Cyruĺnia Svietu – дэбютны студыйны самотнік беларускага гурта інтэлігентнага року Bristeil, выдадзеным 26 мая 2014 года.[5][6] Першы яго трэк «Heta Mahčyma» быў выпушчаны як сінгл 2 снежня 2013 года.[7][8] Усе чатыры спева былі напісаны Алегам Вялем на беларускай мове.
На сваім трэцім выступленні на штогадовым фестывалі «Акустыка вясны», якое адбылося 1 сакавіка 2013 года, гурт Hair Peace Salon даў паслухаць са сцэны свой свежы матэрыял, які пазней будзе афіцыйна выдадзены на самотніку Cyruĺnia Svietu пад знакам аўтарскага права Bristeil: новую песню на беларускай мове «Nieba Abraz» і хіт амерыканскай спявачкі Ланы Дэль Рэй «Video Games(руск.) бел.» (апошні з іх будзе на самой справе пераспяваны і стане адзінай кавер-версіяй папулярнага спева на беларускай мове).[9][10][11][12][13][14][15][16][17] Спеў «Nieba Abraz» таксама будзе выкананы Hair Peace Salon ужывую зноў 31 сакавіка 2013 года падчас сумеснага канцэрта з гуртам Clover Club ў мінскім клубе «TNT».[18][19][20][21][22][23][24][25]
Першая песня новага музычнага праекта Алегам Вяля[26][27] «Heta Mahčyma» была прадстаўлена на Еўрапейскім радыё для Беларусі 2 снежня 2013 года.[8][7] Гэта стала дэбютнай працай яго новага гурта Bristeil.[28][29][30][31] Самотнік цалкам будзе выдадзены праз лічбавыя платформы праз палову года.[32][33][6][34][35][36] Франтмен Bristeil Алег Вяль апавёў пра гэты EP ў каментары да выпуску на афіцыйным сайце калектыву, што:
![]() |
«Cyruĺnia Svietu» – трыб’ют Hair Peace Salon, таму што ўсе ідэі наконт музыкі і лірыкі на гэтым запісу прыйшлі з часоў Hair Peace Salon.[37] | ![]() |
Дзве з чатырох кампазіцый на гэтым самотніку з**’**яўляюцца беларускамоўнымі кавер-версіямі: «Videa Huĺni» на хіт Ланы Дель Рэй «Video Games», «Pa-za Časam» на песню «Out Of Time» Hair Peace Salon з альбома Gentleman.[38]
Рэліз атрымаў у асноўным станоўчае асвятленне ў прэсе. Гэты EP з**’**яўляецца прыкметай заканчэння аднаго і нараджэння іншага этапа ў музыцы, адзначаў Ілля Маліноўскі з музычнага партала experty.by у сваім артыкуле.[39] Сяргей Будкін, рэдактар Тузін Гітоў, у сваім аглядзе самотніка апісаў гэты рэліз, як:
![]() |
Прыемная музыка, ненапружная, жывая, інтэлігентная... Выдатны і годны дэбют, варты найвышэйшай адзнакі.[1] | ![]() |
Першы EP дапамог гурту атрымаць намінацыю ў катэгорыі «Адкрыццё года» ад найбуйнейшага беларускага музычнага партала Тузін Гітоў і прыняць удзел у шоу ўзнагарод «Героі года – 2014», што адбылося 12 снежня 2014 года.[40][41][42][43][44][45][40]
EP быў выпушчаны ў той час, калі група насіла назву «Брыстоль» (англ.: Bristol) да свайго перайменавання ў Bristeil у верасні 2014 года.[46]
Музыка і словы песень Алега Вяля.[37]
№ | Назва | Працягласць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Heta Mahčyma» | 3:29 | |||||||
2. | «Nieba Abraz» | 5:30 | |||||||
3. | «Pa-za Časam» (кавер Hair Peace Salon) | 3:20 | |||||||
4. | «Videa Huĺni» (кавер Ланы Дель Рэй) | 4:40 | |||||||
17:07 |
Вытворчасць: