wd wp Пошук:

2000-я

«« дзесяцігоддзі »» 1980-я 1990-я 2000-я 2010-я 2020-я

гады 2000 2001 2002 2003 2004
2005 2006 2007 2008 2009

стагоддзі 19 ст. 20 ст. 21 ст.

2000-я гады — дзесяцігоддзе, якое ахоплівае гады з 2000 па 2009.

Двухтысячныя адзначыліся значным эканамічным пад’ём у краінах Азіі, асабліва ў Кітаі і Індыі. Эканамічны рост суправаджаўся ростам цэнаў на нафту, якія дасягнулі свайго гістарычнага максімуму ў ліпені 2008 года. У ЗША пачаўся крызіс, звязаны з лавінападобным ростам невяртання крэдытаў, што справакавала глабальную рэцэсію ў 2008 годзе.

У 2001 годзе створана Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва. Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 года.

Адбывалася шырокае ўкараненне лічбавых тэхналогій: развіццё сеткі Інтэрнэт і значны рост яе ролі ў жыцці грамадства, распаўсюджванне мабільных тэлефонаў, лічбавых камер, з’яўленне фармату Blu-ray. Працягнулася будаўніцтва МКС. У 2001 годзе затопленая Арбітальная станцыя «Мір». У 2003 годзе Кітай запусціў у космас свайго першага касманаўта, у 2009 годзе — Іран — свой першы спадарожнік.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзесяцігоддзі
Катэгорыя·2000-я
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле