wd wp Пошук:

Метафізіка

Метафі́зіка (грэч.: Τά μετά τά φυσικά — «тое, што пасля фізікі») — раздзел філасофіі, які вывучае рэальнасць існага. Часта метафізіку, цалкам або часткова, атаясамліваюць з анталогіяй.

Гісторыя ўзнікнення тэрміна «метафізіка»

Слова «метафізіка» ўпершыню ўжыў у 1 стагоддзі да н.э. Андронік Радоскі (Андронікас з Родас), які, упарадкоўваючы ў бібліятэцы трактаты Арыстоцеля творы, што не падпадалі пад акрэсленне фізіка, назваў метафізіка (што значыць — пасля фізікі).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Метафізіка
Катэгорыя·Анталогія