wd wp Пошук:

Семіётыка

Семіётыка, семіялогія, тэорыя прадстаўлення (грэч.: sēmeiōtikon ад sēmeion знак, адзнака) — навука, якая вывучае ўласцівасці, найперш супольныя, будовы і функцыянавання знакавых сістэм (натуральных моваў, штучных моваў і інш.) ці знакаў і такіх іх спалучэнняў (словаў, словазлучэнняў, метафар, хімічных і матэматычных сімвалаў і інш.), дзе кожнай знакавай адзінцы пэўным чынам надаецца пэўнае значэнне.

Адрозніваюць агульную і спецыяльную семіётыкі. Тры асноўныя прадметы вывучэння семіётыкі — камунікацыя, значэнне, дасяганне высновы; у грамадстве гэта мова, абрады, звычаі і г.д., у прыродзе — камунікацыя жывёлаў, у чалавеку — слыхавое і зрокавае ўспрыняцце і інш.

Пачаткі семіётыкі пакладзены Ч. Пірсам у выглядзе абагульнення логікі як тэорыі. Узаемадачыненні семіётыкі і лінгвістыкі прывялі да ўзнікнення лінгвасеміётыкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Семіётыка