wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (англ.: Australian Goldfields Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. З’явіўся ў календары мэйн-тура ў 1979 годзе як нярэйтынгавае спаборніцтва Аўстраліян Мастэрс. Турнір з перапынкамі праходзіў да 1995 года, пасля чаго толькі ў 2011 годзе вярнуўся ў снукерны каляндар у якасці рэйтынгавага турніру. З 2011 года турнір штогод праходзіць на Стадыёне Бендыга ў горадзе Бендыга. Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2015 стаў першым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2015/2016. Прызавы фонд турніру складае А$539,600.

У 2015 годзе турнір праходзіў на працягу сямі дзён у канцы чэрвеня і пачатку ліпеня, а ў нядзелю быў згуляны фінальны двубой спаборніцтва.

Рэкардсменамі па колькасці тытулаў адкрытага чэмпіяната Аўстраліі з’яўляюцца Тоні Меа, які перамагаў на турніры ў 1981 і 1985 гадах, калі ён яшчэ не быў рэйтынгавым, і Джон Хігінс, які выйграў нярэйтынгавы тытул у 1994 годзе і праз 21 год рэйтынгавы — у 2015 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры