wd wp Пошук:

Фурыгана

Японская пісьменнасць

Кандзі漢字

Кана仮名

Ужыванне

Гістарычныя

Транскрыпцыі

Лацініца · Кірыліца

Фурыгана (яп.: 振り仮名?) — фанетычная падказка ў японскай мове. Складаецца з дробных знакаў каны, змешчаных побач кандзі ці іншых сімвалаў і падказвае іх маўленне. У гарызантальным тэксце фурыгана змяшчаецца над лініяй тэксту, у вертыкальным — справа ад яго, як паказана ніжэй. Фурыганы набіраюць кеглем «агат». Часам яе завуць рубі або ёмігана (яп.: 読仮名?)


ці
かん

Выгляд

Фурыгана можа суправаджаць кожны іерогліф асобна або цэлае спалучэнне, прычым у другім выпадку знакі фурыгана цэнтруюцца над усім спалучэннем, не паказваюць чытанне кожнага асобнага іерогліфа. Другі спосаб сустракаецца часцей, бо некаторыя словы ў японскай мове маюць нестандартнае чытанне, якое адрозніваецца ад звычайных кун’ёмі або он’ёмі асобных іерогліфаў. Напрыклад, у слове, якое значыць «дарослы» (大人) першы кандзі, узяты асобна, быў бы прачытаны як дай, а другі — дзін ці нін; у спалучэнні ж яны разам чытаюцца як отона, і нельга сказаць, што першы знак прадстаўляе тут гукі о ці ото, а апошні тона ці на.

Калі трэба адрозніць японскае маўленне кун’ёмі ад вытворнага з кітайскага маўлення он’ёмі, напрыклад у слоўніках кандзі, японскае маўленне запісваецца хіраганай, а кітайскае — катаканай. Такое адрозненне сустракаецца толькі ў слоўніках і даведкавай літаратуры. У звычайным тэксце найчасцей ужываецца хірагана. Адзінае выключэнне — кітайскія тапонімы, імёны і, часам, назвы страў — яны запісваюцца з дапамогай кандзі і тлумачацца фурыганай у форме катаканы.

У фурыгане часам няма адрознення паміж звычайнымі знакамі каны і паменшанымі формамі, ужыванымі для падваення зычных і палаталізацыі галосных. Напрыклад, слова 却下 кякка звычайна запісваецца хіраганай як きゃっか, але фурыганай яно можа быць расшыфравана як きやつか. Гэта характэрна для тэксту, набранага на старых друкарскіх станках – раней пунсонаў фурыганы для паменшаных знакаў каны не было. Цяпер тыпаграфіі камп’ютарызаваныя, і такі выгляд фурыганы сустракаецца радзей.

Ужыванне

На ўказальніку фурыгана паказвае вымаўленне лацінскіх літар «JR» і кандзі для назвы станцыі — Намба.

Найчасцей фурыгана ўжываецца ў тэкстах для дзяцей, якія пакуль не здольныя прачытаць і зразумець незнаёмыя ім кандзі, але могуць зразумець слова па фанетычный транскрыпцыі, запісанай хіраганай. Так як японскія дзеці вучаць хірагану раней за катакану, у тэкстах для дашкольнікаў фурыгана таксама прыводзіцца і для сімвалаў катаканы. У дзіцячых кніжках фурыгана даецца да ўсіх іерогліфаў — па-японску гэта завецца сōрубі (総ルビ).

У астатніх тэкстах фурыгана можа быць надпісана над словам з рэдкім кандзі. У газетах і часопісах фанетычныя падказкі даюцца да ўсіх слоў з кандзі, якія не ўваходзяць у спіс Дзёё кандзі.

Фурыгана, звычайна, сустракаецца на чыгуначных указальніках разам з кандзі і ромадзі, нават калі маўленне назвы станцыі шырока вядома. Фурыгана часта сустракаецца на картах, калі ў тапоніма незвычайная назва.

У імёнах

Японскіе імёны звычайна запісваюцца іерогліфамі. Як запіс кандзі можа чытацца па розным, уключаючы асаблівае чытанне для ўласных імён — наноры, імёны часта суправаджаюцца фурыганай. У японскіх анкетах і афіцыйных дакументах побач з графой для запісу імя з дапамогай кандзі заўсёды ёсць графа для фурыганы. Замежныя імёны звычайна запісваюцца катаканай.

Фурыгана можа ўжывацца для транскрыпцыі замежных імён, запісаных праз кандзі: асабліва для кітайскіх і карэйскіх. Кітайскія імёны звычайна вымаўляюцца на японскі манер і транскрыбіруюцца хіраганай. Карэйскія імёны вымаўляюцца як мага бліжэй да арыгінала, прычым маўленне запісваецца катаканай. Таксама фурыгана можа ўжывацца ў рэдкіх выпадках, калі замежныя імёны атрымалі кандзі для свайго запісу, напрыклад, імёны футбольнага гульца Руі Рамоса (瑠偉・ラモス) і грамадскага дзеяча Дэвіда Алдвінкля (有道 出人, Арудо: Дэбіто).

Для вывучэння замежных моў

Кандзі і іх спалучэнні звычайна суправаджаюцца фурыганай у падручніках японскай мовы для замежнікаў.

Фурыгана часта ўжываецца ў падручніках замежных моў для японцаў. Словы запісваюцца літарамі замежнага алфавіта, напрыклад, знакі азбукі хангыль у падручніку карэйскай мовы будзе суправаджаць фурыгана, паказваючы іх маўленне.

Для каламбураў і падтэксту

Некаторыя аўтары дадаюць фурыгану да жаргоннага маўлення слоў: само слова запісваецца праз кандзі, а фурыганай даецца яго жаргоннае маўленне.

Адсылкі ў тэксце на вышэйсказанае выгляду «гл. вышэй», таксама часта запісваюцца фурыганай прыназоўнік сорэ (それ) «гэта» ці арэ (あれ) «тое».

У караокэ, калі тэкст песні запісаны з выкарыстаннем кандзі, вельмі часта словы суправаджаюцца фурыганай, праз высокую верагоднасць сустрэць слова з нестандартным чытаннем, аўтарскія неалагізмы і інш.

Як іерогліф адказны за сэнс, а фурыгана — за гучанне, іх можна скамбінаваць для стварэння каламбура ці перадачы значэння замежных слоў. Можна запісаць слова «зялёны» іерогліфамі (緑色, мідорыіро ці р’ёкусёку) і дадаць да яго фурыгану, якая перадае гучанне англійскага слова «green» (зялёны). Гэта робяць на субцітрах да замежных фільмаў, калі трэба звязаць японскія субцітры з мовай герояў, або каб дазволіць перакладчыку захаваць арыгінальнае гучанне імя ці паняцця, запісаўшы яго сэнсавае значэнне з дапамогай кандзі (напрыклад, Skywalker («Скайуокер») з «Зорныя войны»). Таксама часта ў японскай мастацкай літаратуры фурыгана ўжываецца для надання слову дадатковых значэнняў. Напрыклад, у навуковай фантастыцы слова «Зямля» (яп.: 地球 цікю:?) можа быць дапоўнена фурыганай слова «радзіма» (яп.: ふるさと фурусато?).

Адлюстраванне ў электронных тэкставых рэдактарах і браўзерах

Рэдактары

Браўзеры

Ёсць парада W3C для ўжывання агата ў XHTML — Ruby Annotation, для ўжывання тэга .

Іншыя тэкставыя падказкі японскай мовы

Кунтэн

У варыянце японскага пісьма пад назвай камбун, якое з’яўляецца японскай стылізацыяй класічнай кітайскай мовы, часам дадаюць невялікія сімвалы, якія называюцца кунтэн. У адрозненні ад фурыганы, якая падказвае маўленне, кунтэн паказвае японскія граматычныя структуры, якіх няма ў камбуне, а таксама паказваюць, як слова павінны быць перастаўлены з улікам японскай структуры сказу.

Фурыкандзі

Фурыгана зрэдку ўжываецца для паказу не маўлення, а сэнсу слова. Напрыклад, калі ў японскім тэксце сустракаецца замежнае слова, запісанае лацінкай, яно можа быць перакладзена ў тэксце з дапамогай фурыганы. Сёння гэта сустракаецца радзей, але ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя для перакладу і тлумачэння запазычаных слоў, запісаных катаканай, ужывалі кандзі ў выглядзе фурыганы. Па-японску гэта завецца фурыкандзі (振り漢字), бо слова фурыгана прадугледжвае ўжыванне каны.

Аналагі ў іншых мовах

На Тайвані маленькія літары сістэмы чжуінь фухао — тайваньскага аналага каны для кітайскай мовы — часам друкуюць у вучэбнай і дзіцячай літаратуры справа ад іерогліфаў для ўказання іх маўлення.

Зноскі

  1. www.W3.org
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Японская пісьменнасць