wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Набокаў.

Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў (руск.: Владимир Владимирович Набоков, англ.: Vladimir Nabokov, псеўданім Сирин; 10 (22) красавіка 1899, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 2 ліпеня 1977, Мантро, Швейцарыя) — рускі і амерыканскі пісьменнік.

Першыя творы Набокава былі напісаны на рускай мове. Аднак сусветную вядомасць яму прынеслі пераважна яго англамоўныя раманы. Пісьменнік вядомы таксама вялікім унёскам у лепідатэралогію (раздзел энтамалогіі, прысвечаны лускакрылым). Апрача таго стварыў і апублікаваў шэраг цікавых шахматных задач і крыжаванак.

Раман «Лаліта», напісаны на англійскай мове, часта згадваецца як адзін з самых значных і ўплывовых узораў прозы дваццатага стагоддзя.

Біяграфія

Помнік Набокаву ў Мантро

Уладзімір Набокаў нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і расійскага палітыка Уладзіміра Дзмітрыевіча Набокава. Сям’я Набокава ў паўсядзённасці карысталася трыма мовамі — рускай, англійскай, французскай. Такім чынам, будучы пісьменнік ад самага маленства быў трылінгвам. Па ўласных словах, навучыўся чытаць па-англійску раней, чым па-руску.

Адукацыю пачаў у Тэнішэўскім вучылішчы ў Пецярбургу, дзе трохі раней вучыўся Восіп Мандэльштам. Найбольш цікавіцца літаратурай і энтамалогіяй. Незадоўга да рэвалюцыі выдае на ўласныя грошы зборнік сваіх вершаў.

У 1917 г. разам з сям’ёй перасяляецца ў Крым, а потым імігрыруе з Расіі ў Берлін. Адтуль малады Набокаў паступае ў Кембрыджскі ўніверсітэт, які скончвае ў 1922 г. Пасля жыў у Берліне. У 1937 г. на 2 гады перасяляецца ў Парыж, адкуль напярэдадні Другой Сусветнай вайны эмігрыруе ў ЗША. Працаваў выкладчыкам спачатку ў адным з коледжаў, потым у Карнэльскім універсітэце, дзе чытаў курсы рускай і сусветнай літаратуры. У 1945 г. атрымаў амерыканскае грамадзянства. Адначасова займаецца літаратурнай дзейнасцю. Акрамя таго робіць сабе імя як прафесіянальны энтамолаг.

У 1959 г. вяртаецца ў Еўропу, селіцца ў Швейцарыі, дзе і праводзіць рэштку жыцця. Памірае 2 ліпеня 1977 г.

Творчасць

Першы зборнік — «Вершы» (1916). Да 1940 пісаў пад псеўданімам Сірын. 3 1940 пісаў і на англійскай мове, з 1960-х г. толькі на англійскай.

Расія, рускія — пастаянны фон і тэма ўсёй яго творчасці. Светаадчуванне рускага эмігранта выяўлена ў раманах «Машачка» (1926), «Подзвіг» (1931—32), аўтабіяграфічнай кнізе «Іншыя берагі» (1951) і інш. Раманы «Абарона Лужына» (1929—30), «Запрашэнне на пакаранне смерцю» (1935—36; антыўтопія), «Дар» (1937), «Пнін» (1957) пра трагічную калізію духоўна адоранага адзіночкі з прымітыўнай мяшчанскай цывілізацыяй, светам пошласці.

У рамане «Лаліта» (1955) — спалучэнне эротыкі і сацыяльна-крытычнага апісання нораваў Амерыкі. Як напісаў беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч:

…«Лаліта» — раман пра каханьне. Злачыннае, нелегальнае, вычварнае, забойча-збачэнскае, немагчымае — але сапраўднае. Непрыстойнае… Але ці можа сапраўднае каханьне быць непрыстойным?[7]

На аўтабіяграфічнай аснове Уладзімір Набокаў стварыў паэмы «Дзяцінства» (нап. 1918), «Крым» (1921), «Пецярбург» (1923), «Універсітэцкая паэма» (1927). Аўтар раманаў «Камера абскура» (1932—33), «Адчай» (1934), «Паглядзі на арлекінаў!» (1974), зборнік апавяданняў «Вясна ў Фіяльтэ» і іншыя апавяданні" (1956), паэтычных драм «Смерць», «Дзядуля», «Полюс» (усе нап. 1922), зборнікаў вершаў «Гронка» (1923), «Вершы 1929—1951 гг.» (1952), лекцый і эсэ пра рускую літаратуру, у т.л. «Мікалай Гогаль» (1944), шахматных задач і інш.

Стылістычна вытанчаным яго творам уласцівы і рэалістычныя, і мадэрнісцкія элементы (лінгвастылістычная гульня, парадзіраванне, містыфікацыя і інш.).

Выдаў мемуары «Памяць, гавары» (1966). Зрабіў празаічны пераклад на англійскую мову «Яўгена Анегіна» А. Пушкіна (т. 1—3, 1964), пераклаў «Слова аб палку Ігаравым» і інш.

Беларускія пераклады

На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Галіна Багданава[8], Рыгор Сітніца[9] і Юрый Рыдкін[10].

Выбраная бібліяграфія

Раманы і аповесці

Рускамоўныя

Англамоўныя

Экранізацыя твораў

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118586114 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Vladimir Nabokov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118586114 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. 1 2 3 Guggenheim Fellows database
  7. Бахарэвіч А. Каляндар Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2014. — С. 426
  8. Багданава Г. Пераклады
  9. Сітніца Р. С. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус, 2008. — 896 с.
  10. Набокаў У. У. Ultima Thule / Пераклад Юрыя Рыдкіна 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Паэты Расіі
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Памерлі ў Мантро
Пісьменнікі паводле алфавіта
Рускамоўныя паэты
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Памерлі ў кантоне Во
Пахаваныя ў Швейцарыі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі 2 ліпеня
Пісьменнікі ЗША
Англамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў 1977 годзе
Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Паэты ЗША
Уладзімір Набокаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Пісьменнікі Расіі
Нарадзіліся ў 1899 годзе
Нарадзіліся 22 красавіка
Рускамоўныя пісьменнікі
Асобы