wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыцько. Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько (20 жніўня 1954, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 жніўня 1954 года ў г. Лепелі Віцебскай вобласці.

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік пачатковых класаў.

Працаваў піянерважатым Лужаснянскага дзіцячага дома Віцебскага раёна; сакратаром камітэта камсамола Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума; першым сакратаром Дубровенскага раённага камітэта ЛКСМБ; загадчыкам арганізацыйнага аддзела Дубровенскага раённага камітэта КПБ Віцебскай вобласці; дырэктарам Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці; дырэктарам Віцебскага кадэцкага вучылішча.

З’яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, быў старшынёй пастаяннай камісіі па рэгламенце і мясцовым самакіраванні.

Удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, двума юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня