wd wp Пошук:

Пэкчэ

Пэкчэ́ — адна з трох карэйскіх дзяржаў (Пэкчэ, Кагуро, Сіла), якія ўзніклі ў пачатку н.э.

Займала паўночны захад Карэйскага паўвострава. Першы вядомы цар (ван) Пэкчэ — Кой (234—286), да часу кіравання якога адносяцца першыя юрыдычныя ўстанаўленні дзяржавы, пашырэнне будызму, які ў 384 быў абвешчаны дзяржаўнай рэлігіяй. З канца 4 ст. вяла войны з Кагуро, з 5 ст. — з Сіла, у выніку чаго страціла значную частку сваёй тэрыторыі і вымушана была перанесці сталіцу ў 475 з Хансона (цяпер Кванджу) ва Унчхон (цяпер Канджу), а ў 538 — у Сабуры (цяпер Пуё). У 660 разгромлена аб’яднаным войскам Сіла і кітайскай імперыі Тан. З канца 7 ст. землі Пэкчэ ўвайшлі ў склад аб’яднанай дзяржавы Сіла.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гісторыя Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара