.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінін. Яўген Калінін (нар. 15 жніўня 1993, Лепель) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Лепель».
Выхаванец чашніцкай ДЮСШ, пазней займаўся ў спецыяльным спартыўным класе Лужаснянскай школы-інтэрната. Улетку 2010 года быў запрошаны ў барысаўскі БАТЭ, дзе стаў выступаць за дубль. У сезоне 2011 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля БАТЭ і дапамог яму перамагчы ў чэмпіянаце дублёраў. Пазней трапляў у заяўку асноўнай каманды БАТЭ на матчы Кубка Беларусі, але на поле так і не выйшаў. Усяго за дубліруючы склад за тры гады правёў 66 матчаў і забіў 17 галоў.
У сезоне 2013 быў аддадзены ў арэнду «Слуцку», разам з якім выйграў Першую лігу, аднак у асноўным складзе каманды замацавацца не здолеў. У красавіку 2014 года зноў на правах арэнды перайшоў у іншы клуб Першай лігі — «Смаргонь», а ў наступным годзе падпісаў з ім паўнавартасны кантракт. У сезоне 2015 стаў адным з найлепшых ігракоў смаргонскага клуба, забіўшы 10 галоў і аддаўшы 7 галявых перадач.
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Віцебск», з якім у лютым падпісаў кантракт[3]. 11 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Белшыны» (1:0). У першай палове сезона 2016 звычайна выступаў у якасці асноўнага нападніка віцяблян. Улетку быў прызваны на зборы ў армію, пасля вяртання ў жніўні стаў выступаць за дубль.
У сакавіку 2017 года на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[4]. 15 мая 2017 года забіў гол у браму «Гарадзеі», які прынёс навапалачанам першую перамогу ў сезоне (1:0). У жніўні 2017 года перабраўся ў «Слонім-2017», дзе замацаваўся ў аснове. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Віцебск»[5].
У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і мазырскай «Славіі», але беспаспяхова, і ў выніку ў лютым 2018 года далучыўся да «Оршы», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, у Першай лізе ў 13 матчах забіў 5 мячоў. У жніўні 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[6]. За асноўную каманду магіляўчан так і не згуляў, выступаў за дубль, у верасні адсутнічаў з-за траўмы. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[7].
У лютым 2019 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[8]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе, толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскую каманду[9].
У жніўні 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[10], дзе стаў трывала з’яўляцца на полі. У лютым 2020 года падпісаў кантракт з «Оршай»[11], дзе таксама быў іграком асновы. Выступаў у клубе да канца сезона 2020.
У красавіку 2021 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна», а ў ліпені 2021 года стаў іграком «Лепеля».
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | БАТЭ | ![]() | 12 | 0 |
2011 | дубль | БАТЭ | ![]() | 27 | 12 |
2012 | дубль | БАТЭ | ![]() | 27 | 5 |
2013 | Д2 | Слуцк | ![]() | 18 | 3 |
2014 | Д2 | Смаргонь | ![]() | 24 | 4 |
2015 | Д2 | Смаргонь | ![]() | 26 | 10 |
2016 | Д1 | Віцебск | ![]() | 13 | 1 |
2017 (1) | Д1 | Нафтан | ![]() | 7 | 1 |
2017 (2) | Д2 | Слонім-2017 | ![]() | 14 | 2 |
2018 (1) | Д2 | Орша | ![]() | 13 | 5 |
2018 (2) | дубль | Дняпро | ![]() | 7 | 0 |
2019 (1) | Д2 | Лакаматыў | ![]() | 8 | 1 |
2019 (2) | Д2 | Смаргонь | ![]() | 11 | 0 |
2020 | Д2 | Орша | ![]() | 25 | 4 |
2021 (1) | Д3 | Макслайн | ![]() | 2 | 0 |