wd wp Пошук:

Японская пісьменнасць

Японская пісьменнасць

Кандзі漢字

Кана仮名

Ужыванне

Гістарычныя

Транскрыпцыі

Лацініца · Кірыліца

У сучаснай японскай мове ўжываюцца тры асноўных сістэмы пісьма: кандзі — іерогліфы кітайскага паходжання і дзве складовыя азбукі, створаныя ў Японіі: хірагана і катакана. У самой Японіі гэта сістэма традыцыйна завецца «змешаны запіс іерогліфамі і канай» (яп.: 漢字仮名交じり文 кандзі кана мадзірыбун?).

Часта ў японскім тэксце сустракаюцца лацінскія літары, ужываныя для запісу распаўсюджаных абрэвіятур (напрыклад, DVD альбо NATO) і іншых мэтаў. Транслітэрацыя японскай мовы лацінскімі літарамі завецца ромадзі і сустракаецца ў японскіх тэкстах рэдка. Для запісу лічыльнікаў часта ўжываюцца арабскія лічбы (звычайна ў тэкстах з гарызантальным накірункам пісьма). Выключэнне якога-небудзь з пералічаных відаў пісьма ці замена аднаго іншым у іх прынятым ужыванні робіць тэкст цяжкаўспрымальным ці незразумалым увогуле.

Разгледзім прыклад газетнага загалоўка, які ўжывае ў сваім запісе ўсе тыпы пісьма, уключаючы лацінскія літары і арабскія лічбы (заголовак з газеты «Асахі сімбун» ад 19 красавіка 2004 года). Кандзі афарбаваны чырвоным колерам, хірагана — сінім, катакана — зялёным, ромадзі і арабскія лічбы — чорным:

ラドクリフ、マラソン五輪代表に1万m出場にも含み РАДОКУРЫФУ, МАРАСОН горын дайхё: ні іці-ман m (мэ:тору) сюцудзё: ні мо фукумі. «Рэдкліф, удзельнік алімпійскага марафону, таксама выступціць на дыстанцыі 10 000 м.» Ніжэй пададзены прыклады некаторых слоў японскай мовы, запісаных рознымі сітэмамі пісьменнасці:

Кандзі Хірагана Катакана Ромадзі Пераклад
わたし ワタシ watashi Я
金魚 きんぎょ キンギョ kingyo Залатая рыбка
煙草 たばこ タバコ tabako Тытунь, цыгарэты

Сартаванне слоў у японскай мове ажыццяўляецца паводле парадку каны, якая ў адрозненні ад кандзі выражае не сэнсавае значэнне, а гучанне. Існуе дзва асноўных тыпы сартавання каны: сучасная годзю:он (літаральна «пяцьдесят гукаў») і састарэлая: іроха. У слоўніках іерогліфаў словы сартуюцца праз сістэму ключоў.

Кандзі

Кітайскія іерогліфы для слова кандзі

Асноўны артыкул: Кандзі Кандзі (漢字, літ. «Літары (дынастыі) Хань») — кітайскія іерогліфы, што выкарыстоўваюцца ў японскай пісьменнасці пераважна для запісу назоўнікаў, каранёў дзеясловаў і прыметнікаў, а таксама японскіх уласных імёнаў. Першыя кітайскія тэксты былі завезены ў Японію буддысцкімі манахамі з карэйскага каралеўства Пэкчэ ў V ст. н. э.. Сёння побач са спрадвечна кітайскімі іерогліфамі ўжываюцца знакі, вынайдзеныя ў самой Японіі: т. з. кокудзі.

У залежнасці ад таго, якім шляхам кандзі трапіў у японскую мову, іерогліфы могуць ужывацца для напісання аднаго ці розных слоў альбо марфем. З пункту гледжання чытача гэта значыць, што кандзі маюць адно ці некалькі чытанняў. Выбар чытання іерогліфа залежыць ад кантэкста, спалучэння з іншымі кандзі, месцам у сказе і інш. Некаторыя часта ўжываныя кандзі маюць дзесяць ці больш розных чытанняў.

Чытанні пераважна падзяляюцца на онныя чытанні, ці он’ёмі (японскія інтэрпрытацыі кітайскага маўлення іерогліфа) і кунныя чытанні, ці кун’ёмі (аснованыя на маўленні спрадвечна японскіх слоў). Некаторыя кандзі маюць некалькі он’ёмі, таму што былі запазычаны з Кітая некалькі разоў: у разны час і з розных абласцей. Некаторыя маюць розныя кун’ёмі, таму што да кітайскага іерогліфа знайшлося некалькі японскіх сінонімаў. З другога боку, кандзі можа і не мець ніводнага он’ёмі альбо ніводнага кун’ёмі.

Рэдкія чытанні іерогліфаў завуцца наноры. Наноры шырока распаўсюджаны ва ўласных імёнах, напрыклад у прозвішчах.

Існуе шмат спалучэнняў кандзі, для вымаўлення складнікаў якіх выкарыстоўваюцца і он’ёмі, і кун’ёмі: такія словы называюць дзу:бако (重箱) ці юто: (湯桶). Самі гэтыя два тэрміны з’яўляюцца аўталагічнымі: першы кандзі ў слове дзубако чытаецца праз он’ёмі, а другі — праз кун’ёмі, а ў слове юто — наадварот. Іншыя прыклады: 金色 кін’іро — «залаты (колер)» (он-кун); 空手道 каратэдо: — каратэ (кун-кун-он).

Гікун (義訓) — чытанне спалучэнняў кандзі, якое не мае дачынення да кун’ёмі альбо он’ёмі асобных іерогліфаў, а датычнага сэнсу ўсяго спалучэння. Напрыклад, спалучэнне 一寸 можна прачытаць як іссун (то бок «адзін сун»), аднак на самой справе гэта непадзельнае спалучэнне цётто («трошкі»). Гікун часта сустракаецца ў японскіх прозвішчах.

У большасці выпадкаў для запіса аднаго японскага слова ўжываюцца розныя кандзі, для адлюстравання адценняў сэнсу. Напрыклад, слова наосу, запісанае як 治す, будзе значыць «лячыць хвароу», у той час як запіс 直す будзе значыць «чыніць» (напрыклад веласіпед).

У сучаснай пісьмовай мове актыўна выкарыстоўваецца каля 3 тыс. іерогліфаў. 2136 кандзі складае патрэбны мінімум, які выкладаюць у школах з 2010 года (да гэтага мінімум быў 1945 кандзі).

Ад кандзі паходзяць дзве складовыя азбукі — каны: хірагана і катакана.

Лагатып «Вікісховішча»
На [Вікісховішчы](/Вікісховішча "Вікісховішча") ёсць старонка з выявамі **[кандзі](https://commons.wikimedia.org/wiki/Chinese_character)** Хірагана --------
Знак хіраганы для склада му

Асноўны артыкул: Хірагана Хірагана (яп.: 平仮名?) — складовая азбука, кожны сімвал якой выказвае адну мору (склад). Хіраганай можна перадаць галосныя гукі, складовыя спалучэнні і адну галосную (н ん). Хірагана выкарыстоўваецца для слоў, дзеля запісу якіх няма кандзі, напрыклад часціц і суфіксаў. Яна ўжываецца ў словах замест кандзі ў тых выпадках, калі мяркуецца, што чытач не ведае нейкіх іерогліфаў, ці гэтыя іерогліфы незнаёмыя самому пісьменніку, а таксама ў неафіцыйным ліставанне. Формы дзеясловаў і прыметнікаў (окурыгана) таксама запісваюцца хіраганай. акрамя такго, хірагана выкарыстоўваецца для запісу фанетычных падказак для чытання іерогліфаў — фурыганы.

Хірагана пайшла ад ман’ёганы — сістэмы пісьменнасці, якая ўзнікла ў V стагоддзі н. э., у якой японскія словы запісваліся падобнымі по гучанню кітайскімі іерогліфамі. Знакі хіраганы — гэта запіс ман’ёганы стылем цаошу кітайскай каліграфіі, таму сімвалы гэтай азбукі маюць круглявыя абрысы. Раней у японскіх тэкстах маглі сустракацца розныя напісанні хіраганы для аднаго і таго ж складу, вытворныя ад іерогліфаў з аднолькавым чытаннем, але пасля рэформы 1900 года за коднай морай быў замацаваны адзін знак, а набор альтэрнатыўных напісанняў стаў называцца хэнтайгана, якая абмежавана ўжываецца і сёння.

Спачатку хірагана выкарыстоўваўся толькі жанчынамі, якім была недаступная добрая адукацыя. Іншая назва хіраганы — «жаночае пісьмо». Гэндзі-моногатары і іншыя раннія жаночыя раманы былі напісаны пераважна ці выключна хіраганай. Сённяшнія тэксты, напісаныя толькі хіраганай, сустракаюцца ў кнігах для дзетак дашкольнага ўзросту. Для зручнасці чытання ў такіх кнігах змешчаны прабелы паміж словамі.

Лагатып «Вікісховішча»
На [Вікісховішчы](/Вікісховішча "Вікісховішча") ёсць старонка з выявамі знакаў **[хіраганы](https://commons.wikimedia.org/wiki/Hiragana)** Катакана --------

Асноўны артыкул: Катакана Катакана (яп.: 片仮名?) — другая слогавая азбука японскай мовы. Дазваляе перадаваць гучанне тых жа складоў, што і хірагана. Выкарыстоўваецца для запісу слоў, запазычаных з моў, у якіх не ўжываюцца кітайскія іерогліфы — гайрайго, замежных імёнай, а таксама гукапераймання і навукова-тэхнічных тэрмінаў: назвы раслін, дэталяў машын і інш. Сэнсавы націск на слова ці кавалак тэксту, у якіх звычайна ўжываюцца кандзі і хірагана, можна стварыць, запісаўшы яго катаканай.

Катакана была створана буддыйскімі манахамі ў пачатку эпохі Хэйан з ман’ёганы і ўжывалася ў якасці фанетычных падказак (фурыганы) ў камбуне. Напрыклад, склад ка カ паходзіць ад левай часткі кандзі ка 加 «дадаваць/павялічваць». Збольшага катакана адпавядае сістеме ключоў для кандзі з аднолькавым вымаўленнем. Сімвалы катаканы адносна простыя і вуглаватыя, некаторыя з іх нагадваюць аналагічныя знакі хіраганы, аднак цалкам супадае толькі кана «хэ» (へ).

Лагатыа «ВікіСховішча»
На [Вікісховішчы](/Вікісховішчы "Вікісховішчы") ёсть старонка з выявай знакаў **[катаканы](https://commons.wikimedia.org/wiki/Katakana)** Ромадзі -------
Клавіятура японскага сотавага тэлефона з ромадзі і хіраганай.

Асноўны артыкул: Ромадзі Ро:мадзі (яп.: ローマ字 літ.: «рымскія літары»?) — запіс японскіх слоў лацініцай. Выкарыстоўваецца ў падручніках японскай мовы для замежнікаў, у слоўніках, на чыгуначных і вулічных указальніках. Японскія назвы і імёны запісваюцца з дапамогай ромадзі, каб іх маглі првчытаць замежнікі: напрыклад, у пашпартах ці візітоўках. З дапамогай ромадзі запісваюцца некаторыя абрэвіятуры замежнага паходжання, напрыклад DVD альбо NATO. Шырокае распаўсюджаны ромадзі ў галіне камп’ютарнай тэхнікі: напрыклад, на клавіятурах часта ўжываецца метад уводу (IME) каны праз ромадзі.

Існуе некалькі сістэм лацінізацыі японскай мовы. Самая першая сістэма лацінізацыі асноўвалася на партугальскай мове і яго алфавіце, і была распрацвана прыкладна ў 1548 годзе японскімі католікамі. Пасля выгнання хрысціян з Японіі на пачатку XVII стагоддзя, ромадзі выйшла са спажывання, і выкарыстоўвалася час ад часу да рэстаўрацыі Мэйдзі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, калі Японія зноў адкрылася для міжнародных кантактаў. Усе сучасныя сістэмы распрацаваны ў другой палове XIX стагоддзя.

Найбольш распаўсюджаная сістэма Хэпбёрна, аснавана на фаналогіі англійскай мовы і дае англафонам найлепшае ўяўленне аб тым, як слова вымаўляецца па-японску. Дзяржаўным стандартам у Японіі прызнана іншая сістэма — Кунрэй-сікі, якая больш дакладна перадае граматычную структуру японскай мовы.

Накірунак пісьма

Падрабязней гл. таксама: Гарызантальнае і вертыкальнае пісьмо ў мовах Паўднёва-Усходняй Азіі Традыцыйна ў японскай мове выкарыстоўваўся кітайскі вертыкальны спосаб пісьма, 縦書き (たてがき, татэгакі, літаральна «вертыкальнае пісьмо») — сімвалы ідуць зверху ўніз, а стаўбцы справа налева. Гэты спосаб даволі папулярны ў мастацкай літаратуры і ў часопісах. У навукова-тэхнічнай літаратуры і ў камп’ютарах пераважна ўжываецца еўрапейскі спосаб пісьма, 横書き(よこがき, ёкогакі літаральна «бакавое пісьмо») — сімвалы ідуць злева направа, а радкі зверху ўніз. Гэта звязана з тым, што ў навуковых тэкстах вельмі часта даводзіцца ўстаўляць словы і фразы на іншых мовах, а таксама матэматычныя і хімічныя формулы. У вертыкальным тэксце гэта наздвычай нязручна. Акрамя таго, да гэтай пары няма паўнавартаснай падтрымкі вертыкальнага пісьма ў HTML.

Афіцыйна гарызантальнае пісьмо злева направа было прынята толькі ў 1959 годзе, да гэтага мнігія віды тэкстаў набіраліся справа налева. Сёння, хоць і вельмі рэдка, можно сустрэць гарызантальнае пісьмо з напрамкам чытання справа налева на шальдах і ў лозунгах — гэта можно лічыць падвідам вертыкальнага пісьма, у якім кожны стаўбец складаецца толькі з аднаго знака.

Прыклад вертыкальнага японскага пісьма
Прыклад гарызантальнага японскага пісьма

Гісторыя пісьменнасці

Ранняя пісьменнасць

Існая японская сістэма пісьменнасці паходзіць прыкладна з IV стагоддзя н. э., калі з Кітая ў Японію прыйло іерагліфічнае пісьмо. Няма яўных доказаў таго, што да з’яўлення кітайскіх іерогліфаў у Японіі існавала свая сістэма пісьменнасці. Да паражэнні Японіі ў Другой сусветнай вайне на дзяржаўным узроўні навязвалася ідэя аб тым, што да кітайскіх іерогліфаў у Японіі існавала некалькі сістэм ранняй пісьменнасці, та званых дзіндай модзі (ці каміё модзі, 神代文字, літ. «пісьменнасць эпохі багоў»): некаторыя з іх формай нагадвалі рунічны алфавіт, некаторыя — карэйскі хангыль. Сёння агульнапрызнаным лічыцца думка, што ўсе яны — містыфікацыі, якія ўзніклі на хвалі нацыяналізму ў XX стагоддзі.

Першапачаткова кітайскія іерогліфы для запісу тэкстаў на японскай мове не ўжываліся; прыкметай адукаванасці лічылася веданне класічнай кітайскай мовы. Пазней з’явілася сістэма камбун (漢文), якая ўжывала кітайскія іерогліфы (кандзі) і кітайскую граматыку, але ўжо змяшчала дыакрытычныя знакі, што пазначалі паслядоўнасць іерогліфаў для чытання на японскай мове. Самая ранняя кніга пра гісторыю Японіі, Кодзікі (古事記), складзеная да 712 года, была напісана камбунам. Сёння вывучэнне камбуна ўваходзіць у школьны курс японскай мовы.

Першай пісьменнасцю для запіса японсквй мовы стала ман’ёгана (万葉仮名), у якой для запісу японскіх слоў выкарыстоўваліся кандзі, прычым ад кандзі браліся не сэнсавыя значэнні, а іх фанетычныя гучанні, вытворныя ад кітайскіх чытанняў. Ман’ёгана першапачаткова ўжывалася для запісу паэтычных твораў, напрыклад зборнік паэзіі «Ман’ёсю» (万葉集), складзены да 759 года, ад якога паходзіць назва гэтай сістэмы пісьменнасці. Ад ман’ёганы пайшлі фонетычныя азбукі — хірагана і катакана.

Разам з укараненнем кітайскай пісьменнасці ў Японію прыйшлі новыя тэрміны і словы, для якіх не існавала эквівалентаў у японскай мове. Гэтыя словы вымаўляліся прыбліжана да іх арыгінальнага кітайскага гучання; сіно-японскія чытанні атрымалі назву он’ёмі (音読み). У той жа час, у японскай мове ўжо існавалі спрадвечныя словы, адпаведныя запазычаным іерогліфам, прычым адно і той ж японскае слова можна было запісаць рознымі кандзі. Чытанні, вытворныя ад карэнных слоў японскай мовы, атрымалі назву кун’ёмі (訓読み). Кандзі можа мець адно ці некалькі кун’ёмі альбо он’ёмі, а можа і не мець аднаго з іх. Окурыгана служыць для расшыфроўкі неадназначнасці пры чытанні кандзі, якія ўтвараюць корні дзеясловаў і прыметнікаў. Напрыклад, іерогліф 行 чытаецца як і ў слове іку (行く) «ісці», окона — у слове оконау (行う) «зрабіць», гё: — у складаным слове гё:рэцу (行列) «матрыца», ко: — у слове гінко: (銀行) «банк» і ан — у слове андон (行灯) «ліхтар».

У японскай мове існуе шмат сінонімаў, утвораных ад карэнных японскіх слоў і запазычаных — кітайскіх. Працэс адаптацыі кітайскага слоўніка і пісьменнасці да японскай мовы лінгвісты часам параўноўваюць з уплывам нарманскага заваявання Англіі на англійскую мову. У той жа час запазычаныя кітайскія словы часта ўжываюцца ў больш фармалным і інтэлектуальным кантэксце, падобна таму, як выкарыстанне лацінізмаў у еўрапейскіх мовах лічыцца паказчыкам высокага стылю мовы.

Рэформы пісьменнасці

Рэстаўрацыя Мэйдзі

Рэформы эпохі Мэйдзі ў XIX стагоддзі непасрэдна не датычыліся японскай пісьменнасці, аднак пачаўся натуральны працэс змянення мовы, выкліканы рэформамі адукацыі і павышэння ўзроўню адукаванасці ў краіне, прытокам новых слоў і тэрмінаў, як запазычаных з еўрапейскіх моў, так і створаных нанова. У выніку класічная пісьменнаць пачала выціскацца новай формай «гэмбун’іцці» (яп.: 言文一致?), найбольш набліжанай да патрэбаў гаваркой мовы. Складанасць існуючай сістэмы пісьменнасці стала відавочнай, і пад канец XIX стагоддзя актыўна пачалі з’яўляцца прапановы аб тым, каб скараціць колькасць кандзі, што знаходзіцца ва ўжыванні. Акрамя таго, пад уплывам знаёмства з замежнымі сістэмамі пісьма, пераважна еўрапейскага паходжання, з’явіліся прапановы ўвогуле адмовіцца ад іерагліфічнага пісьма і перавесці японскую мову на кану альбо ромадзі, аднак яны не сустрэлі ўхвалы. Прыкладна ў гэты ж час у японскай пісьменнасці пачалі ўжывацца еўрапейскія знакі пунктуацыі.

У 1900 годзе Міністэрствам Адукацыі Японіі былі праведзены тры рэформы, накіраваныя на паляпшэнне якасці адукацыі:

Калі першыя дзве з гэтых реформ былі пераважна станоўча ўспрыняты грамадствам, апошняя была сустрэта ў штыкі кансерватарамі і была адменена ў 1908 годзе.

Перад Другой сусветнай вайной

Частковы правал рэформ 1900 года, а таксама рост нацыяналізму ў Японіі не далі правесці нейкія значныя рэформы пісьменнасці. Да Другой сусветнай вайны не раз прапаноўвалася абмежаваць ужыванне кандзі, і некаторыя газеты дабравольна паменьшылі колькасць кандзі на сваіх старонках, адначасова павялічыўшы ўжыванне фурыганы, аднак гэтыя ініцыятывы не сустрэлі падтрымкі ўрада.

Пасляваенны перыяд

Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны і акупацыі Японіі амерыканскімі войскамі былі праведзены некалькі важных рэформ, датычных японскай пісьменнасці. Збольшага гэта было зроблена пад ціскам акупацыйных уладаў, але галоўнай прычынай бюло тое, што кансерватараў, якія раней заміналі рэформам, адхілілі ад кантролю над адукацыйнай сістэмай краіны. Ніжэй пералічаны некаторыя з асноўных рэформ.

Прыкладна ў гэты ж час ад дараднікаў акупацыйнага ўрада паступіла прапанова аб поўным пераводзе пісьменнасці на ромадзі, аднак гэту прапанову не падтрымалі многія спецялісты, і такая радыкальная рэформа не была праведзена. Тым не менш, абавязковым стала дубляваць праз ромадзі назвы на чыгуначных і вулічных указальніках.

Апроч гэтага, традыцыйны для Японіі гарызантальны напрамак пісьма справа налева быў заменены на больш звыклы для еўрапейскіх моў — злева направа. Стары напрамак пісьма захаваўся на плакатах, а таксама для рэкламных мэтаў — на правым баку некаторых транспартных сродкаў (у тым ліку аўтамабіляў і караблёў), дзе надпіс павінны ісці ад пярэдняга краю да задняга.

Пасля зняцця акупацыі рэформы не былі адменены, аднак многія абмежаванні змякчэлі. Замена ў 1981 тоё кандзі на спіс дзёё кандзі, які змяшчаў ужо 1`945 іерогліфаў, суправаджаўся заменай фармулёўкі: цяпер кандзі па-за спісам не забараняліся, а толькі не былі пажаданымі да ўжывання. Акрамя таго, міністэрства адукацыі перастала актыўна ўмешвацца ў рэформу пісьменнасці, якая тым часам працягвалася. Напрыклад, у 2004 годзе спіс імянных іерогліфаў дзіммэё кандзі быў істотна дапоўнены паводле ўказа міністэрства юстыцыі.

Асаблівасці пісьменнасці

Японская пісьменнасць у многіх выпадках дазваляе пры перадачы інфармацыі абысціся без уведзення новых слоў і дадатковых тлумачэнняў. Напрыклад, кандзі ватасі ці ватакусі 私 «я» можа ўжывацца мужчынамі і жанчынамі ў афіцыйных дакументах і лістах і не нясе адрозненняў паводле полу. Ватасі запісанай хіраганай わたし, пераважна ўжываецца жанчынамі ў нефармальных сітуацыях: у дзённіку ці ў лістах да сябра. Ватасі рэдко запісваецца катаканай ワタシ і амаль ніколі — ромадзі, за выключэннем тых выпадкаў, калі ўвесь тэкст запісаны ромадзі.

Спалучэнні кандзі могуць таксама атрымаць адвольныя чытанні ў стылістычных мэтах з дапамогай фурыганы. Напрыклад, у расказе Нацумэ Сосэкі «Пятая ноч» аўтар выкарыстоўвае запіс 接続って для цунагаттэ — формы герундыю «-тэ» дзеяслова цунагару («злучаць»), які звычайна запісваецца як 繋がって ці つながって.

Знакі прыпынку і паўтору

Разнастайнасць знакаў паўтору і прыпынку ў класічным японскім тэксце.

Да Рэстаўрацыі Мэйдзі ў японскай мове знакі прыпынку не ўжываліся. Выразных сродкаў пісьменнасці было досыць для перадачы пытальных альбо клічных інтанацый: напрыклад, часціца ка か, калі стаіць пад канец сказу, робіць яго пытальным, а часціца ё よ — клічным. Пры перадачы гаворкі, у якой многія кіруючыя часціцы прапускаюцца, знакі прыпынку сустракаюцца часцей. Самі знакі прыпынку ў японскай пісьменнасці маюць іншую форму і памер, чым еўрапейскія. Напрыклад, мару «кропка» (。), «коска» (、) для сінтагматычнага дзялення сказа займаюць месца цэлага іерогліфа.

Больш шырокая вобласць ужывання гістарычна была ў знакаў паўтору. Каб не пісаць два аднолькавых кандзі запар, можна другі замяніць знакам паўтору одорыдзі 踊り字, які мае наступны выгляд: 々. Напрыклад, слова «людзі» (хітобіто) часцей запісваецца як 人々, а не як 人人. Да пасляваенных рэформ пісьменнасці выкарыстоўваліся і іншыя знакі паўтору: для асобных знакаў каны ці нават груп. Часам гэтыя знакі па ранейшаму ўжываюцца ў вертыкальным пісьме.

Іншы часта ўжывальны дапаможны сімвал — (паменьшаны знак катаканы кэ). Ён вымаўляецца як ка, калі ўжываецца для пазначэння колькасці (напрыклад, у спалучэнні 六ヶ月, роккагэцу, «шэсць месяцаў») альбо як га у тапонімах, напрыклад, у назве раёна Токіа Касумігасэкі (яп.: 霞ヶ関 Касумі га сэкі?, літ. «горад смугі»). Гэты сімвал з’яўляецца спрошчаным запісам кандзі 箇.

Зноскі

  1. 当用漢字表 Архівавана 10 снежня 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Японская мова
Катэгорыя·Японская пісьменнасць
Катэгорыя·ISO 15924