wd wp Пошук:

Bristeil

«Bristeil» — беларускі поп-рок і інды-рок гурт з Мінска. Беларускамоўны калектыў быў створаны ў 2013 годзе франтменам «Hair Peace Salon» Алегам Вялем, які лічыцца адным з найлепшых рок-выканаўцаў краіны[3][4]. Гурт выпусціў пазітыўна сустрэты «Тузін Гітоў» дэбютны самотнік «Cyruĺnia Svietu»[5][6] і перамог у песенным конкурсе Tricky(руск.) бел., дарабіў яго незавершаную кампазіцыю[7][8], што разам дазволіла намінавацца па лініі ўзнагарод «Тузін Гітоў» на «Адкрыццё года» ў 2014 годзе[9]. У цяперашні час яго вакаліст-гітарыст Алег Вяль засяроджаны на напісанні песень для свайго сольнага электроннага музычнага праекта пад назвай «Helaiv», створанага ў 2017 годзе[1][10][11][12].

Гісторыя

Паходжанне з «Hair Peace Salon»

Карані «Bristeil» паходзяць з «Hair Peace Salon», брыт-поп і пауэр-поп гурта з Мінска, аднаго з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року[13][14][15][16][17]. Утвораны ў 1998 годзе і вядомы пераважна па свайму англамоўнаму рэпертуару, ён здабыў пэўны поспех, за сваю гісторыю выдаў поўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сінглаў і самотнікаў[18], адзначыўшыся прызавым удзелам у шэрагу музычных спаборніцтваў[19].

З моманту рэлізу апошняй кружэлкі «Gentleman» «Hair Peace Salon» быў з большага неактыўны на музычнай сцэне, і ў 2013 годзе яго франтмен Алег Вяль вырашыў працягнуць ствараць музыку самастойна і надалей. Ён прыпыніў дзейнасць «Hair Peace Salon» з-за пасіўнасці гурта, каб пісаць песні ў новым праекце[20][21]. Атрымаўшы некаторы досвед гульні дуэтам «VS ½ HPS» вясной 2013 года[22], бубнач «Hair Peace Salon» Аляксандр «Stepkinz» Сцепановіч вырашыў працягнуць творчы саюз з Алегам Вялем, і яны абодва заснавалі «Bristeil»[23].

Гісторыя

У канцы 2013 года два іншых члена далучыліся да ансамбля: бас-гітарыст Генадзь «Дроп-рэ» Лукашанец і сола-гітарыст Максім Быкаў, якія завяршылі фарміраванне класічнага складу рок-гурта[23]. 2 снежня 2013 года «Bristeil» выпусціў першы сінгл «Heta Mahčyma» на «SoundСloud(укр.) бел.», які стане часткай яго будучага дэбютнага міні-альбома[21][24]. Гэта быў першы рэліз музыкаў, і з дапамогай яго «Bristeil» анансаваў новы беларускамоўны максі-сінгл, запланаваны да выпуску вясною 2014 года[25].

Дэбютны самотнік «Cyruĺnia Svietu» быў выпушчаны ў свет 26 мая 2014 года[5][6]. «Bristeil» напісаў чатыры песні для гэтага EP, дзве з якіх сталі каверамі: адна — рок-версіяй хіта Ланы Дэль Рэй «Video Games» на беларускай мове, другая — песняй «Hair Peace Salon» «Out of Time» з альбома «Gentleman», пераспяванай на роднай мове пад назвай «Pa-za Časam»[26][27]. Рэліз атрымаў хвалебную ацэнку ад Сяргея Будкіна, заснавальніка музычнага парталу «Тузін Гітоў»: «Глыбіня ў тэкстах і далікатнасць у падачы. Кожны з чатырох трэкаў заслугоўвае ўвагі і, безумоўна, шчыльных ратацый»[28]. Праца над усімі трэкамі вялася яшчэ калі «Нair Рeace Salon» не сышоў у бестэрміновы творчы адпачынак, адсюль і назва максі-сінгла з адсылкай да яго англійскай назвы «бел.: Цырульня свету»[5][6].

21 верасня 2014 года «Bristeil» выпусціў свой першы відэасінгл на новую песню «Muzyka Hučyć»[29][30]. Гурт зрабіў кліп на аснове кадраў з сеансу жывога запісу кампазіцыі «Unfinished Song», напісанай для конкурсу Tricky(руск.) бел.[31][32], спаборніцтва, выйгранага яго франтменам Алегам Вялем за год да таго[7][8][33]. Па ўмовах конкурсу патрабавалася дарабіць незавершаную песню Tricky(руск.) бел.[34], а пераможца атрымліваў магчымасць праспяваць яе закончаную варыяцыю разам з ім на адной сцэне[35][36].

У той жа час, калі быў выпушчаны кліп, гурт змяніў і правапіс сваёй назвы. Арыгінальная назва калектыву «Брыстоль» (англ.: «Bristol») была зменена на «Bristeil». Лідар гурта Алег Вяль абвясціў пра гэта ў заяве для «Тузін Гітоў»:

Цяпер назва каманды будзе пісацца як «Bristeil». Мы так вырашылі чыста з практычных меркаванняў. Так нас лягчэй будзе знайсці ў нэце, але ад гэтага сэнс назвы не змяняецца: мы маем на ўвазе нейкае месца, дзе напэўна добра. Адназначна там музыка і душа.[37]

Музычная дзейнасць гурта ў 2014 годзе дапамагла артыстам атрымаць намінацыю ў катэгорыі «Адкрыццё года» на прэміі «альтэрн.: Героі году» «Тузін Гітоў»[38][39]. Уручэнне яе ўзнагарод адбылося 12 снежня 2014 года, і «Bristeil» быў абвешчаны ў складзе выканаўцаў на гала-канцэрце[40][41], але ў самы апошні момант перад сваім выступам басіст Генадзь «Дроп-рэ» Лукашанец пашкодзіў палец, якім ён граў. Такім чынам гурт не выступіў на канцэрце пераможцаў, але быў там і сустрэўся са сваімі прыхільнікамі на месцы правядзення цырымоніі ўзнагароджання[42].

Увосень 2014 года Маша Калеснікава з Еўрапейскага радыё для Беларусі паведаміла, што гурт працуе над новымі песнямі[29][30]. У тым жа годзе Ілля Маліноўскі, музычны рэдактар той жа радыёстанцыі, ужо прыадчыняў таямніцу аб рыхтаваным да выпуску сінглу «бел.: Вольны», перазапісанага ў творчым перакладзе на беларускую спеву «Gentleman» з альбома «Hair Peace Salon» «Gentleman», але які яшчэ нідзе не выконваўся[43]. Тым не менш апошні на дадзены момант музычны твор ад гурта быў прадстаўлены 9 верасня 2015 года ў якасці кароткага «Vine(укр.) бел.» кліпа[44], і, відавочна, асноўны фокус музыкаў быў ссунуты ў бок сваіх новых пабочных праектаў, у прыватнасці «Helaiv» Алега Вяля[1][10][11][12].

Алег Клімаў як карэспандэнт газеты «Культура» рэфлектаваў наконт заняпаду гурта, які «шчыра шкада згінуў заўчасна», у 2017 годзе, выказваючы думку, што Алег Вяль не дацярпеў да таго моманту, каб яго дзецішча «трывала ўмацавалася на клубнай канцэртнай сцэне»[45].

Ацэнкі і стыль

На прыкладзе міні-альбома «Cyruĺnia Svietu» Сяргей Будкін, заснавальнік «Тузін Гітоў» і аўтар «Будзьма беларусамі!», пісаў, што ў творчасці гурта захавалася разыначка, якая была ўласцівая музыцы «Hair Peace Salon», з той толькі розніцай, што гучанне новага калектыву Алега Вяля стала мякчэй. Унутраны драйв, светлы сум характарызуюць музыку разважанняў багатага ўнутранага свету яго франтмена, які «вельмі тонка адчувае рэальнасць»[28][46]. «Тузін Гітоў» каталагізаваў гурт як «мілагучны інды-рок»[2].

Вячаслаў Радзівонаў, заснавальнік музычнага партала «Ultra-music.com», абазначаў гучанне «Bristeil» як тое, якое нагадвае гурт «Hair Peace Salon» у яго раннія гады[47]. Некалькі кантраставалі «Experty.by», што ахарактарызавалі музычную трансфармацыю брытанскага інды-рокера Алега Вяля ў сваім новым калектыве «прыкметным ухілам у поп-рок»[1].

Удзельнікі

Часовая шкала Дыскаграфія

Самотнікі

Сінглы

Год Назва
2013 «Heta Mahčyma»[21][24]
2014 «Muzyka Hučyć»[29][30]

Музычныя відэа

Год Назва
2014 «Muzyka Hučyć»[29][30]

Узнагароды і намінацыі

«Героі года» (прадстаўлены Тузін Гітоў)

Год Намінант Узнагарода Вынік
2014 «Bristeil» «Адкрыццё года» намінацыя[9][38][49]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Helaiv с приветом от Hair Peace Salon (+слушать)(руск.) . experty.by (19 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  2. 1 2 Bristeil (Bristol) (бел.) . Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  3. Константин Карман (группа"Hair Peace Salon"): Бегать по “Динамо” и искать новую маечку – слишком дорого(руск.) . СТБ (20 чэрвеня 2010). — «Лидер команды, гитарист и вокалист Олег Вяль считается одним из лучших белорусских рок-исполнителей.»  Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 11 лістапада 2018.
  4. Hair Peace Salon “Gentleman” (+аудио) (бел.) . experty.by (13 чэрвеня 2012). — «„Олега Вяля я считаю одним из лучших отечественных англопоющих рок-вокалистов“, – Олег Климов»  Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 30 кастрычніка 2018.
  5. 1 2 3 4 Малиновский, Илья Презентация на Еврорадио: ЕР “Цырульня свету” от группы Bristol (слушать)(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  6. 1 2 3 4 Маліноўскі, Ілля Прэзентацыя на Еўрарадыё: ЕР “Цырульня свету” ад гурта Bristol (слухаць) (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  7. 1 2 Колесникова, Маша Спеть вместе с Tricky: миссия не выполнена(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  8. 1 2 Калеснікава, Маша Паспяваць разам з Tricky: місія не выкананая (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  9. 1 2 “Герои года — 2014”. Шорт-лист премии от Tuzin.fm(руск.)  (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. TUT.BY (3 снежня 2014). — «Проект вокалиста самой крутой англоязычной инди-команды страны Hair Peace Salon Олега Вяля…»  Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 20192019-01-03. Праверана 3 студзеня 2019.
  10. 1 2 Сазанович, Даша “Sheeborshee” Неизданная музыка учеников Ableton School(руск.) . 34mag (18 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  11. 1 2 Калеснікава, Маша Вакаліст Hair Peace Salon Алег Вяль прадставіў сольны электронны праект Helaiv (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  12. 1 2 Колесникова, Маша Вокалист Hair Peace Salon Олег Вяль представил сольный электронный проект Helaiv(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  13. СБ Hair Peace Salon заспявае па-беларуску (бел.) . Наша Ніва (9 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2019. Праверана 16 мая 2019.
  14. ЕВ Минск отметил день рождения Джима Моррисона(руск.) . Telegraf.by. Музыкальная газета (20 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2006. Праверана 7 снежня 2018.
  15. Сямашка, Віктар; Назараў, Андрэй “Электрасфэра” Кракатук №035 (бел.)  (mp3). podfm.ru. Беларускае Радыё Рацыя (12 кастрычніка 2010). — «Працягнем агляд электрасфэры гуртом „Hair Peace Salon“. Флягманы айчыннага брыт-попу…»  Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2019. Праверана 7 лістапада 2019.
  16. Будкін, Сяргей Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012 (бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.
  17. Климов, Олег Пара фраз, залетевших оттуда(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (22 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  18. Hair Peace Salon выдалі першы альбом за 14 гадоў існаваньня (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (21 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
  19. Перазагрузка: Hair Peace Salon (бел.) . Тузін Гітоў. TUT.BY (9 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2018.
  20. Колесникова, Маша Лидер Hair Peace Salon презентует свою новую группу (слушать)(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  21. 1 2 3 Калеснікава, Маша Лідар Hair Peace Salon прэзентуе новы гурт (+слухаць) (бел.) . experty.by (3 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  22. Шиманская, Алина Трибьют Coldplay прошел в рамках проекта Британика(руск.) . Памяркоўны Гук (26 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  23. 1 2 3 Text Press Kit (нявызн.) (PDF). Bristeil. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  24. 1 2 Калеснікава, Маша Лідар Hair Peace Salon прэзентуе свой новы гурт (слухаць) (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 2 снежня 2018.
  25. Будкін, Сяргей “SB” Bristol. Перамагчы немасьць дзён (аўдыё) (бел.) . Тузін Гітоў (7 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  26. Bristol перасьпяваў Hair Peace Salon i Лану Дэль Рэй па-беларуску (аўдыё) (бел.) . Тузін Гітоў (30 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 3 студзеня 2019.
  27. Гурт Bristol выдаў дэбютны EP (бел.) . Ultra-music.com (29 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  28. 1 2 3 Будкін, Сяргей Унутры Алега Вяля (бел.) . Тузін Гітоў (12 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  29. 1 2 3 4 Колесникова, Маша Олег Вяль и Bristol доделали незавершённый трек Tricky (слушать)(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 3 студзеня 2019.
  30. 1 2 3 4 Калеснікава, Маша Алег Вяль і Bristol дарабілі незавершаны трэк Tricky (слухаць) (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  31. Котка, Міла Tricky шукае новы вакал. Можа, ім будзеце вы? (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  32. Котка, Мила Tricky ищет новый вокал. Может, им будете вы?(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  33. Music Sounds - Unfinished Track Tricky(англ.) . SoundCloud. Праверана 15 лістапада 2018.
  34. Tricky - ‘Unfinished Track’(англ.) . SoundCloud. Праверана 15 лістапада 2018.
  35. Калеснікава, Маша Лідар Hair Peace Salon выступіць з Tricky ў польскім Уроцлаве (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2019. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  36. Колесникова, Маша Лидер Hair Peace Salon выступить с Tricky в польском Вроцлаве(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2019. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  37. Гурт Bristol перайменаваны ў Bristeil (бел.) . Тузін Гітоў (7 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  38. 1 2 Калеснікава, Маша Tuzin.fm абвясціў прэтэндэнтаў на прэмію “Героі года” (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі. experty.by (13 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  39. Чернухо, Александр Tuzin.fm вызначыць найлепшых музыкаў года (бел.) . Ultra-music.com (13 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 22 лістапада 2018.
  40. На прэміі «Героі года» выступіць шасцёра намінантаў (бел.) . Ultra-music.com (20 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  41. Героі году жывуць у Горадні (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (13 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана 17 жніўня 2020.
  42. Bristeil Bristeil в Твиттере: “Please, receive our apologies for yesterday “performance”: on the way to the show our bas player injured his finger :( #sorry #wishyouhealth” (нявызн.). Twitter (13 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  43. Маліноўскі, Ілля Пра што хіты англамоўных беларускіх рокераў (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (18 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
  44. Bristeil’s post on Vine(англ.) . Vine(укр.) бел. (9 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  45. Клімаў, Алег (2017-11-11). “Аўдыя & Відэа” (in be). Культура (45 (1328)). http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=14706&mode=print. Retrieved on 2020-02-11.
  46. 1 2 Будкін, Сяргей Унутры Алега Вяля (бел.) . Будзьма беларусамі! (12 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
  47. Радионов, Вячеслав Лидер Hair Peace Salon презентовал новую группу(руск.) . Ultra-music.com (3 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 22 лістапада 2018.
  48. Bristeil | show-biz.by (нявызн.). show-biz.by. Праверана 9 кастрычніка 2020.
  49. “Героі году — 2014”. Шорт-ліст прэміі ад Tuzin.fm (бел.) . Тузін Гітоў (12 лістапада 2014). — «Праект вакаліста самай крутой ангельскамоўнай індзі-каманды краіны Hair Peace Salon Алега Вяля…»  Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2017. Праверана 3 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2013 годзе
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Квартэты
Катэгорыя·Поп-рок-гурты Беларусі