wd wp Пошук:

Анатоль Уладзіміравіч Ільіноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ільіноў. Анато́ль Уладзі́міравіч Ільіно́ў (нар. 30 снежня 1935, в. Царкоўшчына, цяпер Віцебск) — беларускі графік, член Беларускага саюза мастакоў. Магчыма, брат беларускага архітэктара Андрэя Ільінова[1].

Біяграфія

Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1955)[2], мастацкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута (1965). З 1967 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах[3]. Яго выставы праходзілі ў Мінску, Полацку, Оршы, Смаленску, Франкфурце-на-Одэры, Зялёне Гуры[4].

Пасля мастацкага вучылішча размеркавалі ў Лепельскую школу-інтэрнат мастаком-выхавальнікам[3], у 1981 годзе пераехаў у Віцебск, дзе ў 19821989 гадах выбіраўся адказным сакратаром і старшынёй абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі[2], але на пенсіі вярнуўся ў Лепель[3].

Тэматыка твораў — пейзажы Беларусі. Працуе ў тэхніках лінарыту (серыі «Вяснавыя паводкі», 1973; «Лепельшчына»,1975; «Поры года», 1978; «Бярэзінскі запаведнік», 1980; «Песні палёў», 1982; «Мой горад», 1983; «Зімовыя карункі», 1985; «Мой родны кут», 1993), акварэлі. Выразная графічная мова твораў прасякнута лірызмам і эмацыянальным светаўспрыманнем.

Узнагароджаны медалём Саюза мастакоў Беларусі «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»[4].

Зноскі

  1. Нарадзіліся ў адной вёсцы, маюць аднолькае імя па бацьку і прозвішча.
  2. 1 2 Мікалай ГАРБАЧОЎ ПЕЙЗАЖЫ І НАЦЮРМОРТЫ. Афіцыйны сайт Лепельскага раённага выканаўчага камітэта (20 студзеня 2014).
  3. 1 2 3 Уладзімір Міхно Бараки, нары двухъярусные. Ни воды, ни туалета. Лепельский край (10 мая 2017).
  4. 1 2 Наталья ХРАПОВИЦКАЯ В Лепельском музее работает выставка А. Ильинова (руск.) . Лепельский край (17 студзеня 2019).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага ўніверсітэта друку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне