wd wp Пошук:

Окурыгана

Японская пісьменнасць

Кандзі漢字

Кана仮名

Ужыванне

Гістарычныя

Транскрыпцыі

Лацініца · Кірыліца

Окурыгана (яп.: 送り仮名, літаральна «суправаджальная кана») — суфіксы ў выглядзе каны для іерогліфаў кандзі ў японскай мове. Окурыгана звычайна ўжываецца для змянення форм прыметнікаў і дзеясловаў, можа паказваць час (мінулы альбо цяперашні/будучы), сцвярджальнае альбо адмоўнае значэнне, катэгорыі ветлівасці, а таксама выконваць іншыя функцыі словаўтварэння. У сучаснай пісьмовай мове окурыгана амаль заўсёды запісваецца хіраганай; у минулым для гэтых мэтаў часта ўжывалася катакана.

Марфалогія

Окурыгана ў японскай мове паказвае час і сцвярджальнае альбо адмоўнае значэнне ў прыметніках. Большасць прыметнікаў прытрымліваюцца прыведзенага шаблона словаўтварэння. На прыкладзе кандзі 高 («высокі») можна паказаць асноўныя чатыры формы японскага прыметніка. Корань усіх гэтых слоў выражаецца іерогліфам 高 (така), аднак важная інфармацыя пра час ці адмаўленне перадаецца окурыганай, якая ідзе пасля кандзі.

Формы японскіх дзеясловаў утвараюцца падобным чынам: коранёвае значэнне звычайна выражаецца з дапамогай аднаго ці некалькіх кандзі на пачатку слова, а час, адмаўленне, катэгорыі ветлівасці і іншыя марфалагічныя прызнакі выражаюцца з дапамогай окурыганы.

Апроч простай формы існуе нейтральна-ветлівая форма (часам яе завуць наўпрост формай на «масу»), якой варта карыстацца, напрыклад, пры зносінах з выпадковым спадарожнікам ці малазнаёмым чалавекам.

Выпраўленне неадназначнасці

Окурыгана ўжываецца для адрознівання кандзі, якія маюць розныя чытанні. Звычайна гэта патрэбна для найбольш распаўсюджаных іерогліфаў, якія маюць некалькі значэнняў (як правіла, вельмі блізкіх), алье вымаўляюцца па-рознаму. Окурыгана ў гэтым выпадку грае ролю ключа, які запісваецца пасля кандзі, і дапамагае чытачу правільна вызначыць чытанне і значэнне слова.

У якасці прыклада неадназначнасці можна ўзяць распаўсюджаныя кандзі 上 «верх» і 下 «ніз».

Японскім міністэраствам адукацыі створаны правілы, якія прадпісваюць выкарыстанне окурыганы ў кожным дакладным выпадку, аднак на практыцы ад гэтых правілаў часта сустракаюцца адхіленні, асабліва ў старых кнігах ці пры зносінах праз камп’ютар. Напрыклад, стандартны запіс слова курэгата (вечар) — 暮れ方, аднак напісанне 暮方 у інтэрнэце сустракаецца часцей.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Японская пісьменнасць
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі