wd wp Пошук:

Helaiv

«Helaiv» — сольны англамоўны электронны і інды-поп музычны праект Алега Вяля, франтмена гуртоў «Bristeil», «Hair Peace Salon», экс-гітарыста гурта «Jitters», распачаты ў 2017 годзе[1].

Гісторыя

9 кастрычніка 2017 года ўбачыў свет першы самотнік «Too Easy», што стаў плёнам працы на працягу трох год[2][3]. Наступным рэлізам стаў сінгл «Defender», выдадзены 7 лютага 2018 года.

Ацэнкі

Даша «Sheeborshee» Сазановіч з сайта «34mag» у студзені 2017 года пісала пра праект «Helaiv»: «На „SoundCloud“ у яго аж цэлых 11 падпісчыкаў на момант напісання тэксту, але, на мой погляд, павінна быць мінімум 9 тысяч. Алег спявае, і спявае вельмі добра»[4].

За месяц да таго Алег Клімаў як карэспандэнт газеты «Культура» пры стэнаграфаванні размовы з гітарыстам гурта «Аляксандра і Канстанцін» Канстанцінам Драпеза запісаў пра міньён «Too Easy», які «праслухаць варта»: «Мала шанцаў у гэтага соннага царства прыжыцца хоць у якім-небудзь айчынным музычным асяроддзі»[5]. Яго субяседнік ацаніў самотнік так: «Фірмова зробленая музыка, фірмова спявае вакаліст. Усё як быццам не наша, а аднекуль адтуль — з англамоўнага амерыканскага і еўрапейскага шоу-бізнесу»[5].

Дыскаграфія

Зноскі

  1. Helaiv с приветом от Hair Peace Salon (+слушать)(руск.) . experty.by (19 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  2. Колесникова, Маша Вокалист Hair Peace Salon Олег Вяль представил сольный электронный проект Helaiv(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  3. Калеснікава, Маша Вакаліст of Hair Peace Salon Алег Вяль прадставіў сольны электронны праект Helaiv (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  4. Сазанович, Даша “Sheeborshee” Неизданная музыка учеников Ableton School(руск.) . 34mag (18 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  5. 1 2 Клімаў, Алег (2017-11-11). “Аўдыя & Відэа” (in be). Культура (45 (1328)). http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=14706&mode=print. Retrieved on 2020-02-11.
  6. Сямашка, Віктар “Музыка й рэвалюцыя (ч.2)” Кракатук №481 (бел.)  (mp3). Беларускае Радыё Рацыя (22 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020. Праверана 16 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музыканты ў жанры электроннай музыкі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2017 годзе
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта