wd wp Пошук:

Біхевіярызм

Біхевіярызм (англ.: behavior — паводзіны) — адзін з кірункаў псіхалогіі. Заснаваны ў 1913 годзе амерыканскім псіхолагам Дж. Уотсанам. Эксперыментальнай асновай біхевіярызму паслужылі даследаванні амерыканскага псіхолага Э.Торндайка паводзін жывёл. Працягваючы механістычны кірунак у псіхалогіі, біхевіярызм атаясамліваў свядомасць і паводзіны, зводзіў псіхічныя з’явы да рэакцый арганізма, а ўсё пазнанне — да ўтварэння ў арганізмах (уключаючы чалавека) умоўных рэакцый. У 1920-я гады біхевіярызм распаўся на гэраг кірункаў, якія спалучалі асноўную дактрыну з элементамі іншых тэорый (гештальтпсіхалогіі, псіхааналізу), узнік неабіхевіярызм. Ідэі біхевіярызму паўплывалі на лінгвістыку, антрапалогію, сацыялогію, семіётыку і сталі адным з вытокаў кібернетыкі.

Паняцці

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Філасофія псіхалогіі
Катэгорыя·Біхевіярызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Псіхалагічныя тэорыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара