wd wp Пошук:

Лепельскі край

«Лепельскі край» — раённая газета Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1930 года. Заснавальнікі: Лепельскі раённы выканаўчы камітэт і Лепельскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

Першы нумар газеты пад назвай «Калгасная праўда» выйшаў 21 лістапада 1930 года. Выхадзіла выданне адзін раз у дэкаду і ў 1930 годзе вышла пяць нумароў.

У 1935 годзе была ўтворана Лепельская пагранічная акруга, якая ўключала ў сябе чатыры раёны — Бягомльскі, Лепельскі, Чашніцкі і Ушацкі. На тэрыторыі акругі пражывала звыш за 250 тысяч чалавек. У выніку «Калгасная праўда» стала акруговай газетай і друкавалася амаль штодзённа.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на нейкі час прыпыніўся выхад газеты. У красавіку 1942 года аднавіўся выпуск газеты і выйшла 48 нумароў за гады вайны. Пасля вайны рэдакцыя і друкарня знаходзіліся на вуліцы К. Маркса.

Восенню 1954 года яны перабраліся ў двухпавярховы будынак на вуліцы Ленінская, дзе і знаходзіцца рэдакцыя зараз.

У маі 1962 года газета пачала выходзіць пад новым загалоўкам «Ленінскі сцяг». Гэта адбылося пасля рашэння аб’яднаць два раёны — Лепельскі і Ушацкі.

У 1992 годзе газета змяніла назву на «Лепельскі край»[1].

Рэдактары

Зноскі

  1. Лепельскі край. Лепельскі раён, г. Лепель

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·1930 год у Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Культура Лепельскага раёна