wd wp Пошук:

Масарыкаў універсітэт

Масарыкаў універсітэт (чэшск.: Masarykova univerzita) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Брно.

Характарыстыка

Ён быў заснаваны ў 1919 годзе і быў другім універсітэтам Чэхаславакіі па колькасці студэнтаў. Названы ў гонар Томаша Масарыка — навукоўца і першага прэзідэнта Чэхаславакіі. У 1960—1990 гадах установа называлася Універсітэтам Яна Евангеліста Пуркіне ў Брно.

Сёння гэта другі па велічыні ўніверсітэт Чэхіі. Ён мае дзесяць факультэтаў і кіруе, сярод іншага, музеем Мендэля, універсітэцкім кінатэатрам Скала, універсітэцкім цэнтрам у Тэльчы і палярнай станцыяй у Антарктыдзе. Універсітэт ужо даўно ўваходзіць у лік найлепшых універсітэтаў свету па розных версіях.

З 2015 года ўніверсітэт ўзяў на сябе абавязацельства ўдзельнічаць у распрацоўцы інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя на чэшскай мове.

Факультэты

Зноскі

  1. https://www.muni.cz/media/3326665/mu_vzoc_2020_cz.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брно
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1919 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных