wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2010

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 (англ.: China Open 2010, таксама вядомы як Sanyuan Foods China Open 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 29 сакавіка па 4 красавіка 2010 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 11-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £300,000, з якіх £55,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Марк Уільямс, які перайграў на сваім шляху да тытула Джэймі Коўпа (5:3), чэмпіёна свету Джона Хігінса (5:2), Марку Фу ў чвэрцьфінале (5:1), Алістэра Картэра ў паўфінальным матчы (6:4) і Дзіна Цзюньхуэя ў фінальным паядынку з лікам 10:6. Такім чынам, 35-гадовы валіец выйграў свой 22-гі прафесійны і 17-ы рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама трэці (рэкордны) тытул адкрытага чэмпіянату Кітая (пасля розыгрышаў 2002 і 2006 гадоў) і першы рэйтынгавы турнір за 4 гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2006 годзе).

Турнір

Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2010.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 стаў 11-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2009/2010.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £29,000 і склаў £300,000. Яшчэ £20,000 атрымаў выканаўца максімальнай серыі. Прызавыя пераможцы павысіліся на £3,000, склаўшы £55,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£55,000
Фіналіст
£28,000
Паўфіналісты
£14,000
Чвэрцьфіналісты
£7,525
1/8 фіналу
£5,370
1/16 фіналу
£3,640
1/24 фіналу
£2,050
1/32 фіналу
£1,400
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Агульны прызавы фонд
£300,000
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі
£20,000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі
£1,000

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на другім турніры ў Кітаі, Шанхай Мастэрc, а таксама Гран-пры. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
7000
Фіналіст
5600
Паўфіналісты
4480
Чвэрцьфіналісты
3500
1/8 фіналу
2660
1/16 фіналу
1960
980
1/24 фіналу (квал.)
1610
805
1/32 фіналу (квал.)
1260
630
1/40 фіналу (квал.)
910
455
1/48 фіналу (квал.)
560
280
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Уайлдкард раўнд

Восем азіяцкіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайцы Лю Чэньвэй, Лі Янь, Цянь Пэнфэй, Шы Шуам’ян, Лю Чуан і Юй Дэлу, а таксама Супож Саенла з Тайланда і Ау Чы-Вай з Ганконга. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Рода Лоўлера, Роберта Мілкінса, Эндру Хігінсана, Марка Дэвіса, Джэймса Уатану, Тоні Дрэгу, Роры Мак-Лаўда і Б’ёрна Ханевіра.

Першы гулец Лік Другі гулец
Род Лоўлер 5:3 Супож Саенла
Роберт Мілкінс 5:2 Лю Чэньвэй
Эндру Хігінсан 5:0 Лі Янь
Марк Дэвіс 4:5 Цянь Пэнфэй
Джэймс Уатана 5:0 Ау Чы-Вай
Тоні Дрэга 5:3 Шы Шуам'ян
Роры Мак-Лаўд 0:5 Лю Чуан
Б'ёрн Ханевір 5:4 Юй Дэлу

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1   Пітэр Эбдан 5  
  Джад Трамп 4  
  1   Пітэр Эбдан 5  
  10   Ніл Робертсан 1  
10   Ніл Робертсан 5
  Майк Дан 2  
  1   Пітэр Эбдан 2  
  14   Дзін Цзюньхуэй 5  
14   Дзін Цзюньхуэй 5  
  Джэрард Грын 3  
  14   Дзін Цзюньхуэй 5
  8   Марк Сэлбі 3  
8   Марк Сэлбі 5
  Род Лоўлер 2  
  14   Дзін Цзюньхуэй 6  
  12   Марк Ален 2  
7   Раян Дэй 5  
  Роберт Мілкінс 1  
  7   Раян Дэй 0
  11   Стывен Хендры 5  
11   Стывен Хендры 5
  Эндру Хігінсан 2  
  11   Стывен Хендры 4
  12   Марк Ален 5  
12   Марк Ален 5  
  Грэм Дот 1  
  12   Марк Ален 5
  4   Стывен Магуайр 3  
4   Стывен Магуайр 5
  Бары Хокінс 3  
14   Дзін Цзюньхуэй 6
15   Марк Уільямс 10
3   Роні О'Саліван 3  
  Цянь Пэнфэй 5  
    Цянь Пэнфэй 3  
  16   Марк Кінг 5  
16   Марк Кінг 5
  Джэймс Уатана 4  
  16   Марк Кінг 1  
  6   Алістэр Картэр 5  
13   Джо Пэры 5  
  Тоні Дрэга 1  
  13   Джо Пэры 3
  6   Алістэр Картэр 5  
6   Алістэр Картэр 5
  Лю Чуан 1  
  6   Алістэр Картэр 4
  15   Марк Уільямс 6  
5   Шон Мёрфі 2  
  Найджэл Бонд 5  
    Найджэл Бонд 3
  9   Марка Фу 5  
9   Марка Фу 5
  Б'ёрн Ханевір 2  
  9   Марка Фу 1
  15   Марк Уільямс 5  
15   Марк Уільямс 5  
  Джэймі Коўп 3  
  15   Марк Уільямс 5
  2   Джон Хігінс 2  
2   Джон Хігінс 5
  Фергал О'Браен 3  

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Мікаэла Таб.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 4 красавіка 2010.
Дзін Цзюньхуэй (14)
Кітай
6:10 Марк Уільямс (15)
Уэльс
Дзённая сесія: 12:111 (110), 128:0 (127), 83:1 (53), 74:25 (70), 29:69 (68), 123:7 (116), 35:87 (55), 86:32 (82), 17:109 (61)
Вячэрняя сесія: 4:81 (81), 61:66 (65), 73:0 (73), 0:76 (64), 11:84, 57:85 (59), 14:75
127 Найвышэйшая серыя 110
2 Соценныя серыі 1
6 Серыі 50+ 8

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·2010 год у снукеры
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры
Катэгорыя·Снукерны сезон 2009/2010
Катэгорыя·Спорт у Кітаі ў 2010 годзе
Катэгорыя·2010 год у Пекіне
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Кітаі