wd wp Пошук:

Facebook

Facebook (чытаецца як [ˈfeɪsˌbʊk] ці Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаванная ў 2004 годзе Маркам Цукербергам і яго суседзямі па пакоі падчас навучання ў Гарвардскім універсітэце[3]. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукерберг у 23 гады стаў самым маладым міліярдэрам у свеце[4].

Першапачаткова сайт быў названы thefacebook.com, але пазней быў зменены на сучасны варыянт facebook і дасяжны толькі для студэнтаў гэтага ўніверсітэта. Аднак затым дасяг быў пашыраны для іншых універсітэтаў Бостана, а пасля і для студэнтаў усіх навучальных устаноў ЗША, якія маюць электронны адрас у дамене .edu. Пачынаючы з верасня 2006 года сайт быў адкрыты для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросце ад 13 год. Аўдыторыя Facebook перавышае 700 мільёнаў карыстальнікаў[5].

Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнай ацэнцы кампаніі склаў 700 млн долараў ЗША[6].

Станам на ліпень 2011 года ў Facebook было зарэгістравана 299 тыс. карыстальнікаў з Беларусі (103 месца ў спісе краін). Сярэдняя пранікненне склала 3,11 % ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 6,75 %[7].

Функцыі

Facebook дазваляе ствараць профіль з фотаздымкамі, запрашаць сяброў, дасылаць паведамленні, змяняць свой статус. Facebook таксама дае магчымасць ствараць суполкі па зацікаўленасцях.

У 2007 годзе Facebook абвясціў ініцыятыву, якая дазваляе пабочным праграмістам ствараць праграмы для пэўных паслуг і зарабляць на гэтым[8]. Дадзеная акцыя дазваляе інтэграваць шматлікія функцыі (гульні, прылады абмену музыкай ды відэа), што ў сваю чаргу, стымулявала актыўнасць карыстальнікаў.

Facebook прапаноўвае мноства функцый, з дапамогай якіх карыстальнікі могуць камунікаваць і ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Трымальнікі акаўнтаў могуць кантраляваць узровень дасягу да прыватнай інфармацыі, якая апублікаваная ў профілі, а таксама вызначаць, хто мае дасяг да той ці іншай часткі.

Зноскі

  1. http://time.com/3686124/happy-birthday-facebook/ Праверана 3 лютага 2022.
  2. https://web.archive.org/web/20171120172857/https://www.alexa.com/siteinfo/facebook.com
  3. The Full Story Of How Facebook Was Founded
  4. Миллиардер в 23 года? В ИТ это возможно!
  5. Статыстыка сацыяльных сетак Socialbakers
  6. Facebook задекларировал прибыль в $700000000
  7. Статыстыка Facebook па Беларусі
  8. Facebook Platform Launches

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сайты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Facebook
Сацыяльныя сеткі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных