wd wp Пошук:

Юрый Анатольевіч Рыдкін

Юрый Анатольевіч Ры́дкін (нар. 8 красавіка 1979, Гомель, Беларуская ССР) — паэт, празаік, калажыст, даследчык бот-паэзіі (жанру «размоў з ботамі»).

Біяграфія

З 1986 па 1996 навучаўся ў агульнаадукацыйнай школе № 3 горада Гомеля.

З 1996 па 2004 вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

6 кастрычніка 1998 года здзейсніў спробу самагубства, саскочыўшы з чыгуначнага моста ў Гомелі, у выніку чаго атрымаў траўму пазваночніка і пазбавіўся здольнасці хадзіць[1][2]. У далейшым траўмагаварэнне стане асаблівасцю творчасці Рыдкіна[sources 1].

Творчасць

Аўтар[3][4][5] гіперспасылачнай паэзіі, канцэпцыю, спецыфіку і метад стварэння якой адлюстраваў у маніфесце[6]. Па меркаванню Яўгены Рыц(руск.) бел., яна прадстаўляе сабой корпус эксперыментальных мультымедыйных твораў, дзе невідавочныя і асацыятыўныя выявы схаваны за клікабельным тэкстам. Гэты праект літаратурны крытык называе віртуальным помнікам няздзейсненай віртуальнай рэальнасці і пакаленню позных дзевяностых і ранніх нулявых, выгадаванаму на ідэі інтэртэксту[sources 2]. Кандыдат філалагічных навук Кацярына Абросімава[7] адзначае, што «ў гіпертэкставай паэзіі Ю. Рыдкіна прадстаўлены спасылкі на разнастайныя медыя: тэксты, фільмы і выявы розных эпох і стылей, звязаныя з вершамі аўтара на ўзроўні асацыяцый, падтэксту»[sources 3]; гэтыя вершы «цалкам ахоплены гіпертэкставай разметкай і кожны вершаблок звязаны з пэўным медыя, што стварае спецыфічную структуру»[sources 4]; «аўтарскі тэкст і інтэрнэт-рэсурсы <…> становяцца, па сутнасці, раўнапраўнымі ўдзельнікамі паэтычнай камунікацыі»[sources 5]. У англамоўным даследаванні Абросімава сумесна з Ірынай Куламіхінай[8] разбіраюць гіпертэкставыя творы Рыдкіна і ўгледжваюць у іх эстэтычныя паказчыкі, якія стасуюцца з «нулявой ступенню пісьма» — мовай, свабоднай ад знакаў ідэалогіі[sources 6]. У чэшскім даследаванні, прысвечаным медыяпаэзіі і біякібермастацтву, доктар навук Jana Kostincová[9] піша, што Юрый Рыдкін стварае мульцімадальную паэзію, выкарыстоўваючы штучны інтэлект і развіваючы інтэртэкставую гульню[sources 7]. Паэт Антон Ачыроў[10] называе Юрыя Рыдкіна дзіўным персанажам і вельмі цікавым аўтарам, які даследуе ўплыў новых тэхналогій на паэтычны тэкст[sources 8].

Стансавая лірыка паэта футуралагічнай накіраванасці.

У рамках «бот-паэзіі»[sources 9], як яе абазначыў літаратурны крытык Леў Аборын(руск.) бел., Рыдкін правёў шэраг мастацкіх дыялогаў са штучным інтэлектам віртуальнага галасавога памочніка «Аліса», сеткавага бота «Уільям Шэкспір» і іншых праграм. Сам аўтар называе свае art-размовы з ботамі — біякібермастацтвам ці бот-нон-фікшн. Яго працы прадстаўляюць сабой скрыншоты, утвораныя ў творчым онлайн-дыялогу з віртуальнымі суразмоўцамі ў рэжыме ўзаемазалежнай непрадказальнасці[11].

У Facebook паэт правёў мастацкі дыялог з COVID-19, скрыншоты гэтых fb-пастоў пад агульнай назвай «COVID-POETRY»[12] былі апублікаваны ў літаратурна-мастацкім альманаху.

Зрабіў шэраг фотакалажаў, якія былі адзначаны ўвагай фотамастака Васіля Ламакіна(руск.) бел. і тэарэтыка мастацтва Тэймура Даімі(руск.) бел.. Пры стварэнні эксперыментальных фотапрацаў аўтар выкарыстоўвае праграмы ACDSee(руск.) бел., Microsoft Paint(руск.) бел. і FaceApp(руск.) бел..

Аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў, прысвечаных прозе Маргарыты Меклінай, Уладзіміра Папернага(руск.) бел., Аляксандра Ўланава(руск.) бел. і Вадзіма Месяца(руск.) бел., паэзіі Тані Скарынкінай, Марыі Сцяпанавай(руск.) бел., Алы Гарбуновай(руск.) бел., Ірыны Шастакоўскай(руск.) бел., Ірыны Котавай(руск.) бел., Ліды Юсупавай(руск.) бел., Віктара Лісіна(руск.) бел. і іншых пісьменнікаў.

Пераклаў на беларускую мову апавяданне Данііла Хармса(руск.) бел. «Перашкода»[13] і апавяданне Эдуарда Лімонава «Карабель пад чырвоным сцягам»[14], а таксама главу «Ultima Thule(руск.) бел.»[15] з апошняга і незавершанага рускага рамана Ўладзіміра Набокава.

Публікаваўся ў друкаваных і сеткавых выдавецтвах: «Трансліт(руск.) бел.», «Новы свет(руск.) бел.», «Сцяг(руск.) бел.», «Волга(руск.) бел.», «Цырк ”Алімп”(руск.) бел.», «Топас(руск.) бел.», «Сеткавая славеснасць(руск.) бел.», «Homo Legens(руск.) бел.», «Паўтоны(руск.) бел.», «Ф-пісьмо(руск.) бел.», «Ліterraтура(руск.) бел.», «Метачасопіс(руск.) бел.», «Textura», «Stenograme», «Sygma», «Post(non)fiction», «Дыскурс», «Кастапраўда», «Артыкуляцыя», «Новая рэальнасць», «Наша філасофія», «Постмадэрн», на сайце выдавецтва «Новы літаратурны агляд(руск.) бел.»[16][17].

Працы паэта экспаніраваліся на выставе «Паэзія любымі сродкамі», якая была прысвечана новым readymade-тэхналогіям у паэзіі, створанай пры дапамозе інтэрнэт-пошукавікоў, разнастайных аб’ектаў, газетных артыкулаў і іншага[18]. Фотаработы аўтара прадстаўлены ў віртуальных галерэях разнастайных медыяпраектаў[19][20][21][22].

Юрый Рыдкін шырока цытуецца сучаснікамі[23][24][25][26][27][28].

Крытычныя адзнакі

Літаратурны крытык Аляксей Канакоў(руск.) бел. называе Ю. Рыдкіна стваральнікам кіберзаумі[29], параўноўвае штодзённасць яго fb-публікацый з творчай плоднасцю паэта і мастака Зміцера Прыгава(руск.) бел.. Пры даследаванні працаў Рыдкіна крытык абапіраецца на тэорыю лінгвіста і семіётыка Юрыя Сцяпанава(руск.) бел. аб трохмернасці прасторы мовы і бачыць у art-дыялогах Рыдкіна з ботамі прагматыку аўтарскага жэсту, падрабязна аналізуе яго паэтычны бот-цыкл «1968-2018»[30], прысвечаны пяцідзесяцігоддзю Майскіх падзей у Францыі 1968. Рэцэнзент лічыць заўсёдны правал камунікацыі падставай для паэтычнага вымярэння Юрыя Рыдкіна, а праблематыку яго твораў — атрыманай у спадчыну ад п’ес А. П. Чэхава і вершаў Льва Рубінштэйна(руск.) бел.. На думку літаратуразнаўцы, праект Рыдкіна эстэтычна пераклікаецца з «генератыўнай паэтыкай» Жагуна(руск.) бел. і «Дорай Вей» Арсенева(руск.) бел.. Канакоў бачыць у творчасці Рыдкіна біхевіярысцкае даследаванне, аб’ектам якога стала ўся сучасная руская паэзія, а сам аўтар свядома ператварыўся ў бота рускай літаратуры дзеля дэманстрацыі ўсёй глыбіні адчужэння, якое ахапіла сучасных людзей. Крытык адзначае, што, нягледзячы на праграмныя заявы Рыдкіна аб неабходнасці эмансіпацыі машыннага, аб зліцці біялагічнага і кібернетычнага, у яго тэкстах адчуваецца нешта вельмі чалавечае[sources 10].

Літаратурны крытык Марыя Маліноўская(руск.) бел. даследуе вершы Ю. Рыдкіна і звяртае ўвагу на тое, як паэт асэнсоўвае траўмагаварэнне праз антыжыццё ў віртуальнай рэальнасці з лічбавымі чалавекападобнымі сутнасцямі. Рэцэнзент бачыць у гэтым асэнсаванні адсутнасць Іншага і зрашчэнне суб’екта з гэтай адсутнасцю. У рыдкінскай паэзіі традыцыйныя катэгорыі «Я» і «Ты» расшчэплены і не маюць ні адпраўшчыка, ні адрасата, што можа быць зразумета і як смерць, і як бессмяротнасць. Тэма смерці бачна і ў кампазіцыі тэксту, дзе яго фрагменты нібыта знішчаюць адзін другога і размешчаны не па леваму краю пачатка, а па праваму краю канца старонкі. Жыццё чалавека-бота ў паэзіі Рыдкіна быццам праходзіць праз мытарствы, недаступныя ўспрыманню жывых, і мову з гэтай пазіцыі літаратуразнаўца лічыць унікальнай[sources 11].

Паэт, літаратурны рэдактар Андрэй Фаміцкі(руск.) бел. аналізуе паэму «Софт» як тэкст, напісаны стансавымі строфамі, дзе аўтар прыдумляе электронныя неалагізмы тэхнагеннай эры і ўспрымае знаходжанне лірычнага героя (што стаў часткай праграмнага кода) у кампутарным свеце як зацьменне, як смерць. Крытык лічыць канфліктнае развіццё паэмы нестандартным, а кожную страфу ў ёй разглядае як самастойны твор пры адзінай інтанацыйнай і тэматычнай аснове яе частак. Рэцэнзент бачыць у паэме спасылкі да тэксту «Бой пры Мадабалхане» Фёдара Свароўскага(руск.) бел. і да кінафільму «Анон(руск.) бел.» Эндру Нікола(руск.) бел.. Крытык мяркуе, што сёння Рыдкін піша так, як людзі будуць размаўляць заўтра[sources 12].

У 2019 годзе на старонках часопіса «Сцяг» адбылася дыскусія, прысвечаная новаму літаратурнаму пакаленню. Літаратурны крытык Уладзімір Каркуноў(руск.) бел. аднёс Юрыя Рыдкіна да пакалення, якое нешта змяняе ў літаратуры, і адзначыў, што размовы з ботамі становяцца асновай паэтыкі Юрыя Рыдкіна. Літаратуразнаўца бачыць у гэтым спалучэнне паэзіі і матэматыкі, алгарытмічны шок ад сутыкнення жывога і запраграміраванага, спробу зрабіць паведамленне не просталінейным[sources 13].

На думку літаратурнага крытыка і літаратуразнаўцы Юліі Падлубнавай(руск.) бел., у кіберпаэме «Ботие» прысутнічае спалучэнне і спантаннае чаргаванне розных фрагментаў мовы, што ператварае выказванне аўтара ў дынамічную і драматычную з’яву як складаны і незавяршальны працэс віртуалізацыі быцця і цялеснасці ў пункце перакрыжавання дыскурсаў, у пагранічнасці[sources 14]. Крытык адзначае, што Рыдкін як медыямастак сумяшчае пасродкам сучасных тэхналогій сваю фотавыяву з разнастайнымі суб’ектамі, прадметнымі канфігурацыямі і візуальнымі цытатамі, лёгка змяняючы пол, узрост і параметры цела, раздвойваючыся, растройваючыся і разувасабляючыся, пранікаючы туды, куды фізічна трапіць немагчыма. Літаратуразнаўца ўгледжвае ў вершы «Вверх тормашками стул рогат» дасылкі да паэтыцы метарэалізму[sources 15].

Літаратурный крытык Таццяна Бонч-Асмалоўская(руск.) бел., аналізуючы «Размову з ботам», параўноўвае праграму-суразмоўцу паэта — з віртуальнай Галатэяй і бачыць у яе непрадказальных і смелых выказваннях прыкметы фемінізму, які з цягам часу павінен стаць віртуальным падмуркам для эмансіпацыі ўжо рэальных жанчын[sources 16].

Паэтэса і літаратуртрэгер (ад ням.: literaturträger — «носьбіт літаратуры», утворана па аналогіі з ням.: kulturträger — «носьбіт культуры») Галіна Рымбу(руск.) бел. лічыць «Размову з ботам» асабліва цікавай і адносіць яе да тэхнікі found poetry[sources 17].

Літаратуразнаўца, прафесар Алена Зейферт(руск.) бел. ацэньвае аповесць «Рэпрэсаваны стук» як раман-п’есу, у якой празаік шырока і глыбока прадэманстраваў сінхронныя перакрыжаванні розных вымярэнняў рэальнасці. Крытык лічыць гэтае пісьмо эксклюзіўным, дзе тое ці іншае слова прадстаўляе сабой міні-тэатр[sources 18].

Паэт і мастак Васіль Ламакін у аналізе фотакалажаў Ю. Рыдкіна зыходзіць з філасофскай працы Мішэля Фуко «Словы і рэчы(фр.) бел.» і ацэньвае дадзеныя калажы на падставе спецыфікі чалавека Адраджэння і чатырох тыпаў падабенства рэчаў свету: спадарожнічання (замыкання на самім сабе), эмуляцыі (падваення), аналогіі (адлюстравання) і сімпатыі (счаплення з самім сабой)[sources 19].

Мастак і тэарэтык мастацтва Тэймур Даімі мяркуе, што фотакалажы Ю. Рыдкіна знаходзяцца па-за межамі любога экспертнага фармату і праводзіць аналогію з калажамі Сяргея Параджанава. Даімі лічыць працы Рыдкіна лагічным вынікам яго эксперыментальных твораў у вобласці літаратуры, калі аўтар перайшоў ад вербальнага выказвання да візуальнага. Чорны фон фотакалажаў Рыдкіна для Даімі з’яўляецца прыкметай метафізічнага неспакою ў духу Караваджа. Мастацтвазнаўца бачыць у іх эклектычны прыём, ніяк не звязаны з постмадэрнізмам[sources 20].

Прызнанне

Публікацыя Юрыя Рыдкіна «Паміж жывым і штучным. Зліццё лічбавых тэхналогій з чалавекам, пісьменнікам і літаратурай» прызнана прафесіяналамі «Часопіснай залы(руск.) бел.» лепшай у жніўні 2021 года[31].

Заўвагі

  1. Падборка fb-пастоў Ю. А. Рыдкіна. Антыюбілей: 20 гадоў з моманту маёй гібелі 06. 10. 2018
  2. Інтэрв’ю выдавецтву «Такія справы» 29. 01. 2020.
  3. Канакоў А. А. Руская паэзія ў эпоху bot-to-bot-камунікацыі 2018 // Colta.
  4. Фаміцкі А. А. Рэцэнзія на паэму «Софт» 2019 // Топас.
  5. Рыдкін Ю. А. Выйсці са строю: «Салодкі» іншы, альбо Паэтычны ботагалізм 2019 // Цырк «Алімп».
  6. Рыдкін Ю. А. Маніфест гіперспасылачнай паэзіі 2016.
  7. Абросімава Кацярына Аляксееўна // Омскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. М. Дастаеўскага.
  8. Куламіхіна Ірына Валянцінаўна // Омскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. А. Сталыпіна.
  9. Jana Kostincová // Універсітэт Градзец-Кралавэ.
  10. Антон Ачыроў // Новая карта рускай літаратуры.
  11. Рыдкін Ю. А. Паміж жывым і штучным. Зліццё лічбавых тэхналогій з чалавекам, пісьменнікам і літаратурай у перыёдыцы першай паловы 2021 года // Сцяг.
  12. Рыдкін Ю. А. COVID-POETRY 2020.
  13. Хармс Д. І. Перашкода / Пераклад Юрыя Рыдкіна 2020.
  14. Лімонаў Э. В. Карабель пад чырвоным сцягам / Пераклад Юрыя Рыдкіна 2020.
  15. Набокаў У. У. Ultima Thule / Пераклад Юрыя Рыдкіна 2020.
  16. Рэпублікацыя
  17. Рэпублікацыя
  18. 25 снежня галерэя «Вікторыя» падвяла вынікі сваёй штогадовай прэміі ў вобласці самарскага сучаснага мастацтва 2020 // ART Вузел.
  19. Рыдкін Ю. А. Дэсуб’ектывацыя 2022 // Трансліт.
  20. Рыдкін Ю. А. Лічбавыя мроі 2021.
  21. Рыдкін Ю. А. Кранутыя суб’екты 2021.
  22. Рыдкін Ю. А. Прыжыванне іншароднага 2019.
  23. Зейферт А. І. Інтэлігентнасць як добразычлівасць (вопыт інтэрпрэтацыі сэнсу) Архівавана 8 сакавіка 2022. Серыя «Інтэлігенцыя і сучаснасць», выпуск XX, Масква, 2019, с. 65-66 // Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт.
  24. Хрушчова Н. А. Метамадэрн у музыцы і вакол яе. М.: Рыпол-класік, 2020, с. 110, 150, 159 ISBN 978-5-386-13540-9.
  25. Аборын Л. У. Дайджэст самага галоўнага ў кніжным інтэрнэце 2020 // Горкі.
  26. Давыдаў Д. М. Літаратурны агляд 2019 // Ліterraтура.
  27. Крычэўскі П. З. Уцёкі з жывых тканін мовы 2020.
  28. Чэмбержы Д. А. Інсталяцыя як візуальна-камунікатыўная практыка стварэння сучаснай мастацкай прасторы (с. 183 — Рыдкін Ю. МЕТАmodernism: пераклічкі ўнутраныя і знешнія) 2020 // Нацыянальная акадэмія мастацтваў Украіны.
  29. Рыдкін Ю. А. Кіберзаумь (біякібермастацтва) 2018 // Паўтоны.
  30. Рыдкін Ю. А. «1968-2018» (біякібермастацтва) I частка, 2018 // Паўтоны.
  31. Рэйтынг Часопіснай залы ў жніўні 2021. Выбар прафесіяналаў // Часопісная зала.

Крыніцы

  1. Падлубнава Ю. С.. Практыкі траўмагаварэння ў сучаснай рускамоўнай паэзіі (438-453 с.)(руск.)  (HTML). www.elibrary.ru. Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт / eLibrary.Ru (29 кастрычніка 2020). Праверана 20.5.2022.
  2. Рыц Я. С.. Водгук пра паэтычную падборку «Гіперспасылачны clickуша»(руск.)  (HTML). www.polutona.ru. Паўтоны (7 кастрычніка 2017). Праверана 4.7.2019.
  3. Абросімава К. А.. Тыпалогія інтэрмедыяльных адносін у сучасным паэтычным дыскурсе: сістэматычны агляд // Філалагічныя навукі. Пытанні тэорыі і практыкі. Том 13, вып. 7. с. 122(руск.)  (HTML). www.gramota.net. Грамата / КіберЛенінка (16 мая 2020). Праверана 2.11.2021.
  4. Абросімава К. А.. Сучасная гіпертэкставая паэзія: аспекты ўзаемадзеяння аўтарскага тэксту і інтэрнэт-медыя (№8, с. 15)(руск.)  (HTML). www.nauka-dialog.ru. Навуковы дыялог / КіберЛенінка (29 кастрычніка 2020). Праверана 2.11.2021.
  5. Абросімава К. А., Куламіхіна І. В.. Рэалізацыя гіпертэкставых структур у сучасным паэтычным дыскурсе (234 с.)(руск.)  (HTML). www.portal.novsu.ru. Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт (29 кастрычніка 2020). Праверана 20.5.2022.
  6. Abrosimova C. А., Kulamikhina I. V.. Hyperlink Phenomenon In The Modern Internet Poetry (553 с.)(руск.)  (HTML). www.europeanproceedings.com. European Proceedings (29 кастрычніка 2020). Праверана 2.11.2021.
  7. Kostincová J.. Media-poezie i bio-cyber-art. Algoritmus jako nástroj, nebo (spolu)autor? (13-14 с.)(руск.)  (HTML). www.digilib.phil.muni.cz. Масарыкаў універсітэт / ResearchGate (1 студзеня 2019). Праверана 2.11.2021.
  8. Дунчанка Ц., Ачыроў А.. Несвабодны мікрафон. Працоўны стол. Пыхценне крэаклаў (таймкод: Юрый Рыдкін)(руск.)  (HTML). www.youtube.com. YouTube (8 кастрычніка 2020). Праверана 21.12.2021.
  9. Аборын Л. У.. Лепшае ў літаратурным інтэрнэце: 11 самых цікавых спасылак мінулага тыдня(руск.)  (HTML). www.gorky.media. Горкі (25 лістапада 2018). Праверана 4.7.2019.
  10. Канакоў А. А.. Руская паэзія ў эпоху bot-to-bot-камунікацыі(руск.)  (HTML). www.colta.ru. Colta (29 кастрычніка 2018). Праверана 4.7.2019.
  11. Маліноўская М. Ю.. Рэцэнзія на вершы «Сіметрыя смерці»(руск.)  (HTML). www.magazines.gorky.media. Волга №1 (22 студзеня 2020). Праверана 9.3.2020.
  12. Фаміцкі А. А.. Рэцэнзія на паэму «Софт»(руск.)  (HTML). www.topos.ru. Топас (2 снежня 2019). Праверана 7.2.2020.
  13. Каркуноў У. У.. Дыскусія. Новае літаратурнае пакаленне: ці існуе яно?(руск.)  (HTML). www.znamlit.ru. Сцяг №6 (29 кастрычніка 2019). Праверана 4.7.2019.
  14. Падлубнава Ю. С.. Водгук пра кіберпаэму «Ботие»(руск.)  (HTML). www.kastopravda.ru. Кастапраўда (8 сакавіка 2019). Праверана 4.7.2019.
  15. Падлубнава Ю. С.. Водгук пра творчасць Юрыя Рыдкіна(руск.)  (HTML). www.tlgrm.ru. Метачасопіс (29 кастрычніка 2021). Праверана 2.11.2021.
  16. Бонч-Асмалоўская Т. Б.. Водгук пра мастацкі дыялог «Размова з ботам»(руск.)  (HTML). www.articulationproject.net. Артыкуляцыя (29 кастрычніка 2019). Праверана 4.7.2019.
  17. Рымбу Г. Г.. Восем паэтычных інтэрнэт-публікацый сакавіка 2019 года(руск.)  (HTML). www.godliteratury.ru. Год літаратуры (30 сакавіка 2019). Праверана 4.7.2019.
  18. Зейферт А. І.. Водгук пра аповесць «Рэпрэсаваны стук»(руск.)  (HTML). www.polutona.ru. Паўтоны (15 студзеня 2019). Праверана 4.7.2019.
  19. Ламакін В.. Водгук пра фотакалажы «У рамках»(руск.)  (HTML). www.syg.ma. Sygma (30 студзеня 2019). Праверана 4.7.2019.
  20. Даімі Т.. Водгук пра фотакалажы «У рамках»(руск.)  (HTML). www.syg.ma. Sygma (30 студзеня 2019). Праверана 4.7.2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-самазабойцы
Катэгорыя·Фотамастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Празаікі
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі