wd wp Пошук:

Сінонімы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сінонім. Сінонімы, адменнікілінгвістыцы) — словы адной часціны мовы, розныя па гучанні і напісанні, але якія маюць аднолькавае або вельмі блізкае лексічнае значэнне.

Прыклады сінонімаў ў беларускай мове: журба — туга, цень — засень.

Служаць для павышэння выразнасці мовы, дазваляюць пазбягаць яе аднастайнасці.

Варта адрозніваць сінонімы і намінальныя вызначэнні — апошнія ўяўляюць поўную тоеснасць.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Лексікалогія