wd wp Пошук:

Казімерас Буга

Казімерас Буга́ (6 лістапада 1879, Пажэгяй, цяпер Зарасайскі раён(англ.) бел. — 2 снежня 1924, Калінінград) — літоўскі мовазнавец, прафесар-філолаг, даследчык літоўскай мовы[3].

Біяграфія

Паходзіў з сялянскай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымаў ад вясковага дарэктара(літ.) бел., у 1890—91 годзе вучыўся ў прыходскай школе. Потым бацькі адвезлі яго ў Санкт-Пецярбург, дзе жыў яго стрыечны брат. Да 1897 года скончыў чатыры класы школы Святой Кацярыны і пад уплывам бацькоў паступіў у Санкт-Пецярбургскую Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію, якую, аднак, не скончыў. З 1898 года пачаў самастойнае жыццё: даваў урокі, у т.л. у 18981899 гадах жыў у Мосары і вучыў дваіх пляменнікаў мясцовага ксяндза Бярнотаса (Bernotas)[4], потым працаваў у метэаралагічнай абсерваторыі.

Пазнаёміўся з літоўскім лінгвістам Казімерасам Яунюсам(руск.) бел. і з 1903 года стаў яго асабістым сакратаром. У гэты час ён выявіў вялікую цікавасць да тэмы мовазнаўства. У перыяд 1905-12 гадоў скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Яшчэ ў час вучобы апублікаваў першую маштабную працу «Aistiškai studijai», напісаў каштоўныя навуковыя работы, за адну з іх атрымаў залаты медаль.

Пасля сканчэння ўніверсітэта працягнуў сваю працу па індаеўрапейскіх мовах пад кіраўніцтвам Івана Бадуэна дэ Куртэнэ.

Пазней пераехаў у Кёнігсберг, каб працягнуць вучобу па параўнальнаму мовазнаўству ў Кёнігсбергскім універсітэце пад кіраўніцтвам Адальберта Бецэнбергера(англ.) бел., дзе ў 1914 годзе атрымаў навуковую ступень па мовазнаўству.

У 1916 годзе зноў у Пецярбургскім універсітэце, у 19171919 у сувязі з вайной — прафесар у Пермскім універсітэце[3], дзе быў калегаю Леаніда Булахоўскага(руск.) бел., з якім пасля ліставаўся да канца жыцця. У бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта зберагаюцца 22 лісты ад Булахоўскага да літоўскага вучонага.

У 19191920 гадах — прафесар Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта[3].

У 1920 годзе вярнуўся ў Літву, дзе працаваў у Літоўскім міністэрстве адукацыі(руск.) бел.. Ад гэтага часу пачаў займацца стварэннем акадэмічнага слоўніка літоўскай мовы(літ.) бел. ў 20-ці тамах, выданне якога было скончана толькі ў 2002 годзе.

З 1922 года — прафесар Каўнаскага ўніверсітэта[3], выкладаў мовазнаўства, рыхтаваў падручнікі для студэнтаў.

У 1924 годзе паехаў у Аукштадварыс(руск.) бел. збіраць навуковы матэрыял. Там захварэў, як спачатку думалі, на грып. Хвароба дала аскладненні на мозг. Здароўе не палепшылася і пасля пераезду ў Каўнас. Праз 8 дзён яго перавезлі ў Кёнігсберг. 25 лістапада яго разбіў параліч, а ў ноч з 1-га на 2-е снежня Казімерас Буга памёр. Яго стары настаўнік і сябар Эдуард Вольтэр па чыгунцы прывёз яго цела ў Каўнас, дзе 6 снежня Казімераса Бугу ўрачыста пахавалі на могілках побач з магілай свайго настаўніка Казімераса Яунюса(руск.) бел..

Сфера інтарэсаў

Акадэмічны слоўнік літоўскай мовы, пачынанне К. Буга

Разам з Янісам Эндзэлінсам(руск.) бел. можа лічыцца пачынальнікам балтыйскіх даследаванняў у краінах Балтыі. Спецыяліст у балтыйскіх і славянскіх мовах. Вывучаў гістарычную граматыку і этымалогію літоўскай мовы, праблемы запазычанняў з суседніх моў у літоўскую, а таксама пытанні рускай і славянскай этымалогіі. Зрабіў значны ўклад у даследаванне сувязі балтыйскіх моў з іншымі індаеўрапейскімі мовамі. Даследаваў славянска-балтыйскія моўныя сувязі, у тым ліку літоўска-беларускія[3], літоўска-ўкраінскія і балтыйскую міфалогію[3].

Буга вызначыў паходжанне цэлага шэрагу ўкраінскіх слоў, як агульных з балтыйскімі мовамі, так і запазычаных з іх[5]. Усталёўваючы шляхі і час пранікнення апошніх да ўкраінскай мовы, найстаражытныя з іх датаваў перыядам да 10 стагоддзя. Высунуў тэорыю аб пераносе геаграфічных назваў (рэк і населеных пунктаў) з украінскага Надпрыпяцця да літоўскага Наднёмання[5].

К. Буга запісваў фальклор, вывучаў літоўскія геаграфічныя назвы і ўласныя імёны, узаемаадносіны літоўцаў і беларусаў («Літоўска-беларускія ўзаемаадносіны і іх старажытнасць», 1925)[3].

Інтарэсы К. Бугі ахоплівалі практычна ўсе вобласці навукі літоўскай мовы. Ён даследаваў расстаноўку націскаў у літоўскай мове, паходжанне розных гукаў, іх гістарычнае развіццё. Высвятліў паходжанне многіх літоўскіх слоў. Даследаваў словаўтварэнне літоўскіх асабістых імёнаў, апублікаваў мноства іх этымалогій (тлумачэнняў паходжання слоў).

Аднавіў арыгінальныя формы асабістых імёнаў Вялікіх літоўскіх князёў. Зрабіў вялікі ўклад у фанетычную структуру літоўскай мовы, вывучэнне націскаў, граматыку.

Клапаціўся аб практычных аспектах удасканалення пісьмовай мовы. Напісаў не адну працу аб уніфікацыі пісьма. Выратаваў нямала прыгожых літоўскіх слоў, якія былі абвешчаныя іншамоўнымі (літ.: boba, labas, liaudis, riba, kūdikis, skriauda, marios).

Сабраў вялікую картатэку (каля 500 тыс. картак), якая пакладзена ў аснову акадэмічнага слоўніка літоўскай мовы. Аўтар працы «Мова і старажытнасць» (1922).

К. Бугу не цікавілі, мабыць, толькі пытанні сінтаксісу літоўскай мовы. Ва ўводзінах да свайго слоўніку ён напісаў: «Няхай чытач і не думае вучыцца расстаноўцы знакаў прыпынку з гэтага слоўніка».

Хоць К. Буга і пражыў нядоўгае жыццё, але зрабіў вельмі шмат. Яго можна лічыць сапраўдным стваральнікам навукі літоўскай мовы. У 19581962 гадах у Вільнюсе выдадзены трохтомнік прац К. Буга «Выбраныя працы» (літ.: «Rinktiniai raštai»).

Супрацоўніцтва

Казімерас Буга супрацоўнічаў з Я. Эндзелінсам(руск.) бел., І. Бадуэна дэ Куртэнэ, Л. Булахоўскім(руск.) бел., Р. Траутманам(ням.) бел., падтрымліваў сувязь з усімі значнымі лінгвістамі XX стагоддзя, папулярызаваў літоўскую мову сярод іншамоўных лінгвістаў.

Бібліяграфія

Памяць

Паштовая марка Літвы

У гонар К. Бугі названы вуліца ў Каўнасе (з 1933), гімназія(літ.) бел. ў Дусятах (з 1934). У 1973 у яго роднай вёсцы створаны мемарыяльны музей[7]. У 1977 годзе на доме, дзе ён жыў у Каўнасе, была змешчана мемарыяльная дошка[8].

У 1979 мастаком Пятрасам Рапшысам(руск.) бел. быў распрацаваны медаль К. Бугі. E 1985 на плошчы ў Дусятах быў усталяваны бюст К. Бугі (скульптар Бронюс Вішняўскас(руск.) бел., архітэктар Ромус Вішняўскас).

У 1994 годзе Дусяцкай гарадской бібліятэцы было прысвоена імя прафесара К. Бугі[9].

У 2005 годзе Літоўская пошта выпусціла паштовую марку ў гонар К. Бугі (аўт. Aušrelė Ratkevičienė).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Brozović D., Ladan T. Kazimieras Būga // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Буга Казимерас // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 84. — 737 с.
  4. Būga K. Rinktiniai raštai. 3 tomai. I t. — Vilnius, 1958. — C. 15.
  5. 1 2 А. П. Непокупний. Енциклопедія сучасної України. — Т. 3. — Київ, 2004., стор. 515
  6. Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušienė. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. — ISBN 9986-892-34-1, p. 127.
  7. kalbininko k. būgos memorialinis muziejus (літ.)
  8. BŪGA KAZIMIERAS(недаступная спасылка) (літ.)
  9. Mūsų tautos pasididžiavimas Mūsų tautos pasididžiavimas Архівавана 23 снежня 2007. (літ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Літуаністы
Катэгорыя·Мовазнаўцы Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Балтысты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зарасайскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінінградзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Кёнігсбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных