  16   Джо Пэры 5
    Майкл Холт 4  
2   Шон Мёрфі 2
  Майкл Холт 5  

Фінал

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 26 сакавіка 2006.
Марк Уільямс (11)
Уэльс
9:8 Джон Хігінс (8)
Шатландыя
Дзённая сесія: 1:85 (54), 63:60, 60:66 (56 Уільямс, 66), 72:52, 69:0 (60), 3:74 (74), 25:168, 73:32 (66)
Вячэрняя сесія: 67:0, 57:71, 78:42 (61), 39:58, 0:75 (69), 70:12 (69), 58:47, 28:64 (64), 69:44
69 Найвышэйшая серыя 74
0 Соценныя серыі 0
5 Серыі 50+ 4

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Снукерны сезон 2005/2006
Катэгорыя·Спорт у Кітаі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Кітаі
Катэгорыя·2006 год у снукеры
Катэгорыя·2006 год у Пекіне
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры