wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі па снукеры

Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі (англ.: Northern Ireland Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2016 годзе ў рамках «Серыі Хатніх Нацый» (англ.: Home Nations Series) і праходзіць у Белфасце. Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі стаў дзясятым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з дваццаці рэйтынгавых першынстваў у гэтым сезоне. Прызавы фонд турніру складае £366,000.

Турнір праходзіць на працягу тыдня ў лістападзе, а ў нядзелю гуляецца фінальны двубой спаборніцтва ў фармаце да дзевяці перамог у фрэймах.

У 2016 годзе першым пераможцам турніру стаў Марк Кінг, які выйграў свой першы рэйтынгавы тытул у кар’еры ва ўзросце 42 гадоў. Праз год пераможцам турніру стаў Марк Уільямс, здабыўшы 19-ы рэйтынгавы тытул у сваёй кар’еры.

Вынікі

ГодМесцаПераможцаФіналістФінальны лікПаўфіналістыЧвэрцьфіналістыПрызавы фондК-ць удзельнікаў
2016Белфаст, Паўночная Ірландыя
«Titanic Exhibition Centre»
Марк Кінг Бары Хокінс9:8 Энтані Хэмілтан
Кайрэн Уілсан
Марк Уільямс
Майкл Уайт
Марк Ален
Хусэйн Вафаі Аюры
Агульны: £366,000
Пераможца: £75,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
128
2017Белфаст, Паўночная Ірландыя
«Waterfront Hall»
Марк Уільямс Янь Бінтаа9:8 Эліат Слесар
Лю Хаацянь
Майк Дан
Лі Юань
Цянь Пэнфэй
Роберт Мілкінс
Агульны: £366,000
Пераможца: £75,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
128

Фіналісты турніру

Гулец П Ф КФ ВТ Фіналы
Марк Уільямс1012017
Марк Кінг1012016
Янь Бінтаа0112017
Бары Хокінс0112016

Пераможцы паводле краін

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
Уэльс1120172017
Англія1120162016

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі па снукеры