wd wp Пошук:

Лепель

Ле́пель[2] (афіц. транс.: Liepieĺ) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лепельскага раёна, на беразе Лепельскага возера. За 115 км на паўднёвы захад ад Віцебска. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі ОршаЛепель. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Полацкам, Мінскам, Віцебскам, Оршай, Улай. Насельніцтва 17 822 чал. (2017)[3].

Паходжанне назвы

Назва паселішча пайшла ад назвы возера Лепель (пазней Лепельскае). Паводле Казіміра Бугі, назва возера балцкая, першапачаткова корань гучаў як Lēpja, назва звязаная з латышскім lēpa “вадзяная лілія”, літоўскім lėpisCalla palūstris (Белакрыльнік балотны)”.[4]

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1439 годзе, як вёска і маёнтак Лепель на востраве Лепельскага возера. У 1558—1583 гг. тут існаваў Лепельскі замак, а ў 1563 годзе паселішча атрымала статус горада. Размяшчалася на востраве і заходнім беразе возера (цяпер вёска Стары Лепель). У 1586 годзе Л. І. Сапега заснаваў за тры кіламетры ад Лепеля ў вёсцы Белай мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель (цяпер горад Лепель), куды быў перанесены гандлёвы цэнтр, пабудаваны замак, царква і касцёл. Перададзены Сапегамі аднаму з віленскіх кляштароў. З 1793 г. у складзе Расіі, цэнтр Лепельскага павета.

У 1797—1807 гг. каля Лепеля створана Бярэзінская водная сістэма. У 1805 г. Лепель перададзены ў казну. У 1821 г. у Лепелі адкрыта аптэка, у 1830 годзе — 4-класнае вучылішча. Горад моцна пацярпеў ад пажару ў 1833 годзе. У 1835 годзе складзены генеральны план, паводле якога Лепель падзяляўся на цэнтр і 26 кварталаў. У 1841-44 гг. быў пабудаваны мураваны праваслаўны сабор, у 1857-76 гг. у цэнтры пастаўлены мураваны касцёл Святога Казіміра. У 1860 годзе быў скарэкціраваны генеральны план 1835 года. Лепель быў падзелены на 30 кварталаў і 4 плошчы. У 1864 годзе у горадзе больш за 2 тысячы жыхароў, стаялі 3 царквы, касцёл, капліца, 4 сінагогі, 38 мураваных і 562 драўляныя дамы, працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні. У 1893 годзе ў горадзе была заснавана метэастанцыя. 3 1902 годзе працавала настаўніцкая бібліятэка. Паводле перапісу 1897 года, у Лепелі налічвалася 6284 жыхары, было 800 драўляных, 10 мураваных дамоў. У пачатку 20 стагоддзя стаялі 772 дамы, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных устаноў, у тым ліку жаночае Марыінскае вучылішча. Штогод тут праводзіліся 4 кірмашы.

3 1924 годзе ў БССР, стаў цэнтрам Лепельскага раёна. У 1925 годзе пабудавана чыгуначная станцыя. У 1935-38 гадах горад быў цэнтрам Лепельскай акругі. У 1938-41 гадах у Лепелі дзейнічаў калгасна-саўгасны тэатр.

У Вялікую Айчынную вайну ў Лепелі і раёне нацысты знішчылі 5229 чалавек. Дзейнічала антыфашысцкае падполле.

Насельніцтва

Эканоміка

У Лепелі працуюць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Лепельская ГЭС. Гасцініца. Дом паляўнічага.

Інфраструктура

У горадзе дзейнічаюць Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, ліцэй, гімназія , 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, Дом рамёстваў, Дом культуры, пры якім існуе народны тэатр «Пошук», Лепельскі краязнаўчы музей, 2 бібліятэкі. Ёсць метэастанцыя. Дзейнічае дзіцячы санаторый.

Славутасці

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Лепеля

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Лепельскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Лепель
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных