wd wp Пошук:

Кана

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кана, значэнні.

Японская пісьменнасць

Кандзі漢字

Кана仮名

Ужыванне

Гістарычныя

Транскрыпцыі

Лацініца · Кірыліца

Кана (яп.: 仮名) — японская складовая азбука, якая існуе ў дзвюх графічных формах: катакана і хірагана[1].

Два віды каны адрозніваюцца абрысамі: знакі хіраганы круглявыя (ひらがな), у той час як знакі катаканы — вуглаваныя (カタカナ). Тольні некаторыя знакі падобныя (найбольш відавочнае падабенства маюць і , і , і ), а амаль дакладна супадаюць толькі знакі і . Калі не браць на ўвагу пашырэнне катаканы (для мовы Айну), то адпаведнасць паміж знакамі хіраганы і катаканы ўзаемна адназначная, то бок любы тэкст, які запісаны хіраганай, можа быць запісаны катаканай і наадварот.

Знакамі хіраганы пішуць зменлівыя часткі японскіх слоў (окурыгана), самі словы, а таксама і тлумачальнае чытанне іерогліфаў (бакавая кана — фурыгана). Катакана сёння пераважна ўжываецца для запісу слоў, запазычаных з іншых, перш за зсё, еўрапейскіх моў (так званых лексічных запазычанняў «гайрайго»).

Існуе таксама некалькі састарэлых складовых азбук: хэнтайгана і ман’ёгана.

Запіс

Як і для знакаў кандзі, для знакаў каны існуе пэўны парадак і спосаб напісання рысаў. У адрозненні ад кандзі, для якіх існуюць строгія правілы напісання рысаў у сімвале для уніфікацыі (што дазваляе палепшыць чытльнасць за кошт выдзялення ключоў; хуткасць напісання), к кане правілы індывідуальныя (ёсць і агульныя элементы) для кожнага сімвала, что дазваляе прасцей іх адрозніваць сярод падобных:

Гл. таксама

Лагатып Вікіслоўнікі
У [Вікіслоўніку](/Вікіслоўнік "Вікіслоўнік") ёсць артыкул **«[кана](https://be.wiktionary.org/wiki/кана "wikt:кана")»** * [Кандзі](/Кандзі "Кандзі") * [Цёон](/Цёон "Цёон") * [Одорыдзі](/Одорыдзі "Одорыдзі") * [Сутэгана](/Сутэгана "Сутэгана")

Зноскі

  1. Катакана можа быць пашыранай і даданай, у адрозненні ад хіраганы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Японская пісьменнасць
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе