wd wp Пошук:

Telegraf.by

Telegraf.by — беларускі незалежны грамадска-палітычны навінавы сайт на англійскай, беларускай і рускай мовах. Адзін з найбольш цытуемых беларускіх рэсурсаў за мяжой[1]. Заснаваны 11 жніўня 2005 года.

Гісторыя

У 2005 годзе сайт другім у Беларусі надаў паслугі бясплатнай электроннай пошты (дамены @telegraf.by, @me.by і @biz.by) і першым стварыў яе цалкам беларускамоўны інтэрфейс.[2] Перакладам яго на беларускую мову займаліся спецыялісты Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.[3]

У 20052010 гадах на сайце размяшчаўся Блог Аляксандра Брэчака.

У жніўні 2007 года Telegraf.by першым у Беларусі перавёў сваю пошту на сервер амерыканскай кампаніі Google.[4]

1 сакавіка 2010 года Telegraf.by запусціў беларускамоўную версію, 9 сакавіка — англамоўную.

У студзені 2020 года галоўным рэдактарам Telegraf.by стаў Валерый Дарохін[5].

20 кастрычніка 2021 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заблакавала сайт у краіне.

24 мая 2022 года сайт быў заблакаваны Раскамнаглядам у Расійскай Федэрацыі[6].

Тэматыка

Сайт прысвечаны, перш за ўсё, беларускім навінам, але пры гэтым асвячае сусветныя падзеі і падзеі краін блізкага замежжа. Асноўнымі часткамі партала з’яўляюцца Аўто, Беларусь, Жыццё, ІТ, Крымінал, Расія, Свет, Спорт, Украіна, Фота, Шоу-бізнес.

Выказванні аб Тэлеграфе

«Мне падабаецца Тэлеграф, я шчыра скажу. Лічу, што рэсурс развіваецца, гэта добра. У яго вялікая будучыня. Вельмі важна, што з’явілася англамоўная старонка, таму што, акрамя інфармавання беларусаў, грамадзян Беларусі, вялікае значэнне мае інфармаванне замежнікаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Добра, што такі рэсурс існуе. Жадаю яму паспяховага развіцця і выхаду на першыя ролі». Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар Саюза «За Мадэрнізацыю»[7]

«Я вітаю ўсе незалежныя друкаваныя і інтэрнэт-рэсурсы. І, безумоўна, чым больш іх будзе, тым лепей. Я дзякую вам, за тое, што вы існуяце, за тое, што спрабуеце несці альтэрнатыўную інфармацыю. Гэта вельмі важна. Я таксама вас заклікаю даваць прыклад прафесійнай журналістыкі, таму што, скажу шчыра, журналістаў прафесійных у Беларусі адзінкі. Нават сярод незалежных выданняў, таму што часта мы бачым БТ (Беларускае тэлебачанне — Тэлеграф), толькі наадварот. Тыя ж самыя метады, знаходзяцца тыя ж самыя, у горшым сэнсе гэтага слова, прапагандысцкія брутальныя інфармацыйныя нагоды. Я хачу, каб журналістыка ў нас была іншая, каб быў нейкі журналісцкі кодэкс, які б выконваўся, каб падача інфармацыі была аб’ектыўнай і прафесійнай. Канечне, кожны чалавек суб’ектыўны. Прынамсі, я лічу, што чалавека трэба паважаць. Можна быць апанентам, можна бачыць колькі зла зрабіў чалавек, але Евангелле нас заклікае паважаць сваіх ворагаў. Часта вельмі журналісты пераходзяць межы і перастаюць таксама ў сваіх выказваннях быць прафесіяналамі, перастаюць паважаць людзей. І адпаведна пачынаюць жыць у тым духу. Журналіст — гэта вельмі адказная прафесія. Я жадаю вашаму рэсурсу, каб ён менавіта такім і быў. А мы будзем яго падтрымліваць, як прыйдзем да ўлады». Віталь Рымашэўскі, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»[8]

«Я за тое, каб колькасць такіх рэсурсаў на Беларусі павялічвалася. Я ведаю, што такое ўваходзіць на ўжо падзелены рынак, але гэта проста неабходна. Калі нехта стала працуе на рынку, там, па-першае, змяншаецца канкурэнцыя, і людзі пачынаюць менш круціцца. Па-другое, усе абрастаюць нейкімі сувязямі, сімпатыямі, антыпатыямі, і гэта скажае інфармацыйную карціну. Таму я вельмі ўдзячны вам за тыя намаганні, якія вы прыкладаеце, каб быць на рынку інфармацыі і каб пашыраць сваю прысутнасць там. Я шчыра жадаю вам поспехаў, каб вашая агенцыя была вядучай у нашай краіне». Мікалай Статкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)»[9]

Галерэя

Зноскі

  1. http://nashaniva.by/?c=ar&i=42185
  2. http://www.br23.net/be/2005/09/06/telegrafby/ Архівавана 8 ліпеня 2011.
  3. http://www.svaboda.org/content/article/799185.html
  4. http://www.it-belarus.net/news/read/2425/ Архівавана 16 кастрычніка 2011.
  5. https://telegraf.by/informaciya-o-sajte/
  6. Роскомнадзор заблокировал сайт «Интерфакс-Украина» и еще трех онлайн-изданий
  7. http://telegraf.by/2010/11/mxalevch-ja-ne-stodaljaravaja-kupjura-kab-mjane-se-ljubl.html(недаступная+спасылка)
  8. http://telegraf.by/2010/11/rimashesk-geta-ne-telebachanne-a-kalgas.html(недаступная+спасылка)
  9. http://telegraf.by/2010/12/statkevch-ulada-xacela-stvaric--bratnjuju-maglu-kandidata.html(недаступная+спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2005 годзе
Катэгорыя·Цэнзура ў Расіі
Катэгорыя·Беларуская мова ў інтэрнэце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англійская мова ў інтэрнэце
Катэгорыя·Беларускія інтэрнэт-СМІ
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Руская мова ў інтэрнэце
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта